• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Памочнік дэпутату Дзярждумы РФ фінансуе інфармацыйныя рэсурсы тэрарыстаў

on 2016-07-04 | 0 Comment | Hacker | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • lt
  • bg
  • sv
  • lv

28 чэрвеня 2016 г. украінскія патрыёты з кібэр-альянсу FalconsFlame, Trinity, Рух8 і КібэрХунта зьдзейсьнілі пасьпяховую апэрацыю #opDay28: узламалі сеціва расейскіх прапагандысцкіх інфармацыйных рэсурсаў. У выніку 17 «інфармацыйных» рэсурсаў былі ін’ектаваныя сыроваткаю праўды ад нашых хакераў. Разам з гэтымі рэсурсамі былі ўзламаныя й электронныя паштовыя скрыні, акаўнты сацыяльных сетак і воблачныя сховішчы асобаў, якія маюць дачыненьне да працы гэтых сайтаў. Гэта рэдактары, сыстэмныя адміністратары, журналісты, а таксама куратары й фінансісты з РФ. Усе атрыманыя дадзеныя былі перададзеныя валянтэрам-выведнікам InformNapalm для аналізу і інфармаваньня грамадзкасці. Сёньня мы хочам надаць увагу ўзламанаму ліставаньню ў сацыяльным сеціве “VK” дырэктара прапагандысцкага рэсурсу МІА «Новороссия» Альхіна Арцёма.

Selection_050

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Альхін Арцём Барысавіч (архіў на профіль), нарадзіўся 16.12.1981 г.; ДРФО: 2993512172; мейсца працы: Данецкі прыватны ліцэй. Зьяўляецца галоўным рэдактарам часопісу «Новая Зямля» і кіраўніком прадстаўніцтва Данецка ў Ізборскім Клюбе. Часта наведвае Растоў і Маскву, дзе атрымлівае фінансаваньне для праэкту МІА «Новороссия». Дастаўляе з Расеі вайсковы рыштунак і амуніцыю для прарасейскіх баявікоў. Напрыклад, у ягоным ліставаньні з Раманам Катом гаворка вядзецца пра замову армейскага шлема 6Б7-1М для агульнавайсковага камплекту «Ратнік» з Масквы.

Selection_033

У Маскве Альхін час ад часу сустракаецца з Каваленкам Андрэем Аляксеевічам (архіў на профіль) – памочнікам дэпутата дзяржаўнай думы РФ Фёдарава Яўгена Аляксеевіча і старшынёю нацыяналістычнай партыі «Нацыянальны курс», мэтай якой зьяўляецца «аднаўленне сувэрэнітэту, страчанага ў 1991 годзе». Нагадваем, што гэтая партыя зьяўляецца палітычнай плятформай для так званага “Национального освободительного движения” (“НОД”, рас.).

Selection_052

Менавіта Каваленка кантралюе фінансаваньне супрацоўнікаў МІА «Новороссия» і дае заданьні для публікацыяў на сайце.

Selection_022

Грошы ён пераводзіць на банкаўскую картку Дзьмітрыеўскага Аляксандра Уладзімеравіча (архіў на профіль), зь якой іх пераводзяць ужо непасрэдна супрацоўнікам інфармацыйнае агенцыі.

Selection_025

Selection_024

Характэрна, што Альхін шукае дадатковых замоўцаў для свайго рэсурсу, скардзіцца на крызу ў Расеі, адсутнасьць грошай у патэнцыйных замоўцаў і распавядае пра адмову фінансаваньня сумежных праэктаў з пачатку 2016 году.

