• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Тэлевізія Zala анансуе паказ у Беларусі фільму расейскай прапаганды “Донбасс. Окраина”

    on 2019-09-24 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

    Тэлеканал “Кинопремьера” з складу пакетаў тэлевізіі Zala анансуе трансьляцыю расейскага прапагандысцкага фільму “Донбасс. Окраина”. Паказ заплянаваны на вечар 25 верасьня 2019 году. Публікуем зварот да кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» з заклікам не дапусьціць трансьляцыі гэтай стужкі на тэрыторыі Беларусі.

    Асноваю сюжэту чарговага твору расейскай прапаганды сталася інтэрпрэтацыя падзеяў жніўня 2014 году, калі адбываліся паўнамаштабныя баявыя дзеяньні на тэрыторыі Данбасу.

    Кінастужку сфільмаваў Рэнат Даўлець’яраў (рас. – Ренат Давлетьяров), расейскі рэжысэр, большасьці карцінаў якога адпавядае статус так званага “B movie” (другасныя малабюджэтныя камэрцыйныя фільмы). Паказальна, што ягоны фільм «Донбасс. Окраина» на вядомым кінапартале й найбуйнейшай у сьвеце міжнароднай базе дадзеных пра кінематограф – IMDb –  мае рэйтынг сьмецьцевага ўзроўню – ўсяго 3.0 балаў.

    Кадар зь фільму – штамп яшчэ савецкай кінапрапаганды пра “бандэраўцаў” зьмяніўся ў Расеі на сучасны пра “карнікаў” “Азова”

    Гэты кінатрэш стаўся своеасаблівай квінтэсэнцыяй расейскай прапаганды пра баявыя дзеяньні на Усходзе Украіны. У ім выкарыстаны ўвесь набор тыповых клішэ й штампаў расейскага агітпрапу: “гражданская война на Украине”, “зверства ВСУ”, «убийства мирного населения Донбасса», «карательная операция Киева» і г.д.

    Вельмі паказальна, што гэты прадукт інфармацыйнай вайны супроць Украіны быў створаны не ў павільёнах расейскіх кінастудыяў, але на натурных пляцоўках  акупаванага Расеяй Крыму. 10 чэрвеня 2019 году адбыўся ягоны прэм’ерны паказ на тэрыторыі тэрарыстычнага ўтварэньня “ДНР”, на якім асабіста прысутнічаў ягоны лідэр Дзяніс Пушылін.

    Лідэр тэрарыстычнага ўтварэньня “ДНР” Дзяніс Пушылін і рэжысэр Рэнат Даўлець’яраў

    Сцэнар фільму напісаў Аляксей Цімошкін (рас. – Алексей Тимошкин), які асабіста прыязджаў на акупаваную тэрыторыю Данбасу. Цікава, што пасьля прэм’еры Цімошкін вельмі нэрвова рэагаваў на вялікую колькасьць крытычных заўвагаў што да мастацкіх якасьцяў фільму, а таксама на абвінавачваньні ў зарабленьні грошай на вайне.

    Аляксей Цімошкін (праваруч) разам з баявіком расейска-тэрарыстычных войскаў

    Сьлед нагадаць, што ў сакавіку 2017 году пасьля зваротаў беларускай грамадзкасьці да кіраўніцтва тэлеканалу “АНТ” быў скасаваны заплянаваны паказ яшчэ аднаго прапагандысцкага расейскага фільму “Крым” рэжысэра  Аляксея Піменава. Гэтая стужка таксама была прыбраная і з заплянавага пракату ў Беларусі.

    З улікам усяго пададзенага вышэй беларуская служба міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm зьвяртаецца да кіраўніцтва РУП “Белтэлекам” з заклікам не дапусьціць трансьляцыі на тэрыторыі Беларусі фільму расейскай вайсковай прапаганды “Донбасс. Окраина” з дапамогаю тэхнічных сродкаў інтэрактыўнага тэлебачаньня Zala.

    Рэспубліка Беларусь спрабуе выступаць у якасьці донару міжрэгіянальнае бясьпекі й надае на сваёй тэрыторыі перамоўную пляцоўку што да ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе. Паказ прапагандысцкага фільму будзе спрыяць заангажаваньню Беларусі ў расейскую інфармацыйную агрэсію супроць Украіны й значнаму нівэляваньню дасягнутых станоўчых вынікаў міждзяржаўных украінска-беларускіх узаемінаў. Апроч гэтага, у выніку трансьляцыі гэтага фільму значная колькасьць зь ня менш за 1,5 млн абанэнтаў інтэрактыўнае тэлевізіі Zala патэнцыйна могуць патрапіць пад дэструктыўнае ўзьдзеяньне расейскай вайсковай прапаганды зь недпрадбачанымі й небясьпечнымі наступствамі.


    Просім нашых чытачоў падтрымаць гэты зварот рэпостам у сацсетках і таксама зьвяртацца да кіраўніцтва РУП “Белтэлекам”.

    РУП “Белтэлекам, генэральны дырэктар – Петручэня Юрый Мікалаевіч

    Адрэса : 220030, Менск, вул. Энгельса, 6

    кантакты: тэл. +375 17 2171005

    info@main.beltelecom.by


    P.S. Паводле паведамленьняў нашых чытачоў, анонс паказу прапагандысцкага фільму адбываецца і ў межах пакету кабэльнае тэлевізіі апэратару МТІС, у які таксама ўваходзіць пазначаны вышэй тэлеканал “Кинопремьера”.

    Кантакты для зваротаў:

    ААТ “Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі, дырэктар – Багравец Павал Віктаравіч

    Адрэса: 220100, г. Минск, ул. Цнянская, 23а

    тэл.: +375 017 388-33-33

    e-mail: info@mtis.by


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Аляксей ЦімошкінДзяніс ПушылінДонбасс. Окраинаінфармацыйная вайнарасейская агрэсіярасейская вайсковая прапагандаРенат ДавлетьяровРэнат Даўлець’яраўтэлевізія Zala

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.