• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вайна ў Сірыі: бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ і “заблукалыя ракеты”

    on 2015-11-23 | 2 Comments | Актуальна | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • ge
    • bg
    • sv

    У гэтыя дні Расейская Фэдэрацыя пад сьцягам барацьбы з тэрарызмам значна ўзмацніла сваю «прысутнасьць» ў Сірыі, далучыўшы да баявых дзеяньняў стратэгічныя бамбоўцы далёкасяжнае авіяцыі ВКС РФ – лятакі Ту-160, Ту-22М3 і Ту-95МС. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm сабрала доказы значнага адхіленьню авіяўдараў ад заяўленых мэтаў, а таксама падала дадзеныя аднаго з чальцоў экіпажу Ту-160, які прымае ўдзел у расейскай апэрацыі. МА РФ і расейскія СМІ працягваюць дэзынфармаваць сусьветную супольнасьць у выніках авіяўдараў у Сірыі з мэтай паслабленьня санкцыяў супроць Расеі і дасягненьня зьнешнепалітычных посьпехаў у стварэньні кааліцыі з краінамі Захаду.

    Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-дасьледаваньняў міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала ў Сірыі расейскія бамбавікі Ту-160 «Уладзімер Судзец» (RF-94108), Ту-160 «Віталь Капылоў» (RF-94115), а таксама Ту-22М3 – 42 «чырвоны» (RF-94142).

     

    Selection_042Selection_043Selection_045

    Па-ранейшаму, у шэрагу выпадкаў, ВКС РФ працягваюць зьдзяйсьняць авіяцыйныя ўдары з характэрнай «недакладнасьцю» і зусім не па пазыцыях ІДІЛ. Ці робіцца гэта наўмысна, або з-за састарэньня тэхнікі або з-за слабой падрыхтоўкі лётнага складу – сказаць цяжка.

    У прыватнасьці, 17 лістапада 2015 году далёкасяжная авіяцыя ВКС РФ зьдзейсьніла чарговы ракетна-бомбавы ўдар па Сірыі. Паводле афіцыйных дадзеных, у той дзень былі задзейнічаныя 34 крылатыя ракеты паветранага базаваньня. Але па якіх аб’ектах?

    Напрыклад, адная з крылатых ракетаў сямейства Х-55 «заблукала» у сельскай мясцовасьці ў паўночна-заходніх прадмесьцях сірыйскага гораду Maarat al-Numan (правінцыя Індліб). Яе запусьцілі зь лятака Ту-160 або Ту-95МС. Магчыма, што менавіта гэтая атака зафіксаваная на афіцыйным відэа Мінабароны РФ.

    На фатаздымках зь мейсца падзеньня Х-55 можна пабачыць рэшткі гэтай «сакрэтнай» ракеты, надпісы на расейскай і г.д. Таксама для параўнаньня падаем вам ракету Х-55 у сваім першапачатковым выглядзе.

     

    LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAPbmpWcAAJUq5_1447755589.jpg.resized   LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAPbZ7WcAASOZh_1447755572

    LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAGRpvWEAANGzJ_1447755553

    LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAQAq1WoAAgjAT_1447755533

    LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAQAqzWIAAldBz_1447755605

    ejF1S

    detailed

    Валянтэры InformNapalm вызначылі мейсца, дзе былі зробленыя здымкі. Як мяркуецца, гэтае мейсца знаходзіцца ў ваколіцах Maarat al-Numan, гл. мапу.

    new

    У Генштабе ЗС РФ, напэўна, ня ведаюць, што Маарэт аль-Нуман кантралюецца паўстанцкімі групамі. На мапе баявых дзеяньняў у Сірыі добра бачна, што да фронту з ІДІЛ ня менш за 50-60 км, і горад знаходзіцца літаральна ў цэнтры «зялёнай» зоны, кантраляванай паўстанцамі, прычым у атачэньні чырвонай лініі урадавых сілаў з поўдня, паўднёвага захаду і ўсходу. І толькі ўжо затым ідзе зона фронту з ІДІЛ.

    Selection_055

    З гэтага вынікае, што расейскія ракеты адхіляюцца ад заяўленай мэты ў сярэднім на 50 км. Такія ўдары складана назваць “высокадакладнымі”, бо абвешчаныя “выпрабаваньні найноўшае зброі” – гэта яшчэ не падстава зьдзяйсьняць удары “па плошчах”, забіваючы мірных жыхароў.

    Трэба зазначыць, што апошняга часу гэта ўжо другі выпадак атакі расейскіх лятакоў на Маарэт аль-Нуман. Гэтак, 30 кастрычніка 2015 году зьнішчальнікі ВКС РФ таксама зьдзейсьнілі ўдары па гораду, тады загінулі 7 і былі параненыя 12 чалавек.

     

    Таксама Міністэрства абароны РФ распаўсюдзіла інфармацыю пра ськідваньне авіябомбаў тыпу ОФАБ-250-270 з Ту-22М3 нібыта па пазыцыях ІДІЛ. Куды іх ськінулі – пытаньне застаецца адкрытым.

    Мы вызначылі аднаго з чальцоў экіпажа Ту-160 «Віталь Капылоў» (RF-94115) з 6950-й гвардзейскай авіяцыйнай базы Энгельс, гэта – афіцэр ВКС РФ Аляксей Болдыраў.

    Selection_056

    У профілі сацсеціва ён выклаў уласны фатаздымак на тле Ту-160 «Віталь Капылоў» (RF-94115), што таксама можа сьведчыць пра ягоную прафэсыйную дзейнасьць.

    Selection_057

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае адсочваць дзеяньні ЗС РФ у Сірыі і на іншых паралельных тэатрах баявых дзеяньняў.

    Азнаёміцца ​​з усімі актуальнымі OSINT-расьледаваньнямі InformNapalm што да Сірыі вы можаце у тут: Сірыя.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Мікалай Махно і Міхаіл Кузняцоў

    Перакалаў на беларускую мову Дзяніс Івашын


    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд матар’ялу ў сацсетках вітаецца!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    2 Responses to “Вайна ў Сірыі: бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ і “заблукалыя ракеты””

    1. 2015-11-23

      «Грамадзянская абарона» гораду Харытан падала доказы таго, што ВКС РФ бамбуе мірнае насельніцтва Сірыі - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Чытайце таксама: “Вайна ў Сірыі: бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ і &#…“. […]

    2. 2015-11-25

      Сірыя: атрыманыя дадзеныя пілётаў расейскіх стратэгічных бамбоўцаў Ту-160 - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Чытайце таксама: “Вайна ў Сірыі: бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ і &#…“. […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.