Напярэдадні псэўдавыбараў у Расейскай Фэдэрацыі валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm разам з камандаю праэкту «Ихтамнет_м0209» стварылі спэцпраэкт інтэрактыўнай базы дадзеных загінулых расейскіх вайскоўцаў і наймітаў ў Сірыі, якія былі зьнічшаныя ў гэтай блізкаўсходняй краіне за нафтавыя інтарэсы Уладзімера Пуціна й ягонага бліжэйшага атачэньня.
У базе скампіляваныя дадзеныя з адкрытых крыніцаў інфармацыі, якія мы дадаем новымі зьвесткамі за прамежак часу з 2015 па 2018 гады: пададзеная статыстычныя лінейка фіксацыі колькасьці ліквідаваных у Сірыі расейцаў паводле гадоў, пазначаныя асноўныя населеныя пункты й адпаведная колькасць зьнішчаных у іх расейскіх вайскоўцаў, прадугледжаная таксама мажлівасьць пошуку паводле прозьвішча.
Паведаміць раней невядомыя факты дзеля занясеньня ў базу новай інфармацыі можна праз сэрвіс мікраблёгінга “Twitter” з пазначэньнем хэштэга #Ихтамнет_м0209.
Дасягненьні Пуціна
18 сакавіка 2018 г. адбудуцца нелегітымныя выбары прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Апроч рэгіёнаў РФ яны пройдуць і ва акупаваным Расеяй ўкраінскім Крыме. Гэта ня толькі цалкам перакрэсьлівае іхны статус і значэньне, але й зьяўляецца вызначальным чыньнікам для непрызнаньня іх з боку сусьветнае супольнасьці. На гэтых “выбарах” бялатуюцца 8 кандыдатаў, у тым ліку й дзейны прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін. Паводле сацыялягічных апытаньняў расейцаў, ён, відавочна, будзе пераабраны. Аднак гэта «выбары бяз выбару». За амаль два дзесяцігодзьдзі кіраваньня Пуціна Расейская Фэдэрацыя катастрафічна згубіла ўвесь свой аўтарытэт, набыла празьмерную таксічнасть для міжнароднае дыпляматыі й капіталу, сталася краінай-ізгоем, што стаіць зараз у адным шэрагу з Паўночнай Карэяй, Іранам і Вэнэсуэлай. Карныя ваенныя апэрацыі супроць чачэнскага народу, ваенная агрэсія супроць Грузіі, захоп і анэксія ўкраінскага Крыма, гібрыдная вайна супроць Украіны на Данбасе, умяшальніцтва ў выбары ЗША і краіны ЭЗ, кібэртэрарызм дзяржаўнага маштабу, падтрымка шматлікіх дыктатарскіх рэжымаў ва ўсім сьвеце, факты масавага зьнішчэньня мірнага насельніцтва ў Сірыі, дыпляматычны наркагандаль, выкарыстаньне хімічнае зброі супроць грамадзянаў Вялікай Брытаніі – гэта далёка ня ўвесь пералік “грахоў”, адказнасьць за якія мае пэрсанальна прэзыдэнт РФ.
Многія з гэтых “грахоў” расейская прапаганда ператварае на «заслугі» й актыўна пашырае для нутранага расейскага спажыўца ў якасьці дасягненьняў і паказьнікаў неймавернага ўплыву. Гэта менавіта той самы «радыёактыўны попел», якім так шчодра пасыпаюць галаву расейцам. Аднак прапагандыстам усё больш складана апраўдваць ваенныя страты, якія ў Расейскай Фэдэрацыі старанна хаваюць за грыфам сакрэтнасьці, таму ў гэтых рэаліях сыстэматызацыя дадзеных пра ліквідацыю расейскіх жаўнераў і афіцэраў за мяжой таксама зьяўляецца важным напрамкам збору доказаў ваенных злачынстваў Крамля.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа