• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Тавары з падвойным прызначэньнем: Расейская Фэдэрацыя выкарыстоўвае навігатары Garmin у вайне супроць Украіны й Сірыі

    on 2016-10-06 | 0 Comment | Актуальна | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Сьвет Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • bg

    Расейская кампанія «Навіком», якая прадстаўляе на рынку РФ амэрыканска-швайцарскі Garmin, зьдзяйсьняе пастаўкі высокатэхналягічнага навігацыйнага абсталяваньня з падвайным прызначэньнем і не хавае, што гэтае абсталяваньне купляюць і расейскія вайскоўцы. У зьвязку з гэтым InformNapalm публікуе інсайдэрскую інфармацыю пра дзеяньні «Навікома» (navicom.ru) і дадзеныя пра карпаратыўныя пастаўкі навігатараў Garmin (garmin.com) для баявых гэлікоптэраў, а таксама дадзеныя пра выпадкі выкарыстаньня навігацыйнага начыньня ў зоне баявых дзеяньняў на тэрыторыі Украіны.

    Валянтэрам InformNapalm быў перададзены аўдыёзапіс гутаркі пакупніка з прадаўцом навігатараў Garmin у краме «Навіком» у Маскве. Чалавек, які перадаў нам запіс, зазначыў, што прадстаўнік кампаніі «Навіком» выхвальваў перавагі навігатараў Garmin, асабліва падкрэсьліваючы, што гэтае начыньне й мапы расейскія вайскоўцы набывалі дзеля выкарыстаньня ва Украіне і Сірыі. Кіраўніцтва ж «Навікома» усяляк спрыяе вайскоўцам, кансультуе й навучае, як карыстацца навігацыйным абсталяваньнем, удакладняе й карэктуе ў лічбавым фармаце некаторыя тапаграфічныя вобласьці, пункты й вышыні. Можа ўсё гэта й не было б такім значным, але Garmin зьяўляецца швайцарска-амэрыканскай кампаніяй, якая пастаўляе на расейскі рынак высокатэхналягічнае навігацыйнае абсталяваньне з падвайным прызначэньнем. А як жа ж санкцыі?

    gar

    • Стэнаграма размовы ў «Навікоме» (падаем у арыгінале)

      Запіс 1

      –  И что, уже много брали навигаторов с топографическими картами Украины?
      – Они хотели гарантию расширенную…
      – Расширенную гарантию?
      – Да, ну 2 года гарантии
      – Но сейчас-то должны сирийские карты уже не брать или все равно берут?
      – Они спрашивают… мне хотя б высоты.
      – А, высоты.
      – Да, да.
      – То есть это они полезли туда, а все равно полагаются на американский GPS, на американский Garmin… 
      – Я спросил (????)… работает 20 минут от аккумулятора от КамАЗа.
      – Я понял. То есть американский Garmin помогал в Сирии и Украине, да? Класс!
      – Нет, ну, там (неразборчиво), те, которые туда едут, хоть Garmin, хоть что угодно, все равно не поможет.

      Запіс 2

      – Я (неразборчиво) людям, которые пользуются. Они просто нас вот этим… ну, 64-й – это американцы, по-моему, 62-й GPS-Map. В общем, они там в Афганистане были с этими 62-ми, их там обкатывали. Потом сделали 64-й, он тоже, где надо, демократию поселят (??), и вот наши приходят и говорят: а вот инструкция есть на русском? Я говорю: ну, есть на сайте, распечатайте. Наш директор, он такой ура-патриот, он печатает эти все талмуды. Он мне: «Мне покажите, как пользоваться». Там показывай не показывай, читай не читай… зато они увидят, что это страшно.

      – Понятно.

    InformNapalm зацікавіўся карпаратыўнымі пастаўкамі абсталяваньня Garmin у Расею падчас дзеяньня санкцыяў на пастаўкі прадукцыі вайсковага й падвайнога прызначэньня. У прыватнасьці, была знойдзеная наступная інфармацыя:

    1. 1 верасьня 2014 году «Навіком» анансаваў даступнасьць мапаў Украіны для начыньня Garmin.

    2. ТАА «Прадпрыемства мадэрнізацыі авіяцыйных комплексаў» («МАК») і карпарацыя Garmin у красавіку 2015 году ўклалі дамову пастаўкі абсталяваньня, нібыта для трэнажэраў Cessna 172S.

    «МАК» шчыльна супрацоўнічае з расейскім абарончым комплексам, і, вядома ж, ніхто ня будзе даваць гарантыі мэтавага невайсковага выкарыстаньня гэтага абсталяваньня і таго, што гэты кантракт ня ёсьць прыкрыцьцём для пастаўкі абсталяваньня для вайсковых мэтаў. Тым болей, што прадпрыемства «МАК» атрымала ліцэнзіі на права распрацоўкі і вытворчасьці авіяцыйнае тэхнікі № 10656-АТ-Р, № 10675-АТ-П), у тым ліку падвойнога прызначэньня.

