• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дадзеныя пілётаў Су-34, якія пасьля Сірыі могуць бамбаваць Украіну

    on 2016-03-28 | 0 Comment | Грамадзтва | Падзеі | Сірыя | Сьвет Print This Post Print This Post

    Расея працягвае супроць Украіны неабвешчаную вайну, чаргуючы інтэнсыўнасьць выкарыстаньня вайсковых, эканамічных і палітычных захадаў. Інфармацыйная ж кампанэнта гэтае вайны ўвесь час захоўвае вельмі высокі градус напалу. Усе гарачыя кропкі, у якіх удзельнічае расейскі бок, як ва Украіне, гэтак і на Блізкім Усходзе зьвязаныя міжсобку адзінай задумай, якую ажыцьцяўляе Крэмль падчас пагоні за сваімі геапалітычнымі амбіцыямі.

    15 сакавіка 2016 г. паводле загаду У.Пуціна было абвешчанае пра пачатак вывядзеньня асноўнае часткі расейскай вайсковай групоўкі зь Сірыі. Афіцыйны Крэмль не прызнаваў ўдзел у апэрацыі сухапутных вайсковых частак, таму анансаванае вывядзеньне датычнае толькі авіяцыйнае кампанэнты. Ужо з 16 сакавіка валянтэры InformNapalm зафіксавалі актывацыю інфармацыйнае падрыхтоўкі РФ да абгрунтаваньня магчымага выкарыстаньня авіяцыі супроць Украіны. Пра небясьпеку падобнага сцэнару й падрыхтоўку Расеі да яго мы папярэджвалі й раней, але комплекс фактараў стрыманьня працягвае адтэрміноўваць гадзіну «Х», не зьніжаючы пры гэтым ўзровень рызыкаў.

    25 сакавіка 2016 г. меркаваньне пра тое, што пасьля вываду расейскіх войскаў зь Сірыі, павялічылася пагроза выкарыстаньня ейнай баявой авіяцыі на Данбасе, выказаў і прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі МА Украіны Вадзім Скібіцкі.

    Улічваючы ўсе вышэйпададзеныя фактары, а таксама незаконнае ўтрыманьне і судовы прысуд украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якім расейскі бок паводле сфабрыкаваных дадзеных прысудзіў украінку да 22 гадоў пазбаўленьня волі, валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm вырашылі падаць дадзеныя пра сапраўдных вайсковых злачынцаў, якія маюць дачыненне да сотняў сьмерцяў мірных сірыйскіх грамадзянаў (спасылкі на справаздачы праваабарончых арганізацыяў: 1, 2, 3, 4, 5).

    Таксама, улічваючы іхныя баявыя навыкі і мейсца службы, гэтыя асобы могуць стаць першымі выканаўцамі злачынных загадаў бамбаваньня тэрыторыі Украіны. У гэтым OSINT-расьледаваньні мы падаем інфармацыю пра пілётаў франтавых бамбоўцаў Су-34, якія не ўвайшлі ў апублікаваныя раней расьледаваньні й інфаграфіку з асабістымі дадзенымі 32 афіцэраў з складу 20 экіпажаў лятакоў ПКС РФ, зафіксаваных у Сірыі падчас выкананьня баявых задачаў.

    Уся інфармацыя сабраная з дапамогаю відэасюжэтаў расейскіх тэлеканалаў і публікацыяў СМІ.

    Пацьверджаны ўдзел у сірыйскае апэрацыі

    Захараў Андрэй Іванавіч, маёр, штурман 47-га асобнага зьмяшанага авіяцыйнага палку (АЗАП), Варонеж, Варонежская вобласьць. За забойствы мірнага насельніцтва Сірыі быў узнагароджаны «Ордэнам мужнасьці».Selection_031

    Мельнікаў Алег, капітан, намесьнік камандыра авіяцыйнае эскадрыльлі 47-га АЗАП, Варонеж, Варонежская вобласьць. У Сірыі быў пілётам Су-34, бартавы нумар 22 «чырвоны».10329101_223307524687096_8888110885004530611_n

    Чачоткін Аляксей, капітан, штурман 47-га АЗАП, Варонеж, Варонежская вобласьць. У Сірыі быў пілётам Су-34, бартавы нумар 22 «чырвоны». Узнагароджаны мэдалём “За адвагу”.Selection_033

    Дзячэнка Андрэй Аляксандравіч, маёр, намесьнік камандыра авіяцыйнае эскадрыльлі 47-га АЗАП, Варонеж, Варонежская вобласьць. У Сірыі быў пілётам, меркавана, Су-34, бартавы нумар 25 «чырвоны», RF-95811. Атрымаў званьне «героя Расейскай Фэдэрацыі» за забойствы мірнага насельніцтва Сірыі.Selection_034

    Раманаў Віктар Міхайлавіч (архіў на профіль), палкоўнік, старэйшы штурман-выпрабавальнік лётна-выпрабавальнага цэнтру 929 ДЛВЦ. Атрымаў званьне «героя Расейскай Фэдэрацыі» за забойствы мірнага насельніцтва Сірыі.Selection_032

     

    Меркаваны ўдзел у сірыйскай апэрацыі на ратацыйнай падставе

    Штурбабін Сяргей (архіў на профіль) штурман, лётчык першае клясы 559-га БАП, Марозаўск, Растоўская вобласьць. У Сірыі, меркавана, быў пілётам Су-34, бартавы нумар 03 «чырвоны», RF-93830.1185242_676698375805636_5752698186219277024_n

    Перадзеры Андрэй (архіў на профіль), капітан, штурман 47-га АЗАП, Варонеж, Варонежская вобласьць. У Сірыі, меркавана, быў пілётам Су-34, бартавы нумар 26 «чырвоны», RF-95807. 04 чэрвеня 2015 г. падчас няўдалага прызямленьня франтавога бамбоўца Су-34 на аэрадроме Бутурлінаўка, Перадзерый і Барашаў, якія былі на борце, былі лёгкія параненыя (архіў).Selection_035

    Барашаў Дзьмітры (архіў на профіль), маёр, камандыр зьвяна 47-га АЗАП, Варонеж, Варонежская вобласьць. У Сірыі, меркавана, быў пілётам Су-34, бартавы нумар 26 «чырвоны», RF-95807. 04 чэрвеня 2015 г., падчас няўдалага прызямленьня франтавога бамбоўца Су-34 на аэрадроме Бутурлінаўка, Перадзерый і Барашаў, якія былі на борце, былі лёгкія параненыя (архіў).Selection_036

     

    Удзельнічалі ў сірыйскай апэрацыі, але не былі апазнаныя

    На скрыншоце ніжэй чальцы экіпажаў лятакоў Су-34, асобы якіх пакуль не ідэнтыфікаваныя. Павярнуліся зь Сірыі 15 сакавіка 2016 г.

    Selection_038

    12884514_683690241773116_2143326112_n

    Усе вышэйпералічаныя афіцэры былі ўзятыя на кантроль, дэталёвая інфармацыя пра іх перададзеная ў адпаведныя структуры. У выпадку іхнае спробы, альбо спробы іхных калегаў ажыцьцявіць злачынны загад у дачыненьні Украіны, супроць іх будуць ужытыя «санкцыі». Таксама, гэтыя асобы маюць быць прыцягнутыя да вайсковых трыбуналаў, падчас якіх будзе належным чынам вывучаны іхны ўдзел у генацыдзе сірыйскага народу.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры Ірына В., Дзьмітры Б.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

    Tags: 47-ы АЗАПгенацыдПКС РФрасейскія пілётыСірыяСу-34

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

      2020-05-27 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.