• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ “Самалі”

    on 2015-07-27 | 2 Comments | Актуальна | Дасье | Навіны | Палітыка | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Напачатку траўня 2015 году каманда InformNapalm.org выявіла падразьдзяленьне бесьпілётных лятальных апаратаў 19-й матастралковай брыгады (в/ч 20634, дысьлякацыя г.Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя), вайскоўцы якой былі ідэнтыфікаваныя на фота з Данецку. Гл.: “Пра прыгоды роты БПЛА 19-й матастралковай брыгады ва Украіне”.

    Падразьдзяленьні 19-й АМСБр ў кантэксьце “украінскіх камандыровак” мы выяўлялі раней, у кастрычніку мінулага году ў Растоўскай вобласьці ля самай мяжы з Украінай была ідэнтыфікаваная “блукаючая” ствалавая і рэактыўная артылерыя гэтай брыгады. Гл.:

    – Баявыя разьлікі РСЗА “Град” з 19-й МСБР, “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай;

    – САУ “Мста-С” 19-й МСБР з Паўночнае Асэтыі на мяжы з Украінай.

    Падчас новага OSINT-расьледаваньня каманды InformNapalm.org была выяўленая група снайпэраў-кантрактнікаў гэтага ж вайсковага злучэньня ЗС РФ з Уладзікаўказа, якія таксама зьяўляюцца ўдзельнікамі “украінскіх камандыровак”, першасная інфармацыя пра іх прадастаўленая праз  Цэнтар “Міратворац”.

    У сацыяльных сетках мы выявілі профіль Генадзя Закачурына (https://vk.com/id245691600, архіў: https://archive.is/FUfP9), паводле інфармацыі зь ягонага профілю было вызначанае, што да позьняе восені 2014 году ён праходзіў тэрміновую службу ў складзе роты снайпэраў 19-й брыгады. Таксама ў фатаальбоме Закачурына фігуруе шэраг фатаздымкаў з Данбаса, у тым ліку з раёну Данецкага аэрапорту з геатэгамі, якія выкладзеныя ў траўні 2015 году. Цікавыя і іншыя фатаздымкі – гэта групавое фота з Данбаса расейскіх кантрактнікаў 19-й АМСБр і баявікоў “наваросіі” у складзе НЗФ “Самалі”.

    pr vz 2vz 12-egrup novorossdonostorojno pacanirost.JPG 2dembelkavladik gruppventovosn flagBEL povyzki
    Сярод ягоных леташніх фатаздымкаў, ёсьць фота з чэрвеня 2014 году з схаваным тварам у форме “горка” і белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі, якія характэрныя для баявікоў “наваросіі”. Цалкам мажліва, на гэты момант Генадзь таксама зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам гэтай жа брыгады (што абгрунтаванае ніжэй, падмацаванае фатаздымкамі і кантактамі), які прыкамандыраваны да НЗФ (незаконнага збройнага фармаваньня) баявікоў “Самалі”. Таксама ніжэй прадстаўленыя фатаздымкі з Данецка, зробленыя ў арэндаванай кватэры расейскага найміта з Санкт-Пецярбурга, які ваюе ў НЗФ “Самалі” з псэўданімам “Самый Счастливый” (рас.), да якога вернемся крыху пазьней.

    Цікава, што на фотаздымках №4 (раён Данецкага аэрапорту) і №6 (на кватэры), Закачурын пазуе разам з Ільлёй Рудых, прыналежнасьць якога да ЗС РФ ёсьць бясспрэчнай. Разам іх можна пабачыць і на іншым  групавым здымку з аўтавакзалу г.Растова, на якім яны сфатаграфаваныя разам з  сваім таварышам Дзьмітрыем Абгадзеевым. Пад фатаздымкам ёсьць камэнтар іхнага калегі-снайпэра з 19-й брыгады Артура Кудабаева:

    Сярод кантактаў і таварышаў у службе Закачурына варта асобна адзначыць наступных:

    – Ільля Рудых (https://vk.com/id138829011, архіў https://archive.is/dYitl), блізкі сябар Генадзя Закачурына, вайсковец той жа 19-й матастралковай брыгады. Праз вывучэньне фатаальбому Ільлі Рудых выяўлены шэраг цікавых фатаздымкаў, якія пацьверджваюць ягоную прыналежнасьць да 19-й АМСБр.

    Найбольш цікавыя фатаздымкі выкладзеныя 8 траўня і 18 чэрвеня 2015 году, яны зробленыя ў мейсцы дысьлякацыі 19-й АМСБр ў пасёлку Спутнік г.Уладзікаўказ, дзе Рудых пазуе разам з двума сваімі таварышамі. Гэты ж фатаздымак выкладзены 30 красавіка 2015 году ў профілі таварыша з роты снайпэраў і сябра Рудых, Артура Кудабаева. На фота, якое выкладзенае ў верасьні 2014 году, Рудых зафіксаваны ў памежным з Украінай Няклінаўскім раёне Растоўскае вобласьці, у нестатутнай форме “горка”, якой, збольшага, карыстаюцца расейскія вайскоўцы, якія маюць дачыненьне да “растоўска-украінскіх камандыровак”.

    mir ILIA RUDIX prRudix Kudabaevmir ILIA RUDIX vladik 2chistka orujiymir ILIA RUDIX neklinovskivladik 3-evladik 4-o
    Нагадваем, што ў фатаальбоме профілю першага фігуранту Генадзя Закачурына на трох фотаздымках (16 траўня 2015 году, мейсца: Узлётная вуліца, Данецк, Украіна; 23 красавіка 2015 году, мейсца: Ленінскі праспэкт, Данецк, Украіна і 12 сакавіка 2015 году, мейсца: праспэкт Сіверса, Растоў-на-Доне, РФ) быў апазнаны Ільля Рудых.

    Таксама досыць цікавыя наступныя профілі:

    – Дзьмітры Абгадзееў (https://vk.com/id309209510, архіў https://archive.is/OWqcH), які ўжо фігураваў у фатаздымку Г.Закачурына, які быў зроблены на аўтавакзале г.Растова-на-Доне. Нягледзячы на ​​тое, што профіль Абгадзеева менш інфарматыўны і ў ім фігуруюць ўсяго толькі некалькі фатаздымкаў, якія кажуць пра ягоную прыналежнасьць да “наварасійскіх” НЗФ, у альбомах профіляў ягоных сяброў можна знайсьці фатаздымкі, якія  пацьверджваюць, што Абгадзееў мае дачыненьне да 19-й МСБр. Напрыклад, Абгадзееў фігуруе ў профілі Генадзя Закачурына на фатаздымку з аўтавакзалу г.Растова-на-Доне першага фігуранту (гл. фота вышэй), у профілі баявіку НЗФ “Самалі” “Самы Шчасьлівы” на фатаздымку ў той жа данецкай кватэры, гэтаксама у фатаздымках профілю альбому другога фігуранту Ільлі Рудых на групавым фота зь мейсца дысьлякацыі 19-й АМСБр каля таблічкі “старт” (гл. вышэй) і на калектыўным фота снайпэраў з палігону пад Уладзікаўказам.

    mir ABDAGEI DMITRI prmir ABDAGEI DMITRI dnr sami scgastlivi aziatmnogo vo vladike poligon
    – Артур Кубаеў (https://vk.com/id227137476, архіў: https://archive.is/s2bqh), вайсковец-кантрактнік 19-й АМСБр, служыць у той жа роце снайпэраў. Наўпроставых сьведчаньняў пра ягоны ўдзел ва “украінскіх камандыроўках” няма, фатаздымак на тле танку з камэнтаром “апалчэнцы” усур’ёз не разглядаецца (цалкам мажліва, Кубаеву было адмоўленае ў камандыроўцы з-за вельмі выразнага вонкавага выгляду, або ён ужо быў у ратацыі), затое ён вельмі хвалюецца за сваіх таварышаў у  службе, якія знаходзяцца на Данбасе, пра што кажуць шэраг камэнтароў, у тым ліку да групавога фота Закачурына на растоўскім аўтавакзале з 12 сакавіка 2015 году: “Асьцярожна, хлопцы, мы на вас чакаем”. Таксама ў фатаальбоме Кубаева зафіксаваны групавы фатаздымак зь мейсца дысьлякацыі 19-й АМСБр, выкладзены 30 красавіка 2015 году, на якім ён разам з таварышам Ільлёю Рудых (нагадваем, што такі ж фатаздымак, але выкладзены крыху пазьней, ёсьць у альбоме Рудых) .

    ARTUR KUBANCEV prARTUR KUBANCEV pr.JPG leshiARTUR KUBANCEV pr.JPG opolchenciARTUR KUBANCEV pr.JPG  vladik
    – Псэўданім “Самы Шчасьлівы” (https://vk.com/id236214435, архіў: https://archive.is/GPWhE), данецкі сэпаратыст, баявік НЗФ “Самалі”, у складзе якога знаходзіліся (знаходзяцца) снайпэры 19-й АМСБр. Нягледзячы на ​​тое, што “Самы Шчасьлівы” фігуруе з  псэўданімам, у адрозненьні ад кадравых расейскіх вайскоўцаў, ён больш адважны і шчыры што да публікацыяў фатаздымкаў. Апроч асабістых фота, у фатаальбоме “Самага Шчасьлівага” фігуруе шэраг фатаздымкаў з вышэйпазначанымі фігурантамі з 19-й АМСБр – Закачурыным, Рудых і Абгадзеевым.

    sami schastliviss1ss2ss3                    3-13-23-33-5

    Апроч прадстаўленых фігурантаў, ёсьць шэраг іншых асобаў, якія ў выніку ўсебаковага вывучэньня іхных профіляў таксама могуць стаць фігурантамі “украінскіх камандыровак” і мець прыналежнасьць да ЗС РФ.

    Тэма дабраахвотна-прымусовага прыцягненьня расейскіх кантрактнікаў да “украінскіх камандыровак” ня новая, пра гэта раней ужо зазначаў InformNapalm.org, напрыклад матар’ял пра вайскоўцаў 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы з г.Гудаўта (акупаваная Абхазыя, Грузыя), глядзіце тэматычныя спасылкі:

    – Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць ў кантрактнікі для “украінскіх камандыровак”. March 6, 2015

    – “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў у дабраахвотна-прымусовым парадку выпраўляюць забіваць украінцаў”. February 4, 2015

    Аўтары матар’ялу: Іраклі Камахідзэ і krmvictory (Першасная інфармацыя пра снайпэраў 19-й АМСБр прадастаўленая сябрамі з праэкту “Міратворац”).

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    2 Responses to “Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ “Самалі””

    1. 2015-08-21

      Бранетэхніка і асабісты склад 23-й самарскай брыгады ў складзе НЗФ “наваросіі” - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] вайсковых частак ПВА ў шэрагах НЗФ “ДНР”/”ЛНР” (“Самалі”, “2-й МСБ народнай міліцыі “ЛНР”” і інш.) […]

    2. 2015-10-29

      Кантракт у баявікі "наваросіі" аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.