• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    30 сэкундаў жаху: чаму трэба байкатаваць World Cup 2018 (відэа)

    on 2018-06-14 | 0 Comment | Актуальна | Відэа | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Сёньня ў Расейскай Фэдэрацыі адбудзецца адкрыцьцё фінальнага этапу чэмпіянату сьвету па футболе, які будзе праходзіць з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 г. Праходзіць ён будзе ў дзяржаве-агрэсары, якая акупавала 7 адсоткаў тэрыторыі Украіны, чвэрць тэрыторыі Грузіі, значную частку Малдовы, і якая мэтадычна вынішчае ракетна-бомбавымі ўдарамі цывільнае насельніцтва Сірыі.

    Маецца вельмі шмат паралеляў правядзеньня ЧСФ у мілітарысцкай Расеі з Алімпійскімі гульнямі ў нацыстоўскай Нямеччыне ў 1936 годзе. Як і Трэці Райх, што выкарыстоўваў алімпіяду дзеля прапаганды нацыянал-сацыялізму й новага нямецкага парадку, Расея з дапамогаю чэмпіянату прапагандуе й пашырае агрэсіўныя й экспансіянісцкія ідэі так званага “русскаго міра”.

    Валянтэры InformNapalm стварылі й апублікавалі 30-сэкундную анімацыю на знак падтрымкі закліку байкатаваць чэмпіянат сьвету па футболе ў РФ. Відэа за некалькі дзён мае ўжо больш за 130 тысячаў праглядаў і патрапіла ў трэнды YouTube.

    Анімацыя зробленая на падставе сэрыі малюнкаў вядомага ўкраінскага мастака й ілюстратара Андрэя Ярмоленкі, які падобным чынам заклікае сусьветную супольнасьць да байкоту мундыялю ў Расеі.

    Andriy Yermolenko draws true posters about #Worldcup2018 #boycottwcrussia pic.twitter.com/rZZ4RhXFqS

    — Roman Burko (@newsburko) June 9, 2018

    Расейская Фэдэрацыя мае пэрсанальную адказнасьць за забойствы тысячаў людзей ва Украіне, Грузіі й Сірыі, наўпроставую датычнасьць да таго, што мільёны людзей на працягу апошніх гадоў сталі вымушанымі перасяленцамі, страцілі свае дамы, родных і блізкіх.

    Сымбалічна, што сёньня таксама чарговая гадавіна зьбіцьця расейскімі акупацыйнымі сіламі падчас заходу на пасадку ў аэрапорт Луганску вайсковага-транспартнага лятака Іл-76. Загінулі ўсе 40 дэсантнікаў з 25-й Днепрапятроўскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады й 9 чальцоў экіпажу, што былі на борце.

    Для сусьветнай супольнасьці самым рэзанансным безумоўна ёсьць тэракт, які зьдзейсьнілі Збройныя Сілы РФ на Данбасе 17 ліпеня 2014 году. Кадравыя расейскія вайскоўцы з 53-й ЗБр (в/ч 32406, ппд – Курск) з дапамогаю зэнітна-ракетнага комплексу “Бук-М1” зьбілі лятак Boeing 777 рэйсу MH17 “Малайзійскіх Авіялініяў”. У катастрофе загінулі 298 чалавек, у тым ліку 80 дзяцей, зь якіх тры немаўляці. Неверагодна цынічным і падступным ёсьць правядзеньне чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі, фінал якога адбудзецца 15 ліпеня, за два дні да чацьвертай гадавіны масавага забойства людзей расейскай арміяй.

    Валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьвяртаецца да чытачоў з заклікам далучыцца да гэтай акцыі й актыўна пашыраць публікацыі, фота й відэа пра недапушчальнасьць наведваньня краіны-агрэсары й байкот людзьмі добрай волі гэтых гульняў.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 53-я ЗРБрWorld Cup 2018Андрэй ЯрмоленкаБайкотв/ч 32406мундыяльрасейская агрэсіярасейская прапагандачэмпіянат сьвету па футболе

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.