• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Юбілейны “засьвет” 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ на Данбасе

    on 2016-06-10 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае публікаваць сэрыю расьледаваньняў з новымі сьведчаньнямі ўдзелу расейскай артылерыі ў вайне на Данбасе, раскрываючы інфармацыю пра канкрэтныя падразьдзяленьні і расейскіх вайскоўцаў, якія выконвалі злачынныя загады Крамля.

    Прадмова: Лякальная апэрацыя на Усходзе Украіны магла скончыцца яшчэ ўлетку 2014 году, калі ЗСУ практычна замкнулі кальцо атачэньня на дзялянцы дзяржаўнай мяжы Украіны з РФ. Зразумеўшы, што ініцыятыва страчаная, ЗС РФ пачала выкарыстоўваць падступную тактыку зьдзяйсьненьня ракетна-артылерыйскіх удараў з-за «парэбрыку», у прыватнасьці з памежных з Украінаю раёнаў Растоўскае вобласьці, або ж з заездамі на ўкраінскую тэрыторыю. Далей было ўварваньне тактычных групаў, засяроджаных ўздоўж мяжы. Ёсьць шмат сьведчаньняў пра падзеі тых дзён, і нягледзячы на спробы расейскіх спэцслужбаў схаваць праўду, мы выявілі шмат фактаў і доказаў удзелу расейскай арміі ў баёх улетку-ўвосень 2014 году на Усходзе Украіны. З усіх артылерыйскіх злучэньняў ЗС РФ, зафіксаваных у «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы», у нашых расьледаваньнях досыць часта фігуруе найперш 291-я артылерыйская брыгада. Праз год пасьля данбаскіх падзеяў, падразьдзяленьне гэтай жа артбрыгады было зафіксаванае і ў Сірыі.

    Архівы InformNapalm захоўваюць дзясяткі сьведчаньняў удзелу расейскай ваеншчыны ў вайне на Данбасе. Большасьць фактаў прааналізаваная, частка інфармацыі апублікаваная, некаторыя дадзеныя й крыніцы ўцечкі знаходзяцца ў працэсе вывучэньня або знаходзяцца ў рэжыме апэратыўнага кантролю. У новым OSINT-расьледаваньні мы падаем падрабязнасьці «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» рэактыўнай батарэі 220-мм РСЗВ «Ураган» 291-й артылерыйскай брыгады (в/ч 64670, Інгушэтыя, станіца Троіцкая, у складзе 58-й агульнавайсковай арміі ПВА ЗС РФ) – імёны й дэталі, датычныя датаў і геаграфіі злачыннай камандыроўкі артылерыстаў-реактыўнікаў зь Інгушэтыі, а таксама некаторыя падрабязнасьці, зьвязаныя з кар’ерным ростам расейскіх вайсковых злачынцаў.

    shevronПапоў А. В. (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), які выкарыстоўвае псэўданім Kyrt War. Нарадзіўся 16 траўня 1995 г. Быў вайскоўцам-кантрактнікам 291-й артбрыгады, “ветэран” Данбаса. За «заслугі» узнагароджаны й накіраваны на навучаньне на курс малодшых камандыраў у 242-і навучальны цэнтар ПДВ (в/ч 64712, Омск, пас. Сьветлы). У фотаальбоме Папова маецца шэраг фатаздымкаў з Данбаса ў нестатутнай форме, у абдымках з баявікамі, якія маюць выгляд бамжоў, а таксама калектыўнае фота дывізыёну з памежнага лягеру расейскіх сілаў з восені 2014 году (гэтае ж фота маюць і некаторыя іншыя фігуранты).

