• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Аповяд пра тое як іжэўскія рамонтнікі “зьлілі” вайскоўцаў супрацьпаветранае абароны 21-й АМСБр, “заблукалых” на Данбасе

    on 2016-02-12 | 0 Comment | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    У межах OSINT-захадаў, мэтаю якіх ёсьць выяўленьне і ідэнтыфікацыя кадравых расейскіх вайскоўцаў, прыцягнутых вайсковым камандаваньнем РФ для выкананьня баявых задачаў, ськіраваных супроць Украіны, валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі зэнітчыкаў 21-й асобнай мотастралковай брыгады Цэнтральнае вайсковае акругі, якія прайшлі праз так званую “растоўска-ўкраінскую камандыроўку”. У гэтай ідэнтыфікацыі нам «садзейнічалі» прадстаўнікі расейскага ВПК, якія пасьпяхова «засьвяцілі» тэхніку гэтага вайсковага злучэньня, перакінутага ў Растоўскую вобласьць з Арэнбурга.

    У выніку вывучэньня адкрытых крыніцаў і геалякацыі ў раёне базавага лягеру расейскай групоўкі войскаў, ськіраванай на Украіну, у ваколіцах палігону «Кузьмінскі» ля хутару Чкалава Мясьнікоўскага раёна Растоўскае вобласьці, быў выяўлены фатаздымак цывільнае асобы на тле белага пікапу, на заднім пляне якога зафіксаваныя 4 адзінкі зэнітна-ракетнага комплексу тыпу «Тор». Фатаздымак выкладзены 5 лютага 2016 году ў фотаальбоме нейкага Дзьмітрыя Торхава (архівы старонкі, фотаальбому, кантактаў), які зьяўляецца прадстаўніком рамонтна-эксплюатацыйнае брыгады АТ “Іжэўскі электрамэханічны завод “Купал””, якое займаецца рамонтам і абслугоўваньнем вышэйзгаданых зэнітных сродкаў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя на старонках нешматлікіх сяброў-калегаў Торхава. Напрыклад, ягонага напарніка Дзьмітрыя Ажэгава, у альбоме якога ёсьць фота таго ж службовага пікапу «Нісан», а ў ягоных кантактах шмат калегаў з АТ «Купал».

    Даведка: АТ ІЭМЗ “Купал” – расейскае навукова-вытворчае прадпрыемства, якое месьціцца ў горадзе Іжэўск, адное з найбуйнейшых прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу Расеі. Уваходзіць у Канцэрн СПА «Алмаз-Антэй» як адное з галоўных прадпрыемстваў-вытворцаў. Выпускае ЗРК «Тор-М2Э».

    tori

    Дзе ёсьць «Тор»-ы, там ёсьцека і іхныя баявыя разьлікі. Адпаведна выведнікі InformNapalm ськіравалі свае высілкі на пошук і выяўленьне вайскоўцаў, якія ўваходзяць у разлікі гэтых зэнітна-ракетных комплексаў. У выніку глыбокай выведкі старонак сацсетак расейскіх вайскоўцаў, што «засьвяціліся» у ваколіцах палігону «Кузьмінскі», атрымалася выявіць камандыраванага з Арэнбурга вайскоўца, які выклаў фота з пазначэньнем геалякацыі 21-га кастрычніка 2015 году (геатэг фота прадстаўніка АТ «Купал» і вайскоўца 21-й брыгады пазначае, практычна, аднолькавую мясцовасьць).

    Даведка: 21-я асобная гвардзейская Омск-Новабугская мотастралковая брыгада (цяжкая), в/ч 12128 (п. Тоцкое, Арэнбургскай вобл.). Структура: кіраваньне, тры МСБ, два ТБ, два ГСАДн, РЕАБ, ПАБ, ЗРАДн, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён сувязі), рота РЭБ, батальён МТА, камэнданцкая рота, мэдычная рота, рота забесьпячэньня навучальнага працэсу. Узбраеньне: 84 адз. Т-72Б3/БА, 132 адз. БМП-2, 6 адз. БМ-21 “Град”, 36 адз. 152-мм СГ 2С19 “Мста-С”, 12 адз. 122-мм СГ 2С34 “Хоста”, 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 “Штурм-С”, 12 адз. БМ 9А331 “Тор-М1”, 6 адз. БМ 9А34 (35) “Страла-10”, 8 адз. ЗСУ 2С6М “Тунгуска”, 27 адз. ПЗРК 9К38 “Ігла”.

    tegi

    Камандыраваным апынуўся вайсковец зэнітна-ракетнага дывізыёну 21-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 12128 п. Тоцкое, Арэнбургскай вобл.) Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ Яўген Сьнігіроў, у сацсеціве «VK» (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты).

    snigirev

    У выніку вывучэньня кантактаў фігуранту Сьнігірова ўдалося выйсьці на асноўны склад Арэнбургскіх зэнітчыкаў, якія прайшлі праз працяглую “растоўска-ўкраінскую камандыроўку”:

