Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговы факт “растоўска-ўкраінскай” камандыроўкі вайсковага злучэньня зь Екатэрынбурга. Гэтым разам усе падрабязнасьці баявога шляху тактычнае групы 28-й АМСБр ЗС РФ, ад стэпаў Растоўскае вобласьці да варожага візыту ва Украіну, дапамог выявіць афіцэр рэактыўнага дывізыёну, які ня вытрымаў і выклаў для ўсеагульнага агляду сваю баявую ўзнагароду, атрыманую ў выніку камандыроўкі.
Падчас OSINT-расьледаваньня ў поле зроку трапіў расейскі афіцэр-артылерыст Радзівон Забуноў з рэактыўнага дывізыёну 28-й АМСБр (в/ч 61423, Екатэрынбург, Цэнтральная вайсковая акруга).
Асабістыя дадзеныя: Радзівон Наілевич Забуноў (архівы на профіль, альбом, кантакты, старонка ў “OK”). Дата нараджэньня: 15 верасьня 1989 г., г. Казань. Званьне – старэйшы лейтэнант. Мейсца службы – рэактыўны дывізыён РСЗВ «Град». Скончыў Казанскую вышэйшую артылерыйскую камандную вучэльню. Нумарны знак машыны: С656СХ/116RUS.
Падчас дасьледаваньня профілю Р.Забунова, нашую ўвагу прыцягнуў цікавы факт: пасьля неаднаразовых «растоўскіх вышкалаў» з выкарыстаньнем РСЗВ «Град», расейскі афіцэр-артылерыст быў узнагароджаны мэдалём “За баявыя адзнакі”. Нюанс у тым, што гэтую ўзнагароду даюць выключна за выкананьне баявых задачаў.
З узнагароднага лісту да баявой ўзнагароды «За баявыя адзнакі» ст. лейтэнанта Р.Забунова вынікае: мэдаль №5741 выдадзеная на падставе загаду МА РФ №591 з 6 жніўня 2015 г. з подпісам часова выконваючага абавязкі Начальніка Штаба в/ч 61423 падпалкоўніка Д.Баранава. Варта вылучыць геатэг да фота з мэдалём: вул. Сімфэропальская, Екатэрынбург – акурат у раёне «32-га вайсковага гарадку», мейсца дысьлякацыі 28-й АМСБр. Гл. архівы 1, 2.
Зазначым, што такую ўзнагароду не раздаюць каму заўгодна, як мэдаль «За вяртаньне Крыма» і, тым болей, ёю не ўзнагароджваюць за звычайныя вышкалы. Мэдаль «За баявыя адзнакі» досыць рэдкая і значная ўзнагарода. Першага разу мэдаль «За баявыя адзнакі» актыўна выдавалі ўдзельнікам Чачэнскіх кампаніяў, другога разу – за ўварваньне ў Грузыю, а трэйці ўсплёск раздачы быў падчас баявых дзеяньняў ва Украіне – цяпер яе выдаюць вайскоўцам ЗС РФ за забойствы ўкраінцаў.
Заўвага: Мэдаль «За баявыя адзнакі» – ведамасная ўзнагарода МА, якой ўзнагароджваюцца вайскоўцы Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі:
- за адзнаку, адвагу і самаадданасьць, якія былі праяўленыя падчас выкананьня задачаў у баявых умовах і падчас зьдзяйсьненьня спэцыяльных апэрацыяў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцьця;
- за ўмелыя, ініцыятыўныя і рашучыя дзеяньні, якія спрыялі пасьпяховаму выкананьню баявых задачаў;
- за пасьпяховае кіраўніцтва дзеяньнямі падначаленых падчас выкананьня баявых задачаў.
