• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Бранетэхніка і асабісты склад 23-й самарскай брыгады ў складзе НЗФ “наваросіі”

    on 2015-08-21 | 2 Comments | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    На падставе вынікаў уласных расьледаваньняў каманда InformNapalm.org можа зрабіць выснову, што расейскае камандаваньне ў неабвешчанай вайне з Украінай выкарыстоўвае тактычныя групы (БТГр/РТГр), якія базуюцца ля мяжы з Украінай (у крытычныя для баявікоў моманты іх выкарыстоўваюць у выглядзе ўзмацненьня для баявікоў і наймітаў “ДНР”/”ЛНР”).

    Збольшага, гэта вайскоўцы з вайсковых злучэньняў Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА), хаця ёсьць групы і зь іншых вайсковых акругаў. Расейскія вайскоўцы таксама ўваходзяць у склад НЗФ у якасьці каардынатараў, дарадцаў, афіцэраў сувязі для каардынацыі з рэгулярнымі войскамі ЗС РФ. Таксама з рэгулярных расейскіх войскаў у вайне на Данбасе ўдзельнічаюць кантрактнікі шарагова-сяржанцкага складу, якія выступаюць у ролі інструктараў, якія займаюць пасады адмыслоўцаў і малодшых камандыраў (камандыры разьлікаў РСЗВ/артылерыі, пэрсанал, які абслугоўвае сродкі сувязі, РЭВ/РЭБ, выведнікі, снайпэры і г.д.).
    Сярод раней зафіксаваных вайсковых частак ПВА ў шэрагах НЗФ “ДНР”/”ЛНР” (“Самалі”, “2-й МСБ народнай міліцыі “ЛНР”” і інш.) зафіксаваная прысутнасьць расейскіх “прыкамандыраваных” з узбраеньнем і тэхнікай:

    – 19-я АМСБр (в/ч 20634 Паўночная Асэтыя, г.Уладзікаўказ, п.”Спутнік”)

    – 18-я АМСБр (в/ч 27777 Чачэнія, п.Ханкала і станіца Калінаўская)

    – 8-я АМСБр горная (в/ч 16544 Чачэнія, п.Барзой)

    – 7-я вайсковая база (в/ч 09332 акупаваная Абхазыя, Грузыя, г.Гудаута)

    – 33-я АМСБр (в/ч 22179, Адыгея, г.Майкоп)

    Часткі спэцыяльнага прызначэньня ГРУ:

    – 10-я АБрСпН (в/ч 51532, в/ч 65564, Краснадарскі край, г.Гарачы Ключ, п.Молькіна)

    – 22-я АбрСпН (в/ч 11659, Растоўская вобласьць, п.Сьцяпны)

    Адносна ўзбраеньня і тэхнікі НЗФ сьлед зазначыць, што, збольшага, гэта не “трафеі”, але сродкі, перакінутыя з РФ. Галоўным чынам, гэта састарэлае ўзбраеньне і тэхніка, якая пасля пераўзбраеньня вайсковых частак на больш сучасныя адзінкі, замест таго, каб знаходзіцца на базах захоўваньня, патрапляе у арсэнал НЗФ. У тым ліку БМП першай і другой мадыфікацыяў, БТР-80, МТ-ЛБ, РСЗВ БМ-21 “Град”, САУ “Гвазьдзіка”» і шмат іншага, пра што ўжо неаднаразова паведамляла у інфармацыйных матар’ялах нашая каманда InformNapalm, якія грунтуюцца на выніках уласных OSINT-расьледаванняў. Апроч перакідваньня старога ўзбраеньня, расейскае кіраўніцтва зьдзяйсьняе на Данбасе абкатку больш новых узораў тэхнікі РЭБ і стралковае зброі.

    У новым матар’яле InformNapalm маюцца бясспрэчныя сьведчаньні перадачы баявікам “наваросіі” вайсковай тэхнікі 23-й АМСБр (в/ч 65349, Самара, Цэнтральная вайсковая акруга) і прысутнасьці ў складзе НЗФ “Вікінгі” кантрактнікаў гэтага ж вайсковага злучэньня ЗС РФ.

    У выніку дасьледаваньня профілю сацсеціва расейскага найміта Эдуарда Мірошнікава (ВК ID 16347008, архіў: https://archive.is/XskDi) былі зафіксаваныя БТР-80 в/ч 65349 з адпаведнымі тактычнымі знакамі 23-й брыгады: чырвоным квадратам з трыма кропкамі і бартавымі нумарамі, якія нанесеныя чырвонай фарбай.

    1-1 1-3 1-2

    У сьпісе сяброўскіх кантактаў Э.Мірошнікава атрымалася выявіць кадравага вайскоўца з складу выведпадразьдзяленьня 23-й самарскай брыгады нейкага Аляксандра Граца (ВК ID antitroll1, архіў: https://archive.is/2VbmM). Нягледзячы на ​​тое, што на старонцы А.Граца нібы няма інфармацыі, якая пацьверджвае ягонае дачыненьне да 23-й АМСБр, праз нядоўгі пошук, усё ж, удалося пацьвердзіць ягоную прыналежнасьць да самарскай вайсковай часткі. Напрыклад, А.Грац у жніўні 2014 году “разьмінаўся пад Арэнбургам”, пра што напісаў у стужцы свайго сацыяльнага профілю (https://vk.com/wall217286975_614, архіў: https://archive.is/eRM76). У верасьні 2014 году быў зафіксаваны на вышкалах у Самары, што пацьверджанае аналягічнымі фотасьведчаньнямі ягоных таварышаў у службе Тымура Асевава і Вадзіма Насырава, да якога вернемся пазьней.