    • Антон Леўчанкаў – кантрактнік-зэнітчык з той жа 21-й АМСБр, які мае 3 старонкі ў сацсеціве «VK» (архівы на профілі 1, 2, 3; фотаальбомы 1, 2, 3; кантакты 1, 2, 3). Фатаздымкаў у альбомах Леўчанкава няшмат, але й тых, што ёсьць, цалкам дастаткова для аднаўленьня храналёгіі і геаграфіі восеньска-зімовай камандыроўкі 2015 году – выправа ў Растоўскую вобласьць, «візыт» на Данбас, вяртаньне ў Арэнбург у сьнежні 2015 году і «заслужаны» адпачынак з «бурай эмоцыяў», пра што зазначае сам Леўчанкаў у адным з камэнтароў. А як жа ж тут без эмоцыяў: арэнбургскія зэнітчыкі былі ў Растоўскае вобласьці ў лягеры з “устаўшчынай” (рас., варыянт яфрэйтарска-сяржанцкае дзедаўшчыны, заўв. перакладчыка), паспрабавалі сябе ў ролі баявікоў «наваросіі», спазнаўшы «паветра свабоды» на Данбасе, дзе штатную форму замянілі на «горку», ну а неахайны выгляд і бародкі заахвочваліся.

    7

    4 12 14

    9

    13

    15 17 20

    • Ільнур Садыкаў – кантрактнік той жа 21-й АМСБр, у сацсеціве «VK» (архівы на профіль,фотаальбом, кантакты), больш за астатніх піярыцца фатаздымкамі з Данбаса.

    4

    1 3 5

    • Эдуард Кажухоў – кантрактнік-зэнітчык 21-й АМСБр, у сацсеціве «VK» (архівы на профіль,фотаальбом, кантакты), сьціпла, але зьмястоўна – фота з Данбаса.

    4

    6 7 10

    • Антон Латыпаў – кантрактнік-зэнітчык 21-й АМСБр, у сацсеціве «VK» (архівы на профіль,фотаальбом, кантакты). Групавое фота ў базавым лягеры пасьля вяртаньня з баявога заданьня і кастрычніцкае “сэлфі” ў прамысловым будынку, па ўсім відаць, з Данбаса.

    1

    2 3 24

    • Эдуард Афлятунаў – кантрактнік-зэнітчык 21-й АМСБр, у сацсеціве «ВК» (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты). Фатаздымкі з базавага лягеру ў Растоўскае вобласьці, у якіх фігуруюць ужо знаёмыя нам Латыпаў і Леўчанкаў. І вядома ж, фота з граматай «за падтрыманьне высокай баявой гатоўнасьці», выдадзенай 26 сьнежня 2015 году з подпісам камандуючага 2-й арміі генэрал-маёра І. Сярыцкага.

    1

    16 26 2725 2484

    • Альфрэд Кузьняцоў – зэнітчык 21-й АМСБр (магчыма ўжо звольнены і перакваліфікаваны на баявіка), у сацсеціве «VK» (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты). З фатаздымкамі нядаўняе службы ў вайсковым СПА, таксама некалькі адносна сьвежых здымкаў у абліччы баявіка і з шчанюком хаскі, які нагадаў нам нашае леташняе расьледаваньне што да “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі” 5-й танкавай брыгады.

    5

    2 6 1114 22 31

    • Сяргей Сільчанка – зэнітчык 21-й АМСБр, у сацсеціве «VK» (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты). У альбоме ўсяго некалькі фатаздымкаў у абліччы баявіка і больш нібы няма нічога такога, што магло б дыскрэдытаваць яго як вайскоўца ЗС РФ. Аднак ён не пераймаўся ачысткаю і гэтак нешматлікага сьпісу кантактаў, у якім прысутнічае дзясятак ягоных таварышаў у службе у ЗРДн 21-й брыгады ЗС РФ. Ну а на фота з Данбаса можна пазнаць некалькі пазначаных вышэй пысаў.

    2

    1 3 5

    Варта зьвярнуць увагу і на іншых расейскіх зэнітчыкаў з Арэнбурга, якія так ці інакш зьвязаныя з вышэй пералічанымі фігурантамі і, як мяркуецца, таксама знаходзіліся ў “растоўска-ўкраінскай камандыроўцы”:

    • Іван Валер’евіч (архівы на профіль, кантакты)
    • Аза Іскіндзір (архівы на профіль, кантакты)
    • Арман Ісенаў (архівы на профіль, кантакты)
    • Алмат Пштаеў (архівы на профіль, кантакты)
    • Канстантын Сямёнаў (архівы на профіль, кантакты)
    • Аляксандар Грыгор’еў (архівы на профіль, кантакты)
    • Артур Кутуеў (архівы на профіль, кантакты)
    • Іван Кузьмін (архівы на профіль, кантакты)

    Нагадваем, што гэта не пяршы выпадак «зьліву» інфармацыі ад прадстаўнікоў ВПК РФ:

    • У сьнежні 2015 году адмыслоўцы ФДУП «775-й артылерыйскі рамонтны завод» МА РФ зь Піцера раскрылі падрабязнасьці баявога шляху 200-й брыгады ПФ – гл. “Працаўнікі піцерскага вайскова-рамонтнага заводу рыхтуюць тэхніку для ўварваньня ва Украіну”;
    • Увосень 2014 году ў памежным з Украінаю раёне Растоўскае вобласьці была зафіксаваная група адмыслоўцаў-рамонтнікаў з ТАА “Пермскі рамонтны завод” – гл. матар’ял “Уральскія рамонтнікі на перадавой”.

     

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!

    Tags: 21-я АМСБрАТ "ІЭМЗ "Купал""в/ч 12128ЗРК "Тор"расейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.