• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Мурманская 61-я АБрМП ВМФ РФ на луганскіх «гастролях»

on 2016-06-09 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg

Больш за год таму было апублікаванае расьледаваньне InformNapalm «Сьведчаньні ўдзелу ў баёх на Данбасе 61-й брыгады марской пяхоты ПФ ВМФ РФ», у якім былі раскрытыя факты ўдзелу ў баёх на Данбасе ўлетку – ўвосень 2014 году тактычнага падразьдзяленьня 61-й асобнай брыгады марской пяхоты Паўночнага флёту РФ. Доказы ўдзелу ў баёх марскіх пяхотнікаў былі пададзеныя ў выглядзе фотасьведчаньняў: больш за 40 фатаздымкаў зь мейсцаў баявых дзеяньняў з асабістых профіляў сацсетак 17 «ветэранаў Данбаса» – расейскіх вайскоўцаў. Пасьля згаданай публікацыі расейскія спэцслужбы зьдзейсьнілі масавую зачыстку крыніцаў уцечкі інфармацыі, але як толькі суцішыліся жарсьці, ліхія марпехі-інтэрвэнты зноў пачалі выхваляцца сваёй «украінскай камандыроўкай».

У выніку новага дасьледаваньня OSINT-экспэртаў міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm была выяўленая яшчэ адная група марскіх пяхотнікаў 61-й АБрМП ПФ (в/ч 38643 ПФ, пас. Спутнік, Мурманская вобласьць), якія тыражуюць фатаздымкі, зьвязаныя з «украінскай выправай» свайго злучэньня ў 2014 годзе. Збольшага гэта дасьведчаныя кантрактнікі з працяглым тэрмінам службы, якія атрымалі баявы досьвед у так званых контртэрарыстычных камандыроўках на Паўночным Каўказе. Характэрна, што частка «ветэранаў Данбаса» пасля ўкраінскага ваяжу ўдзельнічала ў «інтэрнацыянальнай місыі» на Блізкім Усходзе – у Сірыі. Некаторыя зь фігурантаў патрапілі ў сеціва InformNapalm паноўна, частка з тымі ж імёнамі і профілямі, але з новымі фотасьведчаньнямі ўдзелу свайго падразьдзяленьня ў вайсковай агрэсіі супроць Украіны.

1-1

Ігар Бушуеў (архіў профілю, фотаальбому 1 і 2, кантактаў), у ягоным фотаальбоме маецца сэрыя фота з Данбаса, у тым ліку знаёмы нам паводле мінулых расьледаваньняў супольны фатаздымак марскіх пяхотнікаў з шасьцю апазнанымі вайсковымі злачынцамі. У ягоным профілі маецца фота на тле надмагільнага помніку камандыру батальёну 61-й брыгады Мышку, які «заўчасна памёр» у “мірным часе” ў ліпені 2014 году.

1-2

У гэтым фатаздымку можна пабачыць гаражы на тэрыторыі в/ч 3035 у Луганску, ягоны аналіз зьдзейсьніў блёгер-дасьледнік Askai.

1-77 3-77 4-77

mmishko

2

Макс Баранаў, сапраўднае прозьвішча, меркавана, Развоў (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), у ягоным фотаальбоме маецца сэрыя фота з рамонтам БТР, якія, цалкам мажліва, былі выведзеныя з зоны баявых дзеяньняў. Фота маюць геалякацыю Каменск-Шахцінскага раёну Растоўскае вобласьці, які мяжуе з Украінай. Гэтыя здымкі датаваныя ў верасьні 2014 году. Таксама ў альбоме Баранава маюцца фота з пачатку жніўня 2014 году з памежнай з Украінай вёскі Валаконаўка Кантэміраўскага раёну Варонежскае вобласьці.

2-77

2-1322-2

Апроч фота Баранаў выклаў відэа «прывалу» марпехаў з жніўня 2014 году на тэрыторыі вайсковай часткі №3035 у Луганску з назовам «вось так там» (архіў).

3Сяргей Качанаў (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), у ягоным фотаальбоме маецца сэрыя фота з Данбаса, апублікаваных у красавіку 2016 году. У фатаздымках на тле разбуранай вёскі пазуюць «апалчэнцы», сярод якіх досыць лёгка апазнаць нашага фігуранта Качанава.

 

 

3-1

3-2

4

Раман Тэрцілаў (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) “засьвяціўся” ужо другога разу. Яго мы выкрылі раней, гл. інфармацыю пра яго ў гэтым матар’яле, у якім ён фігуруе з №1. Праз свае глупства ён паноўна выклаў новае фота з Данбаса – у напаўстатутнай форме, зь імпэрскім расейскім сьцягам на БТР на заднім пляне.

 

 

4-1

5

Максім Мартыненка (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) пазуе на тле танкаў сэрыі «Смерть Айдару» (рас.) суседняй 200-й брыгады спэцыяльнага прызначэньня Паўночнага флёту РФ, якія ўжо неаднойчы фігуравалі ў нашых расьледаваньнях.

Досыць адметным і іранічным ёсьць тое, што ў профілі Мартыненкі быў выяўлены рэпост інфаграфікі з публікацыі InformNapalm што да расейскіх ПВК, – выходзіць, што расейскія вайскоўцы зьяўляюцца прыхільнікамі й чытачамі нашага сайту.

aidar

5-7

6Мікалай Мікалаевіч (архіў профілю, фотаальбому 1 і 2, кантактаў) з фатаздымкам з памежных з Украінаю палеткаў Растоўскае вобласьці на тле гэлікоптэраў Ка-52 і Мі-8. Падобныя фота мы выяўлялі і ў іншых расейскіх вайскоўцаў, якія былі  ў «растоўска-ўкраінскай» камандыроўцы. Адметным ёсьць фатаздымак фігуранту на БТР з дадатковым боекамплектам, цалкам мажліва, зробленым ужо на тэрыторыі Украіны.

6-1

6-2

7
Уладзімер Дуброўскі (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) падае фатаздымак замаскаванае тэхнікі мінамётнай батарэі з памежнага з Украінай раёну. Фота выкладзенае ў верасьні 2014 году, падобныя фатаздымкі з вандроўнымі батарэямі мы выяўлялі і ў іншых «ветэранаў Данбаса» (1 і 2). Таксама ў ягоным фотаальбоме ёсьць фатаздымак мінамётнай батарэі САУ «Нона» на базе БТР, зроблены ўжо ў Мілераўскім раёне Растоўскае вобласьці ў лістападзе 2014 году.
7-2
7-1
8Дзіман Трудны (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) зь сэрыяй фатаздымкаў вандроўнай батарэі САУ «Нона» з верасьня – кастрычніка 2014 году. Тэхніка была схаваная ў лесе і, цалкам мажліва, як і іншыя артылерыйскія сродкі ЗС РФ, сканцэнтраваныя ля ўкраінскае мяжы, зьдзяйсьняла абстрэлы Украіны. Гэтыя ж САУ, але ўжо пад Мілерава, мы выявілі ў профілі фігуранту Дуброўскага (гл. вышэй).
8-1
8-2 8-3 8-4

Зь інфармацыяй пра іншыя ўкраінскія “прыгоды” вайскоўцаў Паўночнага флёту ВМФ РФ можна азнаёміцца ў спасылках, пададзеных ніжэй:

  • 61-я брыгада марской пяхоты Паўночнага флёту ВМФ РФ ля мяжы з Украінай
  • Падразьдзяленьне 61-й брыгады марской пяхоты Паўночнага флёту ў складзе сілаў уварваньня
  • Цынізм як сынонім расейскай палітыкі (МА РФ абвергла дадзеныя прэзыдэнцкай Рады што да правоў чалавека пра адпраўку кантрактнікаў ва «ўкраінскую камандыроўку»)
  • Згубленыя ўвосень 2014 году ў Растоўскае вобласьці «Грады» былі адшуканыя ля Мурманска ў пашкоджаным стане
  • Сьведчаньні ўдзелу ў баёх на Данбасе 61-й брыгады марской пяхоты ПФ ВМФ РФ
  • Баявы шлях 200-й АМСБр асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ. Растоўская вобласьць і Украіна. Частка першая. Рэактыўнікі
  • Баявы шлях 200-й АМСБр асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ. Растоўская вобласьць і Украіна. Частка другая. Табар

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэраў міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
donate

Tags: 61-я АБрМПв/ч 38643расейская агрэсія

Recent Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment

Related Posts

  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
  • Вайскова-транспартны лятак Іл-76МД зьдзейсьніў некалькі падазроных палётаў між Беларусьсю й Расеяй

    2020-08-15 - 0 Comment
  • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

    2020-07-23 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14275 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2021
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Dec    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.