24 чэрвеня 2017 году ў раёне сяла Жалабок Луганскае вобласьці ўкраінскія вайскоўцы з 93-й асобнае мэханізаванае брыгады ЗСУ ліквідавалі дывэрсійную групу тэрарыстаў і ўзялі ў палон кадравага расейскага вайскоўца з 22-й брыгады СпН ГРУ РФ. Камандыр 93-й брыгады Уладзіслаў Жмуткоў заявіў, што падчас сутыкненьня з дывэрсійнай групай супраціўніка быў забіты камандыр гэтае групы, кадравы расейскі афіцэр Аляксандар Шчэрба, у палон патрапілі чатыры баявікі, сярод якіх і грамадзянін Расейскае Фэдэрацыі, жыхар Алтайскага краю, вайсковец 22- й брыгады СпН ГРУ РФ Віктар Агееў.
Праз аналіз фатаздымкаў зброі расейскае выведгрупы мы вызначылі, што снайпэрская вінтоўка зьнішчанага камандыра Шчэрбы Аляксандра Аляксандравіча зробленая ў РФ пасьля 2000 году. Выснова зробленая на падставе параўнаньня сэрыйнага нумару вінтоўкі 0061272 з дадзенымі, выкладзенымі на расейскім спэцыялізаваным форуме guns.ru.
На сайце маецца запiс пра тое, што СВД (7,62-мм снайпэрская вінтоўка Драгунова) з нумарам 0061147 вырабленая ў 2000 годзе. Апошнія тры лічбы сэрыйнага нумару вінтоўкі Шчэрбы сьведчаць пра тое, што ягоная вінтоўка была зробленая пазьней за тую, пра якую вядзецца на сайце. Сьлед таксама зьвярнуць увагу на новыя плястыкавае цаўё і плястыкавы прыклад. Паводле дадзеных з адкрытых крыніцаў вінтоўкі з такім абвесам пачалі вырабляць у 1998-1999 гг. Фактаў экспарту ва Украіну расейскіх снайпэрскіх вінтовак СВД у «плястыку», зробленых пасьля 2000 году, няма. Адкапаць гэтую зброю ў шахце Данбаса або здабыць у выглядзе трафею падчас баявых дзеяньняў з падраздзяленнямі ЗСУ немагчыма.
Чытайце таксама:
Чарговыя сьведчаньні паставак расейскае снайпэрскае зброі на Данбас (фотафакт)
РФ паноўна “кінула”. Выведнік 22-й брыгады ГРУ РФ у палоне ЗСУ (відэафіксацыя)
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа