• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    4-ая гвардзейская танкавая дывізыя гатовая плыць уброд

    on 2015-07-28 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en

    Сябры каманды InformNapalm.org выявілі фатаздымак у профілі расейскага жаўнера з выгружанай вайсковай тэхнікай на чыгуначнай станцыі “Няклінаўка” ў сяле Пакроўскае Растоўскай вобласьці. Здавалася б, звычайная падзея – выгружаны чарговы эшалён вайсковае тэхнікі ля мяжы з Украінай, але нашую ўвагу прыцягнулі ўжо зафарбаваныя нумары вайсковай тэхнікі і трубы сыстэмы “Брод”, якія прымацаваныя да танкаў. Больш дэталёва далей.

    Пра “трубу”.

    Гэта сыстэма “Брод” на Т-80У (УК). Дадзены кораб, зьяўляецца навясным паветраным фільтрам і адначасова сыстэмай “Брод” для танку Т-80У (УК), ён абараняе газатурбінны рухавік ад трапленьня пылу й бруду падчас маршаў, таксама служыць для пераадольваньня з маршу водных перашкодаў невялікай глыбіні. Кораб мацуецца менавіта да вежы і паварочваецца разам зь ёю. Закрывае на 100% паветраную сыстэму падчас становішча вежы “па паходнаму”, то бок калі ствол гарматы адхілены направа, кораб стае над паветранай сыстэмай акурат у цэнтры.

    931123880_JSqJi-M

    Сыстэма “Брод”

    gXLfu

    Мейсца для мацаваньня паветразаборніка за вежай

    Ідэнтыфікацыя танку.

    Гэта не Т-72, ​​бо адсутнічае выхлап на ўзроўні маторнага адсеку зь левага боку, труба ж T-64 ОПВТ, якая замацаваная ззаду вежы, мае іншую канструкцыю. Таксама Т-64 ня мае мейсца мацаваньня паветразаборніка за вежай.

    На танках 2-га пасьляваеннага пакаленьня Т-64, Т-72 і Т-80 ОПВТ абсталяваньне падводнага кіраваньня танкаў распрацоўвалася асобна для кожнай машыны. Асноўная ўвага падчас гэтага надавалася скарачэньню часу ў падрыхтоўцы да пераадоленьня водных перашкодаў (ВП). Вядома, што для падрыхтоўкі танку для пераадоленьня ВП патрабуецца ад 15 да 40 хвілінаў у залежнасьці ад тыпу машыны. Часткова гэтую задачу вырашылі на танках Т-80У і Т-80УД, на якіх мае быць  усталяваная сыстэма “Брод”, якая дазваляе без падрыхтоўкі пераадольваць водную перашкоду, якая мае глыбіню да 1,8 м. Улічваючы, што водная перашкода з гэтымі характарыстыкамі можа сустракацца на полі бою досыць часта, выкарыстаньне гэтай сыстэмы робіць танкі больш аўтаномнымі і дапамагае апэратыўна пераадольваць водныя рубяжы.

    Таксама трэба ўлічваць, што танк Т-80 можа пераадольваць водную перашкоду без трубы для выхлапных газаў, але танк з адной толькі трубой, якая падае паветра, свабодна пераадольвае водную перашкоду, якая мае глыбіню да 4 м. Поўны камплект трубаў знаходзіцца (вісіць) ззаду танку.

    T80BV_2

    Прыклад цалкам усталяванага камплекту трубаў

    Фота было выкладзенае расейскім жаўнерам з 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізыі Заходняе вайсковае акругі, в/ч 19612, мейсца дысьлякацыі – Нара-Фамінск Маскоўскае вобласьці.

    Згодна з расейскай Wikipedia, у 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізыі ва ўзбраенні маюцца танкі Т-80У, што адпавядае ідэнтыфікацыі танкаў, выкладзенай вышэй нашымі адмыслоўцамі.

    Праз аналіз і супастаўленьне фота зь мясцовасьцю, мы вызначылі дакладнае мейсца здымкі на мапе – гэта чыгуначная станцыя “Няклінаўка” ў сяле Пакроўскае.

    карта

    Калі ўважліва пагледзець на зафарбаваны нумар танку, то можна пазнаць першую лічбу “3”, другую лічбу пазнаць цяжка, але, затое, трэйцюю лічбу відаць досыць выразна – гэта “5”.






    Маем танк з нумарам “3*5”. Нумар “302” можна пабачыць на шлемафоне танкіста, адпаведна, ён з танку з нумарам “302”. Далей на адным з фатаздымкаў сябра-таварыша, мы бачым фота зь лютага 2015 году, на якім танк з нумарам “38*”, цалкам мажліва, у ангары в/ч 19612 у Нара-Фамінску. Таксама нумарацыю некаторых танкаў Т-80У Кантэміраўскай танкавай дывізыі можна пабачыць на сайце МАРФ.

    Некалькі фатаздымкаў ад сяброў-таварышаў у службе.
    Нагадаем, што нядаўна ў Самары быў зафіксаваны эшалён зь вялікаю колькасцю танкаў Т-80У. Таксама мы выявілі танкі Т-80У ЗС РФ, якія перакідваюцца да ўкраінскай мяжы з гораду Нара-Фамінск.
    На некантраляванай дзяльніцы мяжы Расейскай Фэдэрацыі і Украіны ў Луганскай вобласьці ёсьць  працяглая водная перашкода – рака Северскі Данец. Менавіта яна ёсьць прыродным бар’ерам на шляху пранікненьня расейскіх тэрарыстычных сілаў па ўсёй працягласьці акупаванай тэрыторыі. Мы неаднаразова фіксавалі паведамленьні пра арганізацыю расейскімі войскамі пантонных пераправаў, але пераадольваньне перашкодаў уброд таксама ёсьць хуткім і зручным спосабам перакідваньня тэхнікі да мейсца правядзеньня баявых аперацыяў. Дзе наступнага разу зьявіцца 4 гвардзейская танкавая дывізыя РФ пакажа час.
    Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для сайту InformNapalm.org

    Дапамогу ў правядзеньні OSINT зьдзейсьніў @el_roosevelt.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.