Як бачым, 15-я самарская матастралковая брыгада расейскіх сілаў уварваньня, якая мае цынічную назву “Міратворчая”, адужала ад стратаў, якія яна зазнала ўлетку і пасьля нядаўняе заявы Сьледчага камітэту Расейскай Фэдэрацыі пра адкрыцьцё крымінальнае справы “Што да генацыду расейскамоўнага насельніцтва ва Украіне” зноў пачала наносіць на свае БТРы, якія яшчэ нядаўна мелі маркіроўку “ЛНР/ДНР”, ранейшыя знакі адрозьненьня “МС” (“міратворчыя сілы”).
На дадзены момант падразьдзяленьні брыгады “міратворцаў”, разгорнутыя ў палявым лягеры побач з трасай А-260 на поўдзень ад сяла Папоўка Каменск-Шахцінскага раёну Растоўскае вобласьці РФ, паноўна пераведзеныя ў стан падвышанай боегатоўнасьці, зампаліты актывізавалі тлумачальную працу сярод вайскоўцаў, паралельна йдуць агляды і праверкі асабовага складу, узбраеньня і тэхнікі.
(с) Інфармацыя і фатападборка падрыхтаваная адмыслова для сайта “InformNapalm”, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Аўтар: Іраклі Камахідзэ
Пераклад Дзяніса Івашына
RU: Возвращение к истокам. Как российские войска из бойцов ДНР/ЛНР снова облачаются в миротворцев
One Response to “Вяртаньне да вытокаў. Як расейскія вайскоўцы з байцоў ДНР/ЛНР зноў ператвараюцца на міратворцаў”
2015-04-26
Вя[…] […]