Нягледзячы на тое, што Р.Забуноў здагадаўся фатаграфаваць без пэўнае прывязкі мясцовасьці ва Украіне, зь сьнежня 2014 г. па сакавік 2015 г., падчас піку баявых дзеяньняў, ён выклаў групу фатаздымкаў з памежных «вышкалаў». Тактычныя знакі на тэхніцы і нумарныя знакі не зафіксаваныя, за выключэньнем «агульнаапалчэнскай» чырвонай зоркі. Расейскія вайскоўцы з рэактыўнага дывізыёну таксама ня маюць ідэнтыфікацыйныя нашыўкі і шаўроны, на групавых фота фіксуюцца асобы ў нестатутнай форме тыпу «горка». Гл. архівы фотаподборкі першай «камандыроўкі», фатаздымкі выкладзеныя зь сьнежня 2014 году па сакавік 2015 году: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7. У апошнім фатаздымку пазначаны Мяснікоўскі раён Растоўскае вобласьці з подпісам «Дадому».
Апроч гэтаг, Забуноў мае фатаздымкі з памежных з Украінай Мясьнікоўскага і Мацьвеева-Курганскага раёнаў Растоўскае вобласьці РФ, але ўжо ў летняй форме, што відавочна сьведчыць пра другую ягоную “камандыроўку”. Фатаздымі былі выкладзеныя ўлетку-ўвосень 2015 году. Гл. архівы 1, 2, 3.
Мы ўжо неаднойчы фіксавалі, як расейскія войскі выкарыстоўвалі РСЗВ «Град», а таксама іншыя рэактыўныя і артылерыйскія сродкі для зьдзяйсьненьня ўдараў па тэрыторыі Украіны. Досыць часта абстрэлы зьдзяйсьняліся з выкарыстаньнем тактыкі “качэўных батарэяў” з памежных з Украінаю раёнаў Растоўскае вобласьці РФ або з заездам на тэрыторыю Украіны, зьдзяйсьненьнем ракетна-артылерыйскіх удараў і хуткім адыходам назад за мяжу. Гэта наглядна пададзенае ў матар’ялах што да рэактыўнай артылерыі іншых вайсковых злучэньняў ЗС РФ: 200-я АМСБр (в/ч 08275, дысьлякацыя: пас.Печанга Мурманскае вобласьці), 7-я в/база (в/ч 09332, дысьлякацыя: г.Гудаута, акупаваная Абхазыя, Грузыя), 291-я артбрыгада (в/ч 64670, дысьлякацыя: Інгушэтыя, ст. Троіцкая), якія зьдзяйсьнялі вагонь па тэрыторыі Украіны.
Падсумоўваючы ўсю гэтую інфармацыю, чамусьці зусім няма веры таму, што «баявы мэдаль камандыру падразьдзяленьня выдалі за простыя вышкалы», які праехаў 1700 км, каб пастраляць з «Градаў» на мяжы з Украінай.
Характэрна, што 28-я АМСБр з Екатэрынбурга неаднаразова фігуравала ня толькі ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак” (як ля мяжы, гэтак і непасрэдна ва Украіне – у Данецку, Стаханаве, Бранцы і інш.), зь лістапада 2015 году ейныя падразьдзяленьні таксама былі зафіксаваныя і ў “наварасійска-сірыйскіх камандыроўках”, глядзіце тэматычныя спасылкі:
28-я АМСБр на ўкраінскім кірунку
- Вяртаньне 28-й асобнай матастралковай брыгады зь Екатэрынбурга ў Растоўскую вобласьць у склад групоўкі сілаў уварваньня, November 13, 2014
- Якія сьляды пакідаюць расейскія сілы ўварваньня на сьнежаньскім сьнезе, December 8, 2014
- 28-я брыгада з Екатэрынбурга “на вышкалах” у Растоўскае вобласьці час ад часу спачувае па загінулых, January 22, 2015
- Спэктакль?! “Трэба вяртацца дадому” на чыгуначных шляхах і аэрадроме ў Белгарадзе, March 12, 2015
28-я АМСБр ў Сірыі
У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі, November 10, 2015
Ідэнтыфікацыю расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзейсьніў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалай Махно
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа