• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Знойдзеныя старонкі дывэрсантаў ЗС РФ, зьнішчаных паводле дадзеных ГУВ МА Украіны на Марыюпальскім напрамку

    on 2016-02-23 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pt
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    21 лютага 2016 году на сайце Галоўнага Упраўленьня Выведкі (ГУВ) МА Украіны зьявілася паведамленьне, што на Марыюпальскім напрамку падчас баявога сутыкненьня была зьнішчаная чарговая дывэрсыйна-выведвальная група збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі. Паводле  паведамленьня ГУВ, тры вайскоўцы ЗС РФ загінулі і пяцёра былі параненыя. У зводзе фігуруюць прозьвішчы загінулых: камандыр аддзяленьня сяржант ЗС РФ Леанід Нікіцін (24.09.1995 г.н., нарадзіўся ў г. Архангельску), шарагоўцы Ігар Сідараў і Васіль Петрачэнкаў. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm вырашыла зьдзейсьніць апэратыўную дадатковую выведку гэтай інфармацыі і знайсьці пацьверджаньне існаваньня пазначаных вайскоўцаў.

    Першым быў знойдзены сацыяльны профіль сяржанта Леаніда Нікіціна. Ніжэй пададзеныя архівы на ягоны профіль і фатаздымкі. Характэрна, што менавіта ў ягоным профілі фігуруе пагрозьліва патаснае фота з надпісам пра Марыюпаль. На шматлікіх фота Нікіцін пазуе ў складзе бандфармаваньняў «ДНР».

    2

    Адзін з апошніх фатаздымкаў Нікіцін выклаў у альбом 19 лютага 2016 г.

    3

    Спасылкі на архівы:

    1. https://archive.is/pplyW, даўнейшы архіў: https://archive.is/RYuF5
      альбом: https://archive.is/MECSy, кантакты: https://archive.is/seBwF
    2. https://archive.is/CSg0Z, альбом: https://archive.is/LjeNv, кантакты: https://archive.is/dLPaA
    3. https://archive.is/348ZZ, альбом: https://archive.is/wQsrq, кантакты: https://archive.is/5RJW1

    Зь імем другога загінулага, паводле вэрсіі ГУВ – гэта Васіль Петрачэнкаў, верагодна, спэцслужбы зрабілі блытаніну. Найбольш верагодным персанажам, які адпавядае апісаньню, ёсьць Аляксандар Віктаравіч Петрачэнка, які мае нават падзяку «За вайсковую доблесьць, мужнасьць і адвагу» ад батальёну бандфармаваньня «Чабурашка».

    64

    Архівы: https://archive.is/YgnNO, альбом: https://archive.is/4wlRY, кантакты: https://archive.is/diQPv.

    На гэты момант з-за распаўсюджанасьці прозьвішча «Сідараў» пошукі трэйцяга пазначанага ў зводзе загінулага працягваюцца.

    Ускосным індыкатарам дакладнасьці паведамленьня ГУВ МА Украіны пра сьмерць пададзеных вайскоўцаў можна таксама лічыць красамоўны запіс з фатаздымкамі Нікіціна і Петрачэнкі, таксама, верагодна, Сідарава ў профілі аднаго з таварышаў у службе, які хаваецца зь імем Аляксандар Сумракоў і які мог ведаць загінулых асабіста.

    На жаль, знайсьці больш інфармацыі што да асобаў загінулых наймітаў, агучаных у зводзе ГУВ, пакуль не ўдалося, мажліва, украінскія спэцслужбы пазьней высьвятляць іхныя дадзеныя і дапоўняць іх канкрэтнымі нумарамі вайсковых частак або найменьнямі падразьдзяленьняў, у складзе якіх ваявалі расейскія дывэрсанты.

    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для InformNapalm, любую дадатковую інфармацыю да гэтага расьледаваньня вы можаце паведаміць валянтэрам супольнасьці праз форму зваротнае сувязі.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.