Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падрыхтавала абагульненую інфармацыю пра афіцэраў – штурманаў і пілётаў ПКС РФ, якія могуць мець дачыненьне да забойства больш чымся 1380 цывільных асобаў, сярод якіх 332 дзіцяці, якія сталі ахвярамі расейскіх авіяўдараў з пачатку паветранае апэрацыі Масквы ў Сірыі.
Падчас паглыбленай выведкі й збору інфармацыі, якая знаходзіцца ў адкрытым доступе, у выніку аналізу відэасюжэтаў расейскай прапаганды і публікацыяў у расейскіх СМІ валянтэры InformNapalm ідэнтыфікавалі 32 афіцэры, якія ўваходзяць у экіпажы 20 лятакоў ВКС РФ, зафіксаваных у Сірыі падчас выкананьня баявых задачаў.
Публікацыя асабістых дадзеных расейскіх афіцэраў зьяўляецца адказам на тэрарыстычныя і акупацыйныя дзеяньні РФ як у Сірыі, гэтак і ва Украіне. Ніводнае вайсковае злачынства ня мае заставацца беспакараным.
Інфаграфіка ў высокай якасьці даступная праз клік:
У інфаграфіку ўвайшлі дадзеныя, сабраныя на падставе ўласных OSINT-расьледаваньняў супольнасьці InformNapalm:
- Су-24М, бартавы нумар 04 «белы», рэгістрацыйны нумар RF-90943
- Cу-24М, бартавы нумар 05 «белы», рэгістрацыйны нумар RF-90942
- Cу-24М, бартавы нумар 16 «белы», рэгістрацыйны нумар RF-93812
- Cу-24М, бартавы нумар 26 «белы», рэгістрацыйны нумар RF-90932
- Су-24М з заводзкім нумарам 0715323
- Су-30СМ, бартавы нумар 27 «чырвоны», рэгістрацыйны нумар RF-93686
- Су-24М2, бартавы нумар 72 «белы», рэгістрацыйны нумар RF-95103
- Су-24М2, бартавы нумар 74 «белы», рэгістрацыйны нумар RF-95105
- Су-25СМ, бартавы нумар 22 «чырвоны»
- Су-25СМ, бартавы нумар 26 «чырвоны», рэгістрацыйны нумар RF-91956
- Ту-160 «Валеры Чкалаў», рэгістрацыйны нумар RF-94110
- Ту-160 «Аляксандар Галаванаў», рэгістрацыйны нумар RF-94104
- Ту-95МС «Варкута» (RF-94127), «Ізборск» (RF-94117), «Краснаярск» (RF-94123)
- Ан-124
- Ту-22М3, бартавы нумар 24 «чырвоны» і 42 «чырвоны»
- Іл-20, лятак радыёэлектроннае выведкі і РЭБ ПКС РФ
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа