
Новы 2016 год прынес нам ня толькі новыя пэрспэктывы, але й прымусіў нас узгадаць пра нявырашаныя праблемы.
Паўгода таму група «Інфармацыйны супраціў» апублікавала вынікі свайго дасьледаваньня пра тое, што расейскія спэцслужбы «раскручваюць» інфармацыйную нагоду замірэньня народаў Расеі й Украіны. На той момант у інфармацыйным патоку Расеі сталі зьяўляцца мэсэджы накшталт «хлопцы, давайце жыць дружна» зь вядомага мультфільма з катом Леапольдам. Характэрным адрозьненьнем таго інфармацыйнага напрамку быў пошук аргумэнтацыі пра агульныя культурна-гістарычныя, этнічныя і рэлігійныя каштоўнасьці двух народаў, таму мы яго назвалі «сяброўскім пакетам» Крамлю.
Нашыя паведамленьні напрыканцы ліпеня 2015 году пра падрыхтоўку Масквой новай інфармацыйнай акцыі супроць Украіны на жаль засталіся па-за ўвагай як украінскіх структураў бяспекі, гэтак і нашай грамадзкасці.
А між тым, на працягу гэтых паўгода расейскі бок спрабаваў актуалізаваць інфармацыйную нагоду замірэньня Украіны й Расеі.
У гэтым выпадку, трэба зазначыць, што рыторыка «дружалюбнага пакета» народнага перамі’я адпавядае канцэпцыі Генэральнага штаба РФ што да гібрыдных войнаў. Нагадаем, што напачатку 2013 году кіраўнік расейскага генштаба В.Герасімаў зрабіў даклад у Акадэміі вайсковых навук РФ пра клясыфікацыю сучасных гібрыдных канфліктаў.
Зазначым, што на гэты момант у кантэксьце раскручваньня матыву «замірэньня народаў» асноўнай мэтодаю інфармацыйнага ўплыву сталіся інтэрнэт-тэхналёгіі.
Вось некалькі прыкладаў:
– Кіеўскі грамадзкі дзеяч Іван Працэнка запусьціў флэш-моб для замірэньня двух народаў «Рабі фота з украінскім пашпартам і напішы, што расейцы – браты».
Дзейнасьць Працэнка зьвязваюць з «Украінскім выбарам» Віктара Медведчука. Працэнка зьяўляецца арганізатарам шэрагу кіеўскіх акцыяў. Паводле сьведчаньня відавочцаў, людзі, якіх прыводзіў Працэнка, былі зь георгіеўскімі стужкамі і мелі плякаты з антыамэрыканскімі, антыэўрапейскімі і прарасейскімі лёзунгамі. Цяпер яны ўцягнутыя ў новую інтэрнэт-ідэю Працэнка пра замірэньне.
– Стварэньне ў 2015 г. расейскімі спэцслужбамі грамадзкага руху «Дружба Народаў», якое разгарнула сваю дзейнасьць у Расеі і Украіне. Маскоўскае аддзяленьне «Дружбы Народаў» шчыльна супрацоўнічае з баявікамі на Данбасе і арганізоўвае для іх збор і перадачу гуманітарнай дапамогі. Ягоным першым укладам у інфармацыйную акцыю ў замірэньні зьяўляецца запуск у сацыяльных сетках хэш-тэга #братья_навек, зараз гэты мэсэдж стае ўсё больш папулярным. Ва Украіне каардынацыю працы руху ўскладзеная на таго ж Івана Працэнку. У сваім посьце на Facebook Працэнка заяўляе, што ягоная арганізацыя зьдзяйсьяне актыўную падпольную барацьбу з украінскай прапагандай і актывісты руху «Дружба Народаў» дзейнічаюць у большай ступені схавана. Іхныя мэтоды барацьбы – гэта распаўсюд улётак за грошы, якія можна атрымаць у пазначанай адрэсе, стварэньне графіці з надпісамі «Русские – наши братья. Розни нет!» (рас.), гукатрансьляцыі ў мікрараёнах, рэгістрацыя новых групаў у сацыяльных сетках і іншае. Апроч гэтага, актыўна зьдзяйсьняецца пошук аднадумцаў у ворганах дзяржаўнае улады і сярод украінскіх прадпрымальнікаў. Вельмі шмат у гэтай схеме пралічанае да дробязяў. Любы паліттэхноляг скажа, што гэта ўсё прыкметы добра сплянаванае інфармацыйнае апэрацыі. Трэба сказаць, што дзейнасьць руху «Дружба Народаў» зьвязаная з расейскім фондам «Дапамога Данбасу», які куруецца маскоўскім паліттэхнолягам Уладзімерам Карасёвым.
– 9 сьнежня 2015 году ў інтэрнэце запрацаваў «Сайт дружбы» паміж расейцамі і ўкраінцамі. Яго стваральнік – маскоўскае Бюро стратэгічных камунікацыяў Perfect Raise, спэцыялізуецца на PR-мерапрыемствах у сеціве Інтэрнэт. Сайт we-are-one.ru кожнага дня набірае папулярнасьць сярод расейцаў і ўкраінцаў. Нядаўна была анансаваная беларуская «старонка». Уладальнік PR-бюро Дзьмітры Русланаў заяўляе, што гэты праэкт не зьяўляецца замовай ФСБ ці Крамлю, аднак ускосныя прыкметы сьведчаць пра адваротнае. Тут дастаткова зьвярнуць увагу на патрыятычнае афармленьне сайта, а таксама на выкарыстаньне спэцыяльна падабраных камэнтароў толькі «мірнага» характару. Сам жа кіраўнік Бюро стратэгічных камунікацыяў Perfect Raise Дзьмітры Русланаў вызнаў, што ягоная кампанія падчас стварэньня кантэнту сайту апэруе «патрыятычнымі матывамі».