Selection_035Selection_032

Ёсьць усе падставы меркаваць, што Каваленка – толькі фінансавы пасярэднік і каардынатар працы праэкту МІА «Новороссия». Асноўным замоўцам антыўкраінскае прапаганды зьяўляецца ягоны шэф Фёдараў Яўген Аляксеевіч:

Selection_055

Фёдараў Я.А. – дэпутат Дзяржаўнае Думы РФ, чалец Камітэта бюджэту і падаткаў, які з 2011 году куруе “Национальное Освободительное Движение России” (“НОД”). Апошнім часам выступае за наданьне надзвычайных паўнамоцтваў прэзыдэнту РФ, менавіта:

  • усталяваньне абмежаваньняў для ажыцьцяўленьня асобных вiдаў фiнансава-эканамiчнай дзейнасьцi, якое ўключае перасоўваньне тавараў, паслугаў i фiнансавых сродкаў;
  • поўнае або частковае спыненьне паўнамоцтваў ворганаў выканаўчае улады суб’екта (суб’ектаў) Расейскай Фэдэрацыі і ворганаў мясцовага самакіраваньня, а таксама спыненьне дзеяньня прававых актаў, якія яны ўхвалілі;
  • абмежаваньне свабоды друку і iншых сродкаў масавае інфармацыі, усталяваньне асаблівага парадку акрэдытацыі журналістаў;
  • узмацненьне аховы грамадзкага парадку, аб’ектаў, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове, i аб’ектаў, якiя забясьпечваюць жыцьцядзейнасьць насельнiцтва й функцыянаваньне транспарту;
  • усталяваньне абмежаваньняў свабоды перасоўваньня, застасаваньне рэжыму ўезду, выезду і знаходжаньня, а таксама абмежаваньне руху транспартных сродкаў i ажыцьцяўленьне iхнага нагляду на тэрыторыі, на якой зьдзяйсьняюцца надзвычайныя захады і часовыя абмежаваньні.
  • праэкт Фэдэральнага канстытуцыйнага закона прадугледжвае таксама права прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі вызначаць тэрміны дзеяньня асобных надзвычайных захадаў і часовых абмежаваньняў, якія неабходныя для ліквідацыі ўзьніклых пагрозаў.

Для нас роля Расейскай Фэдэрацыі ў вайне на Данбасе даўно ўжо відавочная, але праз тое, што фактычна адсутнічаюць ці адбываюцца мізэрныя зрухі ў міжнароднай палітыцы што да гэтай дзяржавы-агрэсара, чыя палітыка грунтуецца на хлусьні, захопе тэрыторыі і зьнішчэньні жыхароў суседніх зь ёю дзяржаваў, мы працягваем публікаваць новыя неабвержныя факты, якія сьведчаць ня толькі пра наўпроставы ўдзел Расеі ў войнах, пачатых ёю ж на тэрыторыі суседніх дзяржаваў, але й наўпроставы ўдзел прадстаўнікоў дзяржаўнае улады Расейскай Фэдэрацыі ў гэтай агрэсіі. Сьлед было даўно зразумець, што на Данбасе ваююць ня проста «добраахвотнікі», нацысты й садысты, якія зьляцеліся на акупаваныя тэрыторыі Украіны з усіх куткоў Расеі, і нават не рэгулярныя жаўнеры расейскае арміі, якіх мы ўжо больш за два гады фіксуем на акупаваных тэрыторыях, але ў першую чаргу сам Крэмль, які зьяўляецца наўпроставым арганізатарам і спонсарам безупыннага тэрору на Усходзе Украіны.

Нагадваем, што з усімі нашымі матар’яламі, крыніцаю інфармацыі для якіх ёсьць дадзеныя, перададзеныя ўкраінскімі кібэрпатрыётамі, можна азнаёміцца паводле хэштэгу #хакеры.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў на падставе аналізу дадзеных, перададзеных хакерскім кібэр-альянсом FalconsFlame, Trinity, Рух8 і КібэрХунта.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

donate

Tags: #opDay28кібэр-альянсрасейская прапагандахакеры

Recent Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment

Related Posts

  • Аналіз перашкодаў дзейнасьці СММ АБСЭ з боку РФ на Данбасе за I квартал 2020 году

    2020-03-23 - 0 Comment
  • Інфавайна РФ супроць Беларусі ўзмацняецца: атакаваны журналіст Руслан Кулевіч

    2019-05-21 - 0 Comment
  • Афіцыйная заява рэдактара беларускае службы супольнасьці InformNapalm

    2019-05-16 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14281 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2021
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Dec    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.