    5-12

    1-202-203-12

    8-1211-1212-12

     

    Сярод сяброў Папова быў апазнаны ягоны новы сябрук з навучальнага цэнтру, новасьпечаны малодшы камандыр ПДВ, у мінулым артылерыст і “ветэран” «растоўска-ўкраінскіх камандыровак»:

    krutininДзьмітры Крутынін (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), які фігураваў у OSINT-расьледаваньні Fabrice Deprez як вайсковец адной з частак ЗВА (Муліна, Ніжненоўгарадзкая вобл.) з мноствам фатаздымкаў з сакавіка 2015 году: у Мілераўскім раёне Растоўскае вобласьці ў статутнай форме ЗС РФ, у абліччы «апалчэнца-шахтара», у нестатутнай форме «флора» без апазнавальных знакаў (па ўсім відаць, ужо на ўкраінскай тэрыторыі) і фота эшалёну САУ «Мста-С» з камэнтаром «С победой домой домой и еще раз домой!» (рас.).

     

    mulino zaeb

    donb

    domoiflora
    obama

    Можна назіраць цікавую тэндэнцыю: расейскае вайсковае камандаваньне за ўдзел у вайне супроць Украіны надае магчымасьць навучаньня ў школе малодшых камандыраў эліты ЗС РФ – ПДВ – адразу двум кантрактнікам-артылерыстам з розных вайсковых частак.

    karapetЭдуард Карапетаў (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), які выкарыстоўвае псэўданім Іван Іваноў. У ЗС РФ, у 291-й артбрыгадзе служыць з 2012 году, пасьля тэрміновай гадавой службы падпісаў кантракт. На гэты момант, мажліва, пераведзены ў 34-ю горную АМСБр (ст. Старажавая-2, КЧР). У 2014 годзе быў у «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы», базавы лягер реактыўнікаў знаходзіўся ў Навачаркаску. У фотаальбоме Карапетава ёсьць сэрыя фатаздымкаў, у якіх ён зафіксаваны ў абліччы баявіка «наваросіі» у нестатутным адзеньні і з барадою. Ён таксама апазнаны і ў супольным фота дывізыёну.

    30-120     32-120obsjha

    CaptureВасіль Пасталоў (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), у 291-й артбрыгадзе служыць з 2013 году. Удзельнік «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» увосені 2014 году. Зафіксаваны, як у Навачаркаску ў нестатутным выглядзе і нарукаўным шаўронам «наваросіі», гэтак і ў поўнай баявой выкладцы, цалкам мажліва, на украінскай тэрыторыі. Асобна трэба адзначыць фота з Навачаркаску з камэнтаром (пакідаем у арыгінале): «КОГДА НАС ЖДУТ МЫ ВОЗВРАЩАЕМСЯ ДАЖЕ С ТОГО СВЕТА!!! ПО ДРУГОМУ НИ КАК , МЫ ОБЯЗАНЫ». У фотаальбоме Пасталова таксама ёсьць калектыўнае фота дывізыёну, выкладзенае ў лістападзе 2014 году, у якім апазнаны ён і ягоныя калегі – Папоў і Карапетаў.

    44-58

    45-58 95-208 107-208

    Нагадваем, што 291-я артылерыйская брыгада ўжо неаднойчы фігуравала ў публікацыях InformNapalm. З улікам гэтай публікацыі, гэта ўжо 12-ы, юбілейны «засьвет». Глядзіце тэматычныя спасылкі:

    • Войскі РФ, якія “засьвяціліся” ўздоўж мяжы і на Данбасе, August 26, 2014
    • Ідэнтыфікацыя сілаў уварваньня ЗС РФ. Падразьдзяленьні і іхныя страты на тэрыторыі Украіны, September 19, 2014
    • Ідэнтыфікацыя частак і ўзбраеньня артылерыйскіх падразьдзяленьняў расейскіх сілаў уварваньня, September 30, 2014
    • “Баявы шлях” 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыма да Данбаса, November 12, 2014
    • Расея. Фота пазыцыяў артылерыі ЗС РФ, якая абстрэльвала тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе, April 5, 2015
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце, October 7, 2015
    • Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі, October 29, 2015
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі, December 7, 2015
    • Вайсковыя злачынствы 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ у гібрыднай вайне супроць Украіны. Частка 1, December 18, 2015
    • Вайсковыя злачынствы 291-й артбрыгады ЗС РФ у вайне супроць Украіны. Частка 2, December 21, 2015
    • Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ, March 27, 2016

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэраў міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    donate

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.