• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Узламаная схема каардынацыі расейскіх прапагандыстаў: задачы, аплата, справаздачы

    on 2016-07-08 | 0 Comment | Hacker | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • lt
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    У гэтым расьледаваньні, якое грунтуецца на аналізе закрытых дадзеных з выкарыстаньнем дадатковай выведкі адкрытых крыніцаў (OSINT), раскрытая схема каардынацыі расейскіх інфармацыйных дыверсантаў, якія зьдзяйсьняюць падрыўную дзейнасьць супроць Украіны й ажыцьцяўляюць інфармацыйнае забесьпячэньне дзеяньняў гібрыдных тэрарыстычных сілаў Расеі. У публікацыі раскрыты поўны цыкл ад пастаноўкі задач куратарамі, да аплаты і справаздачаў пра зьдзейсьненыя апэрацыі.

    Нагадаем, што 28 чэрвеня 2016 г. украінскія патрыёты з кібэр-альянсу FalconsFlame, Trinity, Рух8 і КібэрХунта зьдзейсьнілі пасьпяховую апэрацыю #opDay28 узлому ланцуга расейскіх прапагандысцкіх інфармацыйных рэсурсаў. У выніку 17 «інфармацыйных» рэсурсаў атрымалі ін’екцыю сыроваткі праўды ад рыцараў кібэр-прасторы.

    Разам з сайтамі былі ўзламаныя і электронныя паштовыя скрыні, акаўнты сацыяльных сетак і воблачныя сховішчы асобаў, якія маюць дачыненьне да працы гэтых рэсурсаў прапаганды. Гэта рэдактары, сыстэмныя адміністратары, журналісты, а таксама куратары й фінансісты з РФ. Усе дадзеныя, атрыманыя ў выніку ўзломаў, былі перададзеныя валянтэрам-выведнікам InformNapalm для вывучэньня й аналізу дзеля інфармаваньня грамадзкасьці. Сёньня мы хочам надаць ўвагу аналізу ўзламанага ліставаньня аднаго з выканаўцаў расейскай агрэсіўнай прапаганды Дмітрыеўскага Аляксандра Уладзімеравіча.

    Замоўца

    Тарас Аляксееў (архіў профілю, кантакты, архіў профілю №2, кантакты), грамадзянін РФ. Нарадзіўся 26.05.1979 г. Жыве ў Маскве. Адрэса электроннай пошты: iesaul@rambler.ru, нумар мабільнага тэлефону: +79067778761. У сакавіку 2014 году прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы незаконнага марыянэткавага рэфэрэндуму ў Крыме. Мае доступ да дакумантаў Крымскага СБУ з грыфам “сакрэтна”. Фатаздымкі Аляксеева за 2010 год былі выяўленыя ў фотаальбоме Ганны Грыцаеўскай (1, 2).

    Selection_076Selection_074Selection_073

    Сьлед зазначыць, што тры сябры Аляксеева з сацсеціва Facebook навучаліся ў Вайсковым Унівэрсытэце Міністэрства Абароны РФ (ВУ МА РФ). Вядома, што гэтая вайсковая ВНУ рыхтуе кадры адмысловай вайсковай прапаганды на факультэце «замежная вайсковая інфармацыя». Ніжэй пададзеныя асноўныя патрабаваньні й пажаданьні Аляксеева як замоўцы, якія на 100% супадаюць з дзейнасьцю вышэйзгаданых адмыслоўцаў (пакідаем у арыгінале):

    «Нужно чтото типа того, чем я (мы) занимаюсь здесь. нужен центральный оператор и группа людей, короые смогут рботать на фэйсбуке, соцсетях, твитере, и.т.д. люди должны быть с такой работой знакомые и надежные. Общение как и у меня отдельно каждый с оператором. Вбросы новостей, троллинг выделенных групп в контакте, продвижение нужных материалов, поддержка работы нужных групп. Пока только информ аспект, в этих целях нужны координатор у вас, в луг…, и если ктото есть, в хар….

    на зарплате сидит главный оператор, он по нашему заданию формулирует задачи и оценивает эффективность работы. это первый этап, он не потребует помещений и риск нежданныхгостей минимален. Основная задача, формирование мнений и идей укроязычном сегменте. Когда эта работа заладится, будем думать о спортзале и идеологии и прочем. так сможем построиться? много людей не надо, главное начать, главное доверие внутри этой группы — 100%».

     Selection_084

    Выканаўца

    Дмітрыеўскі Аляксандар Уладзімеравіч (архіў профілю), грамадзянін РФ. Нарадзіўся 27.08.1974 г. Пашпарт: 2908 338551, мае рэгістрацыю з адрэсаю: вёска Васюніна Уладзімерскай вобласьці, дом №3. ІНП 402902394100. Мае нерухомасьць ва Украіне, горад Макееўка, вул. Астроўскага, д.23, кв. 3. Выкарыстоўвае наступныя нумары мабільных тэлефонаў: +380 71 3020705, +380 50 6065653, +7 903 6832300. Адрэса электроннай пошты: dmitryjewski@mail.ru. Адміністратар тэрарыстычнага інфармацыйнага рэсурсу МІА «Новороссия» (рас.), карэспандэнт газэты «Данецкі кряж» (рас.), рэдактар расейскага прапагандысцкага інфармацыйнага рэсурсу “Сегодня.ру”, фінансавы пасярэднік між памочнікам дэпутата Дзяржаўнай Думы РФ і супрацоўнікамі МІА «Новороссия», чалец арганізацыі «Изборский клуб» (рас.). Актыўна рыхтаваў глебу для акупацыі Данбаса расейскімі гібрыднымі войскамі.

    Selection_079

    Selection_078

    Замовы й справаздачы пра выкананую працу

    Замовы на стварэньне антыўкраінскае прапаганды, ейную публікацыю і распаўсюд у сацсетках Аляксееў перадаваў Дмітрыеўскаму праз электронную пошту. Напрыклад у адным зь лістоў з 19.03.2014 г. пазначаныя наступныя заданьні (пакідаем у арыгінале):

    есть необходимость поднимать темы

    1. силы самообороны из Киева марадерствуют, грабят насилут людей на юго-востоке

    2. Отмечены факты продажи военными всу оружия местному населению, по слухам у них можно купить все, вплоть до бтр

    3. идет распродажа нацбогатств, из музеев пропадают ценности

    Праз тры дні Дмітрыеўскі дасылае справаздачу пра выкананую працу ў выглядзе лісту з пералікам публікацыяў у прапагандысцкім інтэрнэт-выданьні “Сегодня.ру” (рас.):

    • http://www.segodnia.ru/content/136686 — Цейтнот для бандерлогов
    • http://www.segodnia.ru/content/136685 — «Майданный» геноцид украинцев
    • http://www.segodnia.ru/content/136589 — Дежа-вю 1991 года. Украина: на последнем берегу
    • http://www.segodnia.ru/content/136591 — Cлепой Пью Ахметов: Черная метка украинских сыновей Флинта
    • http://www.segodnia.ru/content/136497 — Хунта приготовила инквизицию: Половина Украины будет подвергнута люстрации

    Selection_080

    Selection_081

    Аплата

    Узнагароджаньне за публікацыю і распаўсюд прапаганды Дмітрыеўскі (WMID: 294744496868, пашпарт) атрымліваў ад Аляксеева праз сыстэму электронных грошай. Згодна зь ліставаньнем вялося пра адзін мільён расейскіх рублёў, гэтая сума была вызначаная яму на адзін год працы.

    Selection_082Selection_086Бонус

    У адным зь лістоў Дмітрыеўскі падае кантакты нейкага Пракоф’ева Барыса Анатолевіча: +7 499 2441727, +7 916 8379018, proban@yandex.ru, якога пазначае як свайго куратара ў Міністэрстве замежных справаў РФ. Характэрна, што першыя тры лічбы «244» нумару стацыянарнага тэлефону адпавядаюць пулу кантактных тэлефонаў МЗС РФ у Маскве.

    Selection_088

     


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў на падставе аналізу дадзеных, перададзеных хакерскім кібэра-льянсам FalconsFlame, Trinity, Рух8 і КібэрХунта.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.