• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Афіцэр Рэактыўнага дывізыёну 28-й брыгады ЗС РФ атрымаў мэдаль за забойствы ўкраінцаў

    on 2015-12-20 | 0 Comment | Актуальна | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговы факт “растоўска-ўкраінскай” камандыроўкі вайсковага злучэньня зь Екатэрынбурга. Гэтым разам усе падрабязнасьці баявога шляху тактычнае групы 28-й АМСБр ЗС РФ, ад стэпаў Растоўскае вобласьці да варожага візыту ва Украіну, дапамог выявіць афіцэр рэактыўнага дывізыёну, які ня вытрымаў і выклаў для ўсеагульнага агляду сваю баявую ўзнагароду, атрыманую ў выніку камандыроўкі.

    Падчас OSINT-расьледаваньня ў поле зроку трапіў расейскі афіцэр-артылерыст Радзівон Забуноў з рэактыўнага дывізыёну 28-й АМСБр (в/ч 61423, Екатэрынбург, Цэнтральная вайсковая акруга).

    Асабістыя дадзеныя: Радзівон Наілевич Забуноў (архівы на профіль, альбом, кантакты, старонка ў “OK”). Дата нараджэньня: 15 верасьня 1989 г., г. Казань. Званьне – старэйшы лейтэнант. Мейсца службы – рэактыўны дывізыён РСЗВ «Град». Скончыў Казанскую  вышэйшую артылерыйскую камандную вучэльню. Нумарны знак машыны: С656СХ/116RUS.

    Screenshot004

    Падчас дасьледаваньня профілю Р.Забунова, нашую ўвагу прыцягнуў цікавы факт: пасьля неаднаразовых «растоўскіх вышкалаў» з выкарыстаньнем РСЗВ «Град», расейскі афіцэр-артылерыст быў узнагароджаны мэдалём “За баявыя адзнакі”. Нюанс у тым, што гэтую ўзнагароду даюць выключна за выкананьне баявых задачаў.

    З узнагароднага лісту да баявой ўзнагароды «За баявыя адзнакі» ст. лейтэнанта Р.Забунова вынікае: мэдаль №5741 выдадзеная на падставе загаду МА РФ №591 з 6 жніўня 2015 г. з подпісам часова выконваючага абавязкі Начальніка Штаба в/ч 61423 падпалкоўніка Д.Баранава. Варта вылучыць геатэг да фота з мэдалём: вул. Сімфэропальская, Екатэрынбург – акурат у раёне «32-га вайсковага гарадку», мейсца дысьлякацыі 28-й АМСБр. Гл. архівы 1, 2.

    Screenshot

    Зазначым, што такую ​​ўзнагароду не раздаюць каму заўгодна, як мэдаль «За вяртаньне Крыма» і, тым болей, ёю не ўзнагароджваюць за звычайныя вышкалы. Мэдаль «За баявыя адзнакі» досыць рэдкая і значная ўзнагарода. Першага разу мэдаль «За баявыя адзнакі» актыўна выдавалі ўдзельнікам Чачэнскіх кампаніяў, другога разу – за ўварваньне ў Грузыю, а трэйці ўсплёск раздачы быў падчас баявых дзеяньняў ва Украіне – цяпер яе выдаюць вайскоўцам ЗС РФ за забойствы ўкраінцаў.

    Заўвага: Мэдаль «За баявыя адзнакі» – ведамасная ўзнагарода МА, якой ўзнагароджваюцца вайскоўцы Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі:

    • за адзнаку, адвагу і самаадданасьць, якія былі праяўленыя падчас выкананьня задачаў у баявых умовах і падчас зьдзяйсьненьня спэцыяльных апэрацыяў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцьця;
    • за ўмелыя, ініцыятыўныя і рашучыя дзеяньні, якія спрыялі пасьпяховаму выкананьню баявых задачаў;
    • за пасьпяховае кіраўніцтва дзеяньнямі падначаленых падчас выкананьня баявых задачаў.

    Нягледзячы на ​​тое, што Р.Забуноў здагадаўся фатаграфаваць без пэўнае прывязкі мясцовасьці ва Украіне, зь сьнежня 2014 г. па сакавік 2015 г., падчас піку баявых дзеяньняў, ён выклаў групу фатаздымкаў з памежных «вышкалаў». Тактычныя знакі на тэхніцы і нумарныя знакі не зафіксаваныя, за выключэньнем «агульнаапалчэнскай» чырвонай зоркі. Расейскія вайскоўцы з рэактыўнага дывізыёну таксама ня маюць ідэнтыфікацыйныя нашыўкі і шаўроны, на групавых фота фіксуюцца асобы ў нестатутнай форме тыпу «горка». Гл. архівы фотаподборкі першай «камандыроўкі», фатаздымкі выкладзеныя зь сьнежня 2014 году па сакавік 2015 году: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7. У апошнім фатаздымку пазначаны Мяснікоўскі раён Растоўскае вобласьці з подпісам «Дадому».

    Screenshot006

    OsPTP1Ew-CIih8W9dWAlKc

    H_jisBAU3l8

    Апроч гэтаг, Забуноў мае фатаздымкі з памежных з Украінай Мясьнікоўскага і Мацьвеева-Курганскага раёнаў Растоўскае вобласьці РФ, але ўжо ў летняй форме, што відавочна сьведчыць пра другую ягоную “камандыроўку”. Фатаздымі былі выкладзеныя ўлетку-ўвосень 2015 году. Гл. архівы 1, 2, 3.

    Screenshot002 Screenshot001

    Мы ўжо неаднойчы фіксавалі, як расейскія войскі выкарыстоўвалі РСЗВ «Град», а таксама іншыя рэактыўныя і артылерыйскія сродкі для зьдзяйсьненьня ўдараў па тэрыторыі Украіны. Досыць часта абстрэлы зьдзяйсьняліся з выкарыстаньнем тактыкі “качэўных батарэяў” з памежных з Украінаю раёнаў Растоўскае вобласьці РФ або з заездам на тэрыторыю Украіны, зьдзяйсьненьнем ракетна-артылерыйскіх удараў і хуткім адыходам назад за мяжу. Гэта наглядна пададзенае ў матар’ялах што да рэактыўнай артылерыі іншых вайсковых злучэньняў ЗС РФ: 200-я АМСБр (в/ч 08275, дысьлякацыя: пас.Печанга Мурманскае вобласьці), 7-я в/база (в/ч 09332, дысьлякацыя: г.Гудаута, акупаваная Абхазыя, Грузыя), 291-я артбрыгада (в/ч 64670, дысьлякацыя: Інгушэтыя, ст. Троіцкая), якія зьдзяйсьнялі вагонь па тэрыторыі Украіны.

    Падсумоўваючы ўсю гэтую інфармацыю, чамусьці зусім няма веры таму, што «баявы мэдаль камандыру падразьдзяленьня выдалі за простыя вышкалы», які праехаў 1700 км, каб пастраляць з «Градаў» на мяжы з Украінай.

    Характэрна, што 28-я АМСБр з Екатэрынбурга неаднаразова фігуравала ня толькі ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак” (як ля мяжы, гэтак і непасрэдна ва Украіне – у Данецку, Стаханаве, Бранцы і інш.), зь лістапада 2015 году ейныя падразьдзяленьні таксама былі зафіксаваныя і ў “наварасійска-сірыйскіх камандыроўках”, глядзіце тэматычныя спасылкі:

    28-я АМСБр на ўкраінскім кірунку

    • Вяртаньне 28-й асобнай матастралковай брыгады зь Екатэрынбурга ў Растоўскую вобласьць у склад групоўкі сілаў уварваньня, November 13, 2014
    • Якія сьляды пакідаюць расейскія сілы ўварваньня на сьнежаньскім сьнезе, December 8, 2014
    • 28-я брыгада з Екатэрынбурга “на вышкалах” у Растоўскае вобласьці час ад часу спачувае па загінулых, January 22, 2015
    • Спэктакль?! “Трэба вяртацца дадому” на чыгуначных шляхах і аэрадроме ў Белгарадзе, March 12, 2015

    28-я АМСБр ў Сірыі

    У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі, November 10, 2015

    • РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама, November 10, 2015

    Ідэнтыфікацыю расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзейсьніў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалай Махно

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.