• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Узбраеньне РФ на Данбасе: справаздача InformNapalm на сэсіі Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы

    on 2016-10-14 | 0 Comment | Актуальна | Данбас | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Вынікі справаздачы InformNapalm для ПАРЭ

    Для азнаямленьня можаце спампаваць PDF-вэрсію дакладу.

    • 11 кастрычніка 2016 году народны дэпутат Украіны, старшыня сталай дэлегацыі ў Парляманцкай асамблеі NATO Ірына Фрыз паведаміла, што падчас пасяджэньня ПАРЭ ўкраінская дэлегацыя праінфармавала эўрапейскіх партнэраў пра факты датычнасьці Расейскай Фэдэрацыі да непасрэднага ўдзелу ў вайне на Данбасе супроць Украіны. У якасьці доказавай базы была пададзеная прэзэнтацыя, якую падрыхтавала міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm [крыніца].
    • 12 кастрычніка 2016 году народны дэпутат Украіны, старшыня ўкраінскае дэлегацыі ў Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы Уладзімер Ар’еў паведаміў: «Працягваем супрацьдзейнічаць расейскаму ўплыву ў ПАРЭ. Распаўсюджваем выдатны аналіз фактаў прысутнасьці расейскай зброі ва Украіне. Толькі сталым і настойлівым інфармаваньнем можна перабіць агрэсіўную і добра фундаваную расейскую лобі-інтэрвэнцыю ў Радзе Эўропы. Б’ем фактамі» [крыніца].
    • 12 кастрычніка 2016 года Ірына Фрыз таксама паведаміла, што ў Дняпры адбылося паседжаньне Міжпарляманцкае рады Украіна – NATO. Чальцам замежнае дэлегацыі была пададзеная прэзэнтацыя InformNapalm [крыніца].

    Апісаньне справаздачы

    Зробленая справаздача грунтуецца на дадзеных расьледаваньняў, зьдзейсьненых міжнароднай выведвальнай супольнасьцю InformNapalm на працягу кастрычніка 2014 – жніўня 2016 году, якія былі апублікаваныя на нашым рэсурсе. Зробленае падсумаваньне 44 спэцыяльных расьледаваньняў, у якіх ідэнтыфікаваныя 33 тыпы расейскай вайсковай тэхнікі, адзінкі якой выкарыстоўвалі расейска-тэрарыстычныя сілы ў зоне вайсковых дзеяньняў на Данбасе.

    pdf-fotoБольшая частка тэхнікі, пазначанай у справаздачы, адносна новая, паступіла ва ўзбраеньне ЗС РФ з 2004 па 2015 год. Гэтая вайсковая тэхніка не вырабляецца ва Украіне, большасьць яе ніколі не імпартавалася ва Украіну, таму яна не магла патрапіць у рукі супраціўніку ў якасьці вайсковага трафею.

    Кіраваньне і абслугоўваньне найноўшай вайсковай тэхнікай зьдзяйсьняецца кваліфікаваным пэрсаналам – кадравымі расейскімі вайскоўцамі.

    Пазначаныя факты сьведчаць пра тое, што Расейская Фэдэрацыя сыстэматычна забясьпечвала і працягвае забясьпечваць расейска-тэрарыстычныя сілы на Данбасе сучаснай вайсковай тэхнікай, а таксама накіроўвае вайскоўцаў, якія яе эксплюатуюць.

    Мэтодалёгія

    Ідэнтыфікацыя адзінак вайсковае тэхнікі расейскага акупацыйнага кантынгенту на Данбасе зьдзяйсьняецца з дапамогаю  адкрытых крыніцаў:

    • фатаздымкі з пэрсанальных профіляў ў сацыяльных сетках;
    • кадры відэасюжэтаў тэлевізіі з акупаванай тэрыторыі;
    • відэа, зробленае выпадковымі сьведкамі, выкладзенае на сэрвісе YouTube;
    • спадарожнікавыя здымкі акупаванае тэрыторыі;
    • іншыя мэтоды.

    Стандартнае расьледаваньне адбываецца з дапамогаю разнастайных крыніцаў інфармацыі для выяўленьня й ідэнтыфікацыі пэўнае адзінкі вайсковае тэхнікі. У шматлікіх выпадках вызначаюцца нават расейскія вайсковыя часткі, якім належаць зафіксаваныя адзінкі тэхнікі.

    Багацьце фотаматар’ялу ў пэрсанальных профілях расейскіх вайскоўцаў і баявікоў у сацыяльных сетках «OK», «VK» і «FB» непасрэдным чынам дапамагае выяўленьню. Ідэнтыфікацыя мясцовасьці адбываецца паводле геатэгаў фатаздымкаў, а таксама паводле характэрных асаблівасьцяў краявіду і архітэктуры мясцовасьці.

    Хаця магчымасьці працы на акупаванай тэрыторыі для ўкраінскае тэлевізіі вельмі абмежаваныя, вялікая колькасьць матар’ялаў для аналізу падаюць прапагандысцкія СМІ, якія там свабодна працуюць і адлюстроўваюць пазыцыю прарасейскіх сілаў.

    Вынікі расьледаваньняў неаднаразова былі пацьверджаныя ў працэсе выяўлення новых фактаў. У прыватнасьці, іх пацьверджваюць іншыя арганізацыі, журналісты, афіцыйныя структуры Украіны, міжнародныя сьледчыя.

    Гэтая справаздача зьяўляецца выключна вынікам расьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm. У сьпісе няма адзінак узбраеньня, пра якое паведамлялі відавочцы, СМІ і афіцыйныя структуры Украіны, аднак пры гэтым не падмацоўвалі інфармацыю фота- або відэасьведчаньнямі.

     

    Рэзюмэ

    Прапанаваны сьпіс зьяўляецца факталягічным, але не канчатковым. Цалкам мажліва, шматлікія адзінкі найноўшае расейскай вайсковае тэхнікі на Данбасе яшчэ будуць выяўленыя і ідэнтыфікаваныя выведнікамі InformNapalm. Таксама матар’ялы расьледаваньняў не даюць адказ на пытаньне што да колькасьці кожнай выяўленай на акупаванай тэрыторыі Данбаса адзінкі расейскага ўзбраеньня.

    Выкарыстанне найноўшай расейскай вайсковай тэхнікі на Данбасе не зьяўляецца масавым і ёсьць, збольшага, выпрабаваньнем. Большая частка выяўленых комплексаў належыць да сродкаў радыёэлектроннай выведкі й радыёэлектроннай барацьбы.

    Паралельна з выпрабаваньнем на Данбасе найноўшых тыпаў узбраеньня вайскова-палітычнае кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі насычае акупаваныя тэрыторыі Украіны старым савецкім узбраеннем, напрыклад:

    • асноўны баявы танк Т-64;
    • танк Т-72Б ранейшых мадыфікацыяў;
    • баявая машына рэактыўнае сыстэмы залпавага вагню «Град» БМ-21;
    • самаходная артылерыйская ўстаноўка 2С1 «Гвазьдзіка»;
    • зэнітна-ракетны комплекс «Страла-10»;
    • баявыя машыны пяхоты БМП-1 і БМП-2;
    • шматмэтавы транспартэр лёгкі браняваны (МТ-ЛБ);
    • 122-мм буксаваная гаўбіца Д-30;
    • 152-мм гаўбіца «Мста-Б»;
    • супрацьтанкавая гармата МТ-12 «Рапіра».

    Гэтая і іншая вайсковая тэхніка расейска-тэрарыстычных сілаў на Данбасе неаднаразова фіксавалася ў расьледаваньнях InformNapalm. Аднак доказ наўпроставых паставак гэтых адзінак тэхнікі баявікам з РФ патрабуе іншых працэдураў і таму выходзіць за межы пададзенае справаздачы.

    Асноўная частка матар’ялу маецца ў поўнай вэрсіі справаздачы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.