    3. Расея працягвае будаваць для патрэбаў ЗС РФ і на экспарт ударныя баявыя гэлікоптэры Мі-35, абсталяваныя навігацыйнай сыстэмай GPS115L GARMIN з блёкам спалучэньня VPS-200.

    У сьнежні 2014 году была зьдзейсьненая пастаўка гэлікоптэраў у Заходнюю вайсковую акругу, у ліпені 2015 году ФСБ абвесьціла тэндэр на пастаўку гэлікоптэраў Мі-35. І гэта без уліку экспарту машынаў з GPS115L GARMIN.

    4. Расейскія кампаніі, якія маюць заводы ў іншых краінах і выконваюць замовы МА РФ, могуць набываць абсталяваньне Garmin для вайсковай тэхнікі.

    5. У вайскоўца ГРУ РФ Сяржанта Аляксандрава, якога ўзялі ў палон падчас бою пад г. Шчасьцем на Луганшчыне ў траўні 2015 году жаўнеры 92-й брыгады ЗСУ і засуджанага на тэрыторыі Украіны, быў з сабою смартфон з фатаздымкамі, у адным зь якіх – навігатар Garmin GPSMAP 76. Гэтая прылада ёсьць на сайце кампаніі. У фатаздымку можна пабачыць міну ТМ-62, каардынаты прылады сьведчаць пра тое, што гэта пазыцыя «Фасад» ЗСУ. Выведнікі, якія ўдзельнічалі ў затрыманьні Ярафеева й Аляксандрава, паведамілі валянтэрам InformNapalm пра сваю здагадку, што расейскія вайскоўцы займаліся мінаваньнем падыходаў да ўкраінскае пазыцыі.

    aleqs

    6. Пастаўкі нібыта турыстычных GPS-навігатараў Garmin для НЗФ адбываюцца па розных каналах і маюць масавы характар на працягу ўсяго часу агрэсіі РФ супроць Украіны. Так што павялічэньне попыту на начыньне і на ўкраінскія мапы кампанія наўпрост не магла не заўважыць. Прыклад адной з паставак «для артылерыстаў брыгады «Призрак» (рас.)» (назоў абсталяваньня ўдакладняецца: Garmin Etrex 30…). У фота з навігатарамі пазуе прадстаўнік каардынацыйнага цэнтру дапамогі «наваросіі» у Пецярбургу Аляксандар Любімаў.

    prizrak

    7. Нарэшце, фатаздымак, які пабачыў увесь сьвет: асноўным навігацыйным абсталяваньнем расейскага бамбоўца зьяўляецца звычайны навігатар.

    gar-s

    Вынікае, што вайсковыя дзеяньні супроць украінскае арміі расейскія вайскоўцы й тэрарысты зьдзяйсьняюць з дапамогаю абсталяваньня, вырабленага ў тым ліку і ў ЗША – краіне, якая пасьлядоўна выступае за выкарыстаньне санкцыяў да агрэсара й падтрымлівае Украіну ў абароне незалежнасьці й тэрытарыяльнае цэласнасьці. Нават калі ў выпадку зь сяржантам Аляксандравым гэта і не наўпроставая пастаўка МА РФ, аднак, з улікам вышэйпададзенага дыялёгу ў кампаніі «Навіком», гэтая прадукцыя з падвойным прызначэньнем, выкарыстаная ў неабвешчанай вайне расейскіх сілавых структураў на тэрыторыі Украіны.


    Дзейныя санкцыі ЗША: 27 сакавіка 2014 году спыненая выдача амэрыканскім кампаніям ліцэнзіяў на экспарт у Расею «патэнцыйна небясьпечнае прадукцыі». 28 сакавіка 2014 году спыненае ліцэнзаваньне экспарту ў Расею тавараў і паслугаў з абаронным прызначэньнем.


    Спадзяемся, што нашая публікацыя будзе адпаведным сыгналам для далейшага разьбіральніцтва што да гэтай тэмы. Спадзяемся, што кампэтэнтныя ворганы ЗША зьдзейсьняць праверку паставак тавараў вайсковага й падвойнага прызначэньня ў РФ, якія выкарыстоўвае краіна-агрэсар, абыходзячы накладзеныя санкцыі. Таксама спадзяемся, што кампанія Garmin праверыць дзейнасьць свайго эксклюзыўнага дыстрыбутара ў Расеі ЗАТ «Навіком» і істотна зьменшыць намэнклятуру паставак – да тавараў выключна побытавага прызначэньня.


    За збор і аналіз інфармацыі дзякуем Кацярыну Ярэська й Дзьмітрыя К.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: GarminGPSабыход санкцыяўНавикомрасейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.