    2-1

    2-4

    2-2   2-7 2-5 2-6

    Напрыканцы верасьня 2014 году А.Грац быў перакінуты на Данбас, што пацьверджваюць прадстаўленыя фатаздымкі. У цяперашні час Аляксандар ваюе ў складзе НЗФ (батальён “Вікінгі”), што пацьверджвае відэаролік з 18 ліпеня 2015 году “Батальён “Вікінгі” намёртва трымае паўднёвыя рубяжы ДНР”, у якім ён у хранамэтражу 9.28 – 10 хв. і быў апазнаны. З улікам ягонай прыналежнасьці да вайсковай выведкі і ведаў у радыёдзеле, А.Грац, мажліва, нават зьяўляецца зьвяном у ланцужку ўзаемадзеяньня бандфармаваньняў з злучэньнямі ЗС РФ.

    2-12 2-11

    2-3 2-8 2-9 2-10

    Заўвага: батальён “Вікінгі” даўгі час знаходзіўся ў Тэльманаўскім раёне, дзе аэраравыведка “Дняпро-1” выявіла вайсковы лягер расейска-тэрарыстычных войскаў. Фота вышкалаў гэтага НЗФ з распазнавальнымі тактычнымі знакамі, якія зафіксаванў бесьпілётнік, таксама фігуруюць у фатаальбомах “вайсковага карэспандэнта” Дубавога.

    Пяройдзем да калегі А.Граца з в/ч 65349 Вадзіма Насырава (ВК ID 93043696, архіў: https://archive.is/KIXPU), які, як было зазначанае вышэй, таксама быў на вышкалах у Самары ў 2014 годзе. На фатаздымках, якія выкладзеныя 31 жніўня 2014 году можна пабачыць калёну тых самых самарскіх БТР-80 з характэрнымі тактычнымі знакамі 23-й асобнай матастралковай брыгады, якія былі перакінутыя на Данбас і перададзеныя падразьдзяленьням НЗФ. Расейскі вайсковец таксама не стрымаўся і пахваліўся фатаздымкамі падчас сваёй зімовай камандыроўкі на Данбас.

    3-1 3-3 3-2 3-4-2 3-4-13-8 3-6 3-7

    Такім чынам, можна сьмела выказаць здагадку, што выведзеная з баявога складу тэхніка 23-й асобнай матастралковай брыгады, у прыватнасьці БТР-80, якія падчас пераўзбраеньня паступова замяняліся на новыя БТР-82, замест захоўваньня на складох, перакідвалася з дапамогаю расейскіх вайскоўцаў на Данбас, якія стала прыбываюць ва “украінскія камандыроўкі”.

    Заўвага: Паводле наяўнай інфармацыі, год таму ў Кастрычніцкім раёне Растоўскае вобласьці была зафіксаваная паўнавартасная батальёна-тактычная група (БТГр) 23-й брыгады, ва ўзбраенні якой былі новыя БТР-82 (гл. “Паўднёвая камандыроўка 23-й АМСБ”).
    PS: Нягледзячы на ​​тое, што інфармацыя пра перакідваньне БТР-80 23-й брыгады для патрэбаў НЗФ “наваросіі” амаль гадавой даўніны, гэтая тэма не губляе сваёй актуальнасьці. Напрыклад, 11 жніўня 2015 году ў сеціве зьявіўся відэаролік “Наступ сілаў “ЛНР” на пазыцыі ЗСУ” (паводле пэўнай інфармацыі відэа леташняе), у якім на 0.52. і 4.40 хв. хранамэтражу можна пабачыць задні борт бранетранспартэру з надпісам “ЛНР” па-над чырвоным тактычным знакам 23-й МСБр.

    Screenshot

    23-я самарская брыгада ўжо неаднойчы фігуравала ў кантэксьце “украінскіх камандыровак”, у тым ліку былі здабытыя фатасьведчаньні знаходжаньня ейных вайскоўцаў на Данбасе. Шмат хто памятае эпапею з перакідваньнем у сакавіку-красавіку 2015 году тактычнай групы брыгады ў Белгарадзкую вобласьць, якая пасля дзіўных манэўраў ля паўночных межаў Украіны вельмі хутка павярнулася на мейсца сталай дысьлякацыі. Гл. тэматычныя спасылкі:

    – 23-я АМБр арміі РФ ваявала ва Украіне. Фота летніх подзьвігаў

    – Базавы лягер белгарадзкай групоўкі расейскіх сілаў уварваньня

    – Сьвежыя фатадоказы актыўнасьці расейскіх войскаў у Белгарадзкай вобласьці

    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі: krmvictory і Іраклі Камахідзэ

    (c) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Пераклад на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    2 Responses to “Бранетэхніка і асабісты склад 23-й самарскай брыгады ў складзе НЗФ “наваросіі””

    1. 2015-09-13

      Пасьля "камандзіровак" на Данбас ў 8-й АМСБр ЗС РФ застаюцца 200-я і інваліды. - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] і засвяціўшыся ва Украіне, расейскае камандаваньне звярнулася да новай тактыцы выкарыстаньня сваіх войскаў на Данбасе. Замест […]

    2. 2016-01-18

      Расея будуе вайсковую базу на Харкаўскім напрамку і перакідвае 23-ю АМСБр - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.