• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП

    on 2016-01-25 | 0 Comment | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговага расейскага ўзнагароджанага вайскоўца – прапаршчыка з падмаскоўнага зэнітна-ракетнага палку Саенку, які атрымаў мэдаль «За адвагу» у выніку «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» улетку-ўвосень 2014 году.

    Падчас плянавага маніторынгу сацсетак у раёне Кузьмінскага палігону Растоўскае вобласьці быў выяўлены фатаздымак нейкага Мікалая Саенкі, выкладзены 15 студзеня 2016 году. Фатаздымак мае геатэг, у якім пазначы хутар Чкалава (Мясьнікоўскі раён Растоўскае вобласьці), дзе, пачынаючы з 2014 году, разгорнуты адзін з палявых лягероў расейскай групоўкі войскаў, ськіраванай на Данбас.

    Першасныя дадзеныя: Мікалай Саенка 10.10.1989 г.н., родам з г. Фралова Валгаградзкай вобласьці. З 2011 году служыць паводле кантракту ў вайсковай частцы 61996 (606-ы гвардзейскі зэнітна-ракетны полк, г. Электрасталь Маскоўскае вобласьці), пасада – камандыр узвода эвакуацыі і захоўваньня запасных частак, інструмэнтаў і прыладаў групавых (ЗІП-Г), званьне – прапаршчык. У сацсеціве «VK» – профіль, фотаальбом, кантакты. У сацсеціве «ОК» – профіль, фотаальбом, кантакты.

    У выніку дэталёвага вывучэньня старонак сацсетак фігуранту М.Саенкі былі выяўленыя шэраг цікавых дэталяў, у прыватнасьці:

    У сацсеціве «VK»:

    • фатаздымак з узнагародным пасьведчаньнем і мэдалём «За адвагу», выкладзены 11 красавіка 2015 году, зь віншавальнымі камэнтарамі і адказам фігуранту М.Саенкі (пакідаем у арыгінале): “да, та самая, долгожданная

    20-2

    Заўвага: З уставы мэдалю «За адвагу» – дзяржаўная ўзнагарода РФ, якой узнагароджваюць за мужнасьць і адвагу, праяўленыя ў баёх і падчас выкананьня спэцыяльных заданьняў у забесьпячэньні дзяржаўнае бясьпекі, падчас абароны канстытуцыйных правоў грамадзянаў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцьця…

    • таксама шэраг іншых фатаздымкаў М.Саенкі, якія сьведчаць пра ягоную прыналежнасьць да 606-га ЗРП, дысьлякаванага ў г.Электрасталь Маскоўскае вобласьці (1, 2, 3).

    15 16 19

    У сацсеціве «ОК»:

    Найбольш цікавая фотападборка М.Саенкі з прыблізнай храналёгіяй падзеяў была выяўленая на ягонай старонцы ў «аднаклясьніках». У прыватнасьці, гэта сэрыя здымкаў, выкладзеных 18 верасьня 2014 году (у прамежку з 31 ліпеня па 28 верасьня), у якіх, паводле ўсіх азнакаў, зафіксаваныя асаблівасьці «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» улетку-ўвосень 2014 году.

    • групавое фота на тле зэнітнага ракетна-гарматнага комплексу малога радыюсу дзеяньня 96К6 Панцыр-С1, у якім зафіксаваныя расейскія вайскоўцы, апранутыя не паводле статуту – хто ў чым і з стралковаю зброяй.

    Capture

    Заўвага: расейскі самаходны зэнітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРГК) наземнага базаваньня. Прызначаны для блізкага прыкрыцьця грамадзянскіх і вайсковых аб’ектаў (у тым ліку комплексаў СПА вялікае далёкасьці тыпу «С-300») ад усіх сучасных сродкаў паветранага нападу. Узбраеньне – Зэнітная кіраваная ракета 57Э6-Е: Далёкасьць паражэньня: 1200-20000 м., Вышыня паражэньня: 10-15000 м .; Гармата 2 х 2А38М: Далёкасьць паражэньня: 200-4000 м., Вышыня паражэньня: 0-3000 м.

    • фота пададзенага вышэй мэдалю й узнагароднага пасьведчаньня, выкладзенае 12 красавіка 2015 году, з шэрагам камэнтароў, у тым ліку ад фігуранту М.Саенкі (пакідаем у арыгінале): “За хорошее поведение…))) мы же вежливые люди)))”.

    w

    • шэраг іншых фатаздымкаў М.Саенкі, у якіх зафіксаваная ягоная «растоўска-ўкраінская камандыроўка» (1, 2, 3, 4).

    f g s

    • фатаздымак на тле транспартна-баявога гэлікоптэру Мі-8АМТШ з бартавым нумарам «18 сіні», які паводле дадзеных рэестру зьяўляецца машынай гэлікоптэрнага палку зь мейсцам базаваньня ў Растове-на-Доне на аэрадроме “Цэнтральны”.

    d

    InformNapalm зазначаў і раней, што шматлікія акупанты ўсё ж ня могуць вытрываць і выхваляюцца баявымі ўзнагародамі, якія яны атрыманымі “ў мірны час”, ну а мы абавязаны фіксаваць кожны падобны факт і выказваем свае здагадкі. Цяжка сказаць, за што атрымаў прапаршчык М.Саенка баявую ўзнагароду ў мірны час, але мяркуючы з храналёгіі фатаздымкаў (жнівень-верасень 2014 году) і з тыпу ўзбраеньня («Панцыр-С1»), гэтыя расейскія комплексы СПА цалкам маглі быць тымі сродкамі, з дапамогаю якіх у летне-восеньскі пэрыяд абвастрэньня канфлікту на Данбасе ў 2014 годзе былі зьбітыя ўкраінскія вайсковыя гэлікоптэры й лятакі. Магчыма, ня толькі ўкраінскія і ня толькі вайсковыя…

    Нагадваем, што гэта ня першая фіксацыя расейскіх ЗРГК «Панцыр С1» у кантэксьце вайны на Данбасе, глядзіце тэматычныя спасылкі:

    • «Нічыйныя» «Панцыры-С1» у расейскім Данецку, 2014-12-12
    • Вайна ва Украіне. Цікавы лягер практычна на тэрыторыі Украіны, (“Панцыры”) 2015-01-25
    • Каменск-Шахцінскі. Зафіксаваныя некалькі ЗРГК «Панцыр-С1», 2015-04-17
    • «Панцыр С-1» і «Урал-43206» ва Украіне, 2015-09-14

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня – Іраклі Камахідзэ.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Tags: 606-ы ЗРПв/ч 61996ЗРГК "Панцыр-С1"растоўска-ўкраінская камандыроўкаСПА РФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Дзякуючы прапагандысцкім сюжэтам выяўленыя каардынаты расейскіх комплексаў С-400 у Сірыі

      2015-11-28 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.