Чаму ж Крэмль аддаў перавагу выкарыстаньню інтэрнэт-тэхналёгіяў для раскручваньня інфармацыйнай нагоды замірэньня народаў?
Адказ ляжыць на паверхні:
Па-першае, стаўка зробленая на аўдыторыю малодшага і сярэдняга ўзросту – людзей ад 14 да 50 гадоў. Гэта самая прадуктыўная і актыўная частка насельніцтва, якую досыць проста будзе пераканаць у «ідэі братаньня». Людзі сталага ўзросту (55 і старэйшыя) – збольшага пэнсіянэры, паходзяць з савецкага мінулага, якія асацыююць Расею з былым СССР, лёзунгамі пра шчасьлівае дзяцінства і бясплатнымі пуцёўкамі ў санаторый. Для большасьці зь іх мэтоды перакананьня не патрэбныя.
Па-другое, інфармацыйная кампанія ў інтэрнэце мае свае перавагі: магчымасьць маскаваць свае мэты і хаваць імёны рэальных замоўцаў, апэратыўна распаўсюджваць інфармацыю, магчымасьць дыстанцыйна каардынаваць мерапрыемствы і адсочваць іхную эфэктыўнасць.
Сёньняшнюю інфармацыйную кампанію Расеі супроць Украіны ў замірэньні народаў можна параўнаць з кіданьнем каменя ў ваду, ад якога потым разыдуцца вялікія колы.
З вялізнай доляю верагоднасьці можна меркаваць, што ўжо да сакавіка 2016 году ва Украіне і ў Расеі будзе сфармаваная ідэя што да магчымасьці замірыць два народы.
Падчас гэтага, на наступных этапах гэтай апэрацыі будуць прыцягнутыя наступныя інфармацыйныя суб’екты:
а) вядомыя расейскія палітыкі і навукоўцы – родам з Украіны;
б) расейскія артысты, музыкі, літаратары, мастакі – маюць дачыненьне да Украіны і ўкраінцаў;
в) расейскія рэлігійныя дзеячы;
г) экс-палітыкі Украіны, уцекачы ў Расею;
в) падрыхтаваная аўдыторыі з акупаваных тэрыторыяў Украіны;
е) грамадзкія і палітычныя аб’яднаньні Украіны і Расеі і іншыя.
Нагадаем, што падобная схема была «абкатаная» ў Грузіі пасьля вайны 2008 году. Пасьля ўзаемнага спыненьня вагню, можна было назіраць прыкладна тую ж карціну – рэзкую актывізацыю дзейнасьці прарасейскіх арганізацыяў у ськіраваньні акцэнтаў у бок «замірэньня народаў». За наступныя два гады ў Грузіі рэалізоўвалася цэлая праграма ў зьніжэньні ўзроўню інфармацыйнае агрэсіўнасьці да Расеі:
- фонд «Рускі сьвет» заняўся пошукамі аб’яднаўчага фактару рускай праваслаўнай веры ў Грузіі;
- таварыства расейскіх суайчыньнікаў у Грузіі «Айчына» арганізавала больш за сто мерапрыемстваў у папулярызацыі расейскай мовы і расейскай культуры ў Грузіі;
- расейская дыяспара ў Грузіі – садзейнічала распаўсюджваньню расейскіх пэрыядычных выданьняў;
- культурна-адукацыйны цэнтар расейскіх суайчыньнікаў імя Шартава (г.Руставі) праводзіў выставы працаў расейскіх мастакоў, якія жывуць у Грузіі;
- літаратурнае таварыства «Рускае слова» (г.Тбілісі) арганізоўвала шэраг мерапрыемстваў у папулярызацыі расейскай літаратурнай мовы;
- саюз «Рускі клюб» арганізаваў трэйці Міжнародны паэтычны фэст расейскамоўных паэтаў і пісьменьнікаў Грузіі.
Такім чынам, інфармацыйная апэрацыя расейскіх спэцыяльных службаў у замірэньні народаў Расеі й Украіны цалкам адпавядае канцэпцыі Расейскага Генштаба адносна развіцьця сучасных вайсковых канфліктаў, а менавіта фазе «аднаўленьня міру».
Падзеі, што адбываюцца ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы што да «перамір’я», можна ахарактарызаваць, як інфармацыйную міратворчую апэрацыю, якую разгарнула Расея.
Прагназуецца, што празь некалькі месяцаў расейскі бок пашырыць сьпіс каналаў інфармацыйнага ўплыву на ўкраінскую аўдыторыю праз прыцягненьне іншых інфармацыйных суб’ектаў.
Вынікам пачатай інфармацыйнай апэрацыі Крамлю ў стварэньні атмасфэры міру паміж дзяржавамі мае стаць утойваньне пад маскай «дружбы народаў» сапраўдных фактаў злачынстваў кіраўніцтва Расеі і расейскіх тэрарыстычных войскаў.
Група “ІС”, ЦВПД, экспэрт у інфармацыйнай бясьпецы Вячаслаў Гусараў
На беларускую мову пераклаў рэдактар беларускае службы Міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын
Спасылка на першакрыніцу: Група “Інфармацыйны Супраціў”
Актыўны распаўсюд у сацсетках дужа вітаецца!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа