• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Энэргетычныя і тактычныя перадумовы магчымай актывізацыі баёў на Данбасе

    on 2016-01-28 | 0 Comment | Аналітыка | Данбас | Навіны
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае зьдзяйсьняць маніторынг становішча на акупаваных тэрыторыях і ў зоне правядзеньня «антытэрарыстычнай апэрацыі».

    Інфармацыя пра актыўную перагрупоўку тэрарыстычных сілаў паступае ўжо даўно, але за мінулы тыдзень значна павялічыўся кантынгент «адпускнікоў». З розных населеных пунктаў інсайдэры InformNapalm паведамляюць, што ў іхным раёне назіраньня прыбылі некалькі сотняў байцоў, якія абсалютна ня ведаюць мясцовасьць. Падобная інфармацыя паступае з Горлаўкі, Первомайска, Луганска. Апроч гэтага, ужо пацьверджаны факт паўторнай мабілізацыі ўдзельнікаў баявых дзеянбняў 2014-2015 гадоў, якіх пасьля перамір’я ў верасьні 2015 году зноў тэрмінова рэкрутуюць на «службу» ў тэрарыстычныя групоўкі. Станам на 22.01.2016 г. каля сотні чалавек былі рэкрутаваныя з адной з шахтаў населенага пункта Макееўка і выпраўленыя пад Наваазоўск. Назіраецца зьніжэньне колькасьці бронетэхнікі ў тылавых раёнах, што можа сьведчыць пра ейнае перакідваньне бліжэй да перадавой.

    Галоўнай прычынай актывізацыі актыўнасьці бандфармаваньняў ёсьць эканамічны калапс у «ДНР/ЛНР». Заводы разрабаваныя й вывезеныя ў Расею, праблемы з палівам, паслабленьне фінансавай дапамогі з РФ адбіваецца на маральна-псыхалягічным стане баявікоў. Тэрарысты маюць крытычную патрэбу ў захопе кантролю над аб’ектамі энэргетычнай інфраструктуры: Курахаўскай, Міронаўскай і Луганскай ЦЭС (г.Шчасьце). Гэта надасьць ім мажлівасьць дыктаваць умовы ўкраінскаму боку, таксама часткова вырашыць шэраг іхных эканамічных праблемаў. Таксама паводле пастановы Кабінета міністраў №263 некантраляваныя тэрыторыі Данецкае і Луганскае абласьцей былі выключаныя з энэргетычнага рынку Украіны.

    Інфармацыя пра неафіцыйны візыт памочніка прэзыдэнта РФ Уладзіслава Суркова ў Луганск і ягоныя заявы пра адмову кіраўніцтва Расеі ад плянаў увядзеньня «ДНР/ЛНР» у склад РФ сьведчаць пра пляны ліквідацыі слаба кантраляваных бандфармаваньняў. У зьвязку з гэтым інтрыгі вакол 3МСБ, АСпН «Троя» і іншых бандфармаваньняў працягваюць узрастаць. Баявікі ўзаемна абвінавачваюць кіраўніцтва процідзейных груповак у барацьбе за ўладу, здрадзе, гандлі зброяй і наркотыкамі. Усе гэтыя фактары ёсьць індыкатарам напружанасьці і ўлічваюцца ў аналізе і прагнозах разьвіцьця сытуацыі.

    Інфармацыя паводле  раёнаў.

    Пятроўскі раён Данецка, Дакучаеўск, Стараміхайлаўка.

    Паводле інфармацыі інсайдэраў, у заходніх ваколіцах Данецка засяроджаныя:
    4 САУ з калібрам больш за 120-мм, меркавана, 2С1 у раёне шахты № 12. У раёне «Зялёнага Гая» да 2-х танкавых ротаў і прыблізна 20 БМП (у гэтым раёне меркавана разьмешчаная БТГр). Крыху на поўнач, на жылпляцоўцы шахты «Трудаўская» разьмешчаныя каля 2-х танкавых ротаў і да батальёну баявікоў (паводле прыблізных ацэнак – гэта яшчэ адная БТГр). Улічваючы адлегласьць між БТГр можна казаць пра стварэньне баявых парадкаў высокае шчыльнасьці, якія характэрныя для наступальных дзеяньняў. Паміж Стараміхайлаўкай і Пятроўскім раёнам Данецка, на лецішчах, таксама знаходзіцца вялікае скопішча тэхнікі й баявікоў. Туды нашым людзям патрапіць не атрымалася, таму мы можам толькі меркаваць пра колькасць. На мінулым тыдні таксама зафіксаваны інцыдэнт зьнішчэння 2 адзінак тэхнікі баявікоў (здэтанаваў БК у момант пуску рухавікоў). На поўдзень, на адным з вэнтыляцыйных ствалоў шахты Скочынскага, зафіксаваныя 1 БМ-21, 2 Т-64 і 4 БМП, таксама каля сотні чалавек пяхоты (меркавана РТГр). Апроч гэтага, зафіксаванае і ўмацаваньне флангаў. Зьдзяйсьняецца ўмацаваньне баявых парадкаў паміж Данецкам і Дакучаеўскам. Адбываецца незразумелы рух сілаў у раёне Паўночны вакзал – Аэрапорт. Кожнага вечару ў кірунку ДАП высоўваюцца 4 кунгі, меркавана, КШМ і раніцой вяртаюцца назад, да таго ж, напрацягу двух вечароў запар у Кіраўскім, Ленінскім і Куйбышаўскім раёнах чуваць кулямётныя чэргі. Магчыма, йдзе падрыхтоўка да актывізацыі.

    Такім чынам, можна меркаваць, што йдзе падрыхтоўка удараў у напрамках Пятроўскі раён Данецка – Мар’інка сіламі дзвюх БТГр і Стараміхайлаўка – Краснагораўка (сіламі 1 БТГр). Дзеля выхаду на мяжу Карлаўка – Курахава, што дазволіць тэрарыстам кантраляваць энэргасыстэму вызваленай тэрыторыі Данецкае вобласьці і мець рычаг ціску на Р.Ахметава.

    Чытайце таксама: 122-мм САУ «Гвазьдзіка» і горы боепрыпасаў за 10 км ад Мар’інкі

    Зафіксаванае ўзмацненьне супраціўніку ў раёне канглямэрату Первамайск-Стаханаў. 25.01.2016 г. у Стаханаў пераведзенае падразьдзяленьне спэцназу, якое налічвае, меркавана, роту. Усе забясьпечаныя маскхалатамі белага колеру. Напрацягу некалькіх начэй запар фіксуецца перасоўваньне калёнаў тэхнікі з боку Луганска ў н.п. Бранка. Гэта можа сьведчыць пра нарошчваньне значных сілаў супраціўніка для ўдару з усходняга боку ў напрамку Стаханаў-Калінава-Троіцкае з выхадам да паўночнага берагу Міронаўскага вадасховішча.

    Адсутнасьць поўнае інфармацыі не дае магчымасьць дакладна спрагназаваць сілы ўдару. Апроч гэтага, адсутнасьць поўнае інфармацыі што да населенага пункту Горлаўка, апроч меркаванага заходу 40 адзінак цяжкое тэхнікі на тэрыторыю аўтабазы ​​«Данбасэнэрга» некалькі дзён таму, не дае магчымасьць пацьвердзіць верагоднасьць зьдзяйсьненьня пазначанага вышэй удару, бо без адначасовага ўдару ў напрамку Горлаўка-Гольмаўскі-Навалуганскае ён ня мае сэнсу. У выпадку посьпеху баявікі атрымаюць кантроль над Міронаўскай ЦЭС і адпаведна над населенымі пунктамі Папасная, Арцёмаўск, Канстантынаўка (паводле аналёгіі з тым, як Украіна зараз дыктуе ўмовы Крыму ў галіне электраэнэргетыкі, баявікі імкнуцца перахапіць ініцыятыву ў зададзеных вузлавых энэргасыстэмах).

    Што да напрамку на Луганскую ЦЭС, то паводле інфармацыі нашых інсайдэраў, у Луганску пад Вясёлай Гарой баявікі разгарнулі ня менш за адзін узмоцнены батальён з пазыцыямі артылерыі ня менш за 8 адз. 122-мм САУ 2С1 «Гвазьдзіка». Апроч гэтага, зафіксаванае прыбыцьцё новых сілаў казакоў з РФ пад Шчасьце і Станіцу Луганскаю.

    Праз тое, што Луганская ЦЭС зьяўляецца вузлавой і таксама ўпісваецца ў энэргаэканамічную канцэпцыю мажлівага наступу, на гэтым напрамку таксама сьлед чакаць актывізацыі баявых дзеяньняў.

    Гэтыя ацэнкі не бяруць пад увагу палітычныя рычагі ўплыву і апісваюць выключна сацыяльныя і вайсковыя перадумовы, якімі могуць быць абумоўленыя наступныя дзеяньні тэрарыстычных сілаў. Просім прыняць да ўвагі пазначаныя напрамкі. Таксама просім чытачоў InformNapalm, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту, паведамляць любую вядомую інфармацыю пра перасоўваньні й дзеяньні баявікоў. Пішэце нам на пошту праз форму зваротнае сувязі, у твітэр або фэйсбук.

    Аналіз падрыхтаваў аналітык InformNapalm Арцём Васіленка.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.