• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вайсковая частка №89462 у Навачаркаску – шырма для ДНР/ЛНР?

    on 2015-08-04 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Расьледаваньні каманды InformNapalm.org заўсёды насычаныя вялікай колькасьцю фактаў і доказаў у выглядзе фатаздымкаў, відэа, скрыншотаў старонак сацыяльных сетак, каардынатаў і мапаў, але гэты матар’ял можна лічыць гіпотэзай і пачаткам адпаведных наступных дасьледаваньняў.

    Мінулага тыдня ў палон да ўкраінскіх сілавікоў патрапіў кадравы расейскі вайсковец Уладзімер Старкоў. Ён служыў у пасёлку Тэйсін, у якім дысьлякуецца расейская вайсковая частка 55487, 6-й арсэнал ГРАУ (Галоўнае ракетна-артылерыйскае ўпраўленьне). Зь ягоных паказаньняў вынікае, што ён ахоўваў ракеты і снарады – спрабаваў кудысьці перавесьціся, але ў выніку нічога не атрымалася.

    І раптам ён быў пераведзены ў нейкую частку ў Навачаркаску – гэта амаль рай у параўнаньні зь ягонаю тайгою. Аднак аказалася, што гэта нейкае 12-е камандаваньне. У выніку на выбар яму далі  служыць або ў ДНР, або ў ЛНР.

    Тутака частка пазла склалася, бо падчас OSINT-расьледаваньняў для InformNapalm валантэры неаднаразова фіксавалі дзіўныя пераразьмеркаваньні расейскіх вайскоўцаў у… Навачаркаск. Цікава, што пераводзяць вайскоўцаў чамусьці бязь сем’яў. Жонкі вайскоўцаў звычайна абураюцца ў камэнтарох на форумах і ў групах сацсетак што да гэтага. (Гэта яшчэ адная ўскосная азнака). Ідзем далей.

    Вось сьпіс вайсковых частак у Растоўскае вобласьці.

    А вось адное дзіўнае судовае разьбіральніцтва з 23 красавіка 2015 году, Краснадар, Краснадарскі гарнізонны вайсковы суд. (У выпадку выдаленьня старонкі сайту ёсьць захаваны PDF з прысудам суду).

    Кароткае апісаньне судовай спрэчкі:

    Решение суда

    Рашэньне суду

    Падпалкоўнік Бекрэнеў А.М. з в/ч 01228 атрымаў прапанову пайсьці на павышэньне ў в/ч 89462. Аднак, калі ён даведаўся, што частка знаходзіцца ў Навачаркаску, але не ў Краснадары, пачынае судовы працэс супраць рашэньня Міністэрства Абароны, які прайграе: “У судовым паседжаньні заяўнік патрабаваньні падтрымаў і дзеля іхнага абгрунтаваньня растлумачыў, што ён праходзіць вайсковую службу паводле кантракту, падпарадкоўваецца камандуючаму войскамі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) з утрыманьнем пры вайсковай частцы 01228. 21 Сакавіка 2015 г. камандаваньне часткі яму запрапанавала наступную вышэйшую вайсковую пасаду ў вайсковай частцы 89462. Ён з прызначэньнем пагадзіўся, бо меркаваў што гэтая пасада знаходзіцца у г. Краснадары. 26 Сакавіка 2015 г. ён даведаўся, што пасада, якая яму запрапанаваная, знаходзіцца ў г.Новачаркаску Растоўскае вобласьці…”

    Аднак в/ч 89462 вы ня знойдзеце ані ў Краснадары, ані ў Навачаркаску, хаця, паводле матар’ялаў суду, яна існуе. Ці, хаця б, існуе на паперы.

    Звычайна, любая вайсковая частка мае мноства колішніх ейных супрацаўнікоў, купу групаў у сацыяльных сетках і згадак у Інтэрнэце, а тутака вы ня знойдзеце амаль нічога, апроч лаканічнай перапіскі ў групе “НачФін” ў “Укантакце”: https://vk.com/wall-28369781_36527 (архіў: https://archive.is/C3r5B)

    Самая судовая гісторыя надта дзіўная і паводле ейных вынікаў: “распачатая працэдура датэрміновага звальненьня заяўніка з вайсковае службы”.

    Але цяпер адгадайце, у ​​якой менавіта в/ч у Навачаркаску служыў палонны расейскі маёр Уладзімер Старкоў? З уласных крыніцаў у сілавым ведамстве нам удалося даведацца, што на допыце маёр Старкоў пазначыў тую самую частку-“прывід” в/ч 89462.

    Як мы бачым, у выніку, Старкоў пагадзіўся служыць у гэтай вайсковай частцы і апынуўся на Данбасе. Бекрэнеў адмовіўся, і яго звольнілі з войска.

    Полевая почта: Москва-400

    Палявая пошта: Масква-400

    Наагул, практыка выкарыстаньня фіктыўных нумароў частак або паштовых індэксаў ня ёсьць новай для расейскай і савецкай гісторыі. Сакрэтныя часткі ці часткі ў гарачых кропках атрымлівалі паштовы індэкс “Масква-400”.

    Мабыць, в/ч 89462 – фіктыўная вайсковая частка, якая дысьлякуецца ў Новачаркаску і празь якую праходзяць “адпускнікі” з ДНР і ЛНР. Мажліва, падобных вайсковых частак значна больш.

    Нагадаем, што менавіта пад Навачаркаскам знаходзіцца палігон Кадамаўскі. Той самы дзіўны палігон, на якім падазроныя людзі вэрбавалі майкопскіх кантрактнікаў ваяваць ва Украіне.

    Расейская вайсковая машына можа карыстацца любымі ўзроўнямі сакрэтнасьці, але раней ці пазьней уся інфармацыя з крупіцаў складваецца ў агульную карціну расейскай агрэсыі супроць Украіны.

    Жонкам расейскіх адпускнікоў, якія згубіліся, можна парэкамендаваць напісаць у в/ч 89462, магчыма, ім дапамогуць прывезьці целы дадому. А жонкам яшчэ жывых “адпускнікоў” рэкамендуем проста не адпускаць сваіх мужоў у сонечны Навачаркаск…

    (c) Матар’ял падрыхтаваў Anton Pavlushko адмыслова для InformNapalm.org

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.