• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Сваякі расейскага вайскоўца з 99-й брыгады МТЗ выкрылі доказы ваеннага злачынства для Гаагі

    on 2019-08-07 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

    Згодна з ухваленымі кіраўніком Расеі У. Пуціным зьменамі да закону «Пра статус вайскоўцаў» расейскім жаўнерам забароненае паведамляць СМІ і публікаваць у Сеціве інфармацыю пра сябе й іншых вайскоўцаў Збройных сілаў РФ, у тым ліку звольненых у запас, пра чальцоў іхных сем’яў і пра дзейнасьць органаў вайсковага кіраваньня. Апроч гэтага, расейскім вайскоўцам забараняецца выкарыстоўваць на службе гаджэты, з дапамогаю якіх можна захоўваць і пашыраць у Інтэрнэце аўдыё-, фота- й відэаматар’ялы, а таксама дадзеныя геалякацыі.

    За апошнія пяць гадоў гэта ня першая спроба расейцаў спыніць разгалошваньне зьвестак у Сусьветным Павуціньні пра ваенныя злачынствы, зьдзейсьненыя Расеяй у разнастайных краінах сьвету. Аднак гэтыя спробы безвыніковыя: інфармацыю ваеннага значэньня публікуюць ня толькі самі вайскоўцы, але й іхныя сваякі. Кола асобаў, якім у РФ трэба забараняць карыстацца інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналёгіямі, вельмі шырокае. Дзярждуме ёсьць над чым працаваць.

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm публікуе дадзеныя пра вайскоўцаў 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну (в/ч 23286, пункт сталай дысьлякацыі – г. Славянск-на-Кубані, уваходзіць у склад 99-й брыгады матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня, в/ч 72153, псд брыгады – г. Майкоп), які прымаў ўдзел у захопе Крыму. Асаблівасьцю гэтага расьледаваньня ёсьць тое, што выкрыць фігуранта гэтага расьледаваньня дапамаглі ягоныя ўласныя сваякі.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Ткаленка Дзьмітры Віталевіч (рас. – Ткаленко Дмитрий Витальевич), 14.09.1994 г.н., г. Крымск Крымскага раёну Краснадарскага краю, РФ). З 2001 па 2010 гг. навучаўся ў СШ №20 г. Крымску, з 2010 па 2013 год – у прафэсійным ліцэі №70.

    Першыя армейскія фота Дзьмітры Ткаленка выклаў у фотальбоме свайго акаўнту сацсеціва «ОК» у ліпені 2013 году. Увесну 2014 году ён апублікаваў здымкі, зробленыя ў Крыме.
    Жонка Дзьмітрыя, Алеся Ткаленка (дзяв. Харашова, рас. – Хорошева) у лютым 2017 году ў сваім акаўнце сацсеціва «VK» выклала фота ягонага мэдалю «За возвращение Крыма» (рас.) і ўзнагароднага пасьведчаньня да яго. Потым гэтыя здымкі Алеся Ткаленка з фотаальбому выдаліла, аднак мы іх захавалі – яны яшчэ будуць патрэбныя для Міжнароднага крымінальнага суду.

    Ва ўзнагародным пасьведчаньні пазначаны нумар вайсковай часткі, у якой служыў шараговец Дзьмітры Ткаленка, згодна зь пятліцамі на форме – сувязіст в/ч 72153. Гэта 99-я асобная брыгада матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня. Пасьведчаньне да мэдалю падпісаў палкоўнік Ягораў Ігар Анатолевіч, які ў 2014 годзе камандаваў 99-й АБрМТЗ. Гэтага афіцэра расейскае арміі мы ўжо згадвалі ў расьледаваньні, прысвечаным вайскоўцам з аўтамабільнага батальёну гэтае брыгады.

    У каментарох да фота ніжэй Дзьм. Ткаленка пазначыў, што знаходзіцца ў Славянску:
    Відавочна, вядзецца пра Славянск-на-Кубані, дзе базуецца 76-ы рамонтна-аднаўленчы батальён. Пра гэта сьведчаць і дадзеныя, пазначаныя ў акаўнтах сяброў Ткаленкі.

    Ткаленка быў апазнаны ў групавым здымку, які выклаў у сваім акаўнце ягоны таварыш у службе Юры Шангін:


    Шангін апублікаваў фатаздымак, у якім зафіксаваныя вайскоўцы ў мейсцы дысьлякацыі вайсковае часткі. На сьцяне можна пабачыць стэнд з надпісам «Славянск-на-Кубані»:
    На пярэднім пляне ў фота – пакунак піцы з нумарам тэлефону, які належыць піцэрыі «Фараон» у Славянску-на-Кубані:

    Яшчэ адное важнае для расьледаваньня фота было выяўленае ў фотаальбоме Дзьмітрыя Ткаленкі: у здымку ёй зафіксаваны разам з сваім бацькам, абодва ў вайсковай форме і з зброяй. Подпіс пад здымкам (пакідаем у арыгінале): «я с отцом в крыму))».

    Віталь Ткаленка, бацька Дзьмітрыя, таксама ўдзельнічаў у захопе Крыму ў складзе 18-й АМСБр, ён зьяўляецца фігурантам нашага расьледаваньня: “Сьпіс-1097: як 18-я АМСБр ЗС РФ акупавала Крым”.

    • Старонкі ў сацсетках, скрыншоты, фота Дзьмітрыя Ткаленкі

      https://ok.ru/profile/557799198692 (http://archive.li/NNRnb)
      http://archive.li/OxNjw
      http://archive.li/DWVVR

      https://vk.com/id252155642 (http://archive.li/hZvK6)
      http://archive.li/oftPg
      http://archive.li/82LwQ
      https://vk.com/id230549083 (http://archive.li/1vNQt)
      http://archive.li/TBICU

      Архіў фота мэдалю ў акаўнце жонкі:  http://archive.li/X0Hhc http://archive.li/GpVS2
      акаўнт жонкі: https://vk.com/id310646913
      архіў акаўнту: http://archive.li/JQDZt
      https://ok.ru/profile/521172771719?st.cmd=anonymFriendRestricted&st.friendId=521172771719&st.ups=FEED_VISIBILITY&st.navst=116&st.layer.cmd=PopLayerClose (http://archive.is/k8TIq)

      акаўнт бацькі: https://ok.ru/profile/366814471696 (http://archive.li/SNJ0Q)

    Чытайце таксама:

    “Танкі звозім з Анапы, зь Цямрука”, – сьведчаньні вайскоўца 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну ЗС РФ пра пачатак агрэсіі

    Танкі для вайны на Данбас перакідвалі жаўнеры 76-га рамонтна-адлаўленчага батальёну (Фотадоказы)


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 76-ы РАБ76-ы рамонтна-аднаўленчы батальён99-я АБрМТЗ99-я асобная брыгада матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньняакупацыя Крымуанэксіяв/ч 23286в/ч 72153

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.