
21 лютага 2016 году на сайце Галоўнага Упраўленьня Выведкі (ГУВ) МА Украіны зьявілася паведамленьне, што на Марыюпальскім напрамку падчас баявога сутыкненьня была зьнішчаная чарговая дывэрсыйна-выведвальная група збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі. Паводле паведамленьня ГУВ, тры вайскоўцы ЗС РФ загінулі і пяцёра былі параненыя. У зводзе фігуруюць прозьвішчы загінулых: камандыр аддзяленьня сяржант ЗС РФ Леанід Нікіцін (24.09.1995 г.н., нарадзіўся ў г. Архангельску), шарагоўцы Ігар Сідараў і Васіль Петрачэнкаў. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm вырашыла зьдзейсьніць апэратыўную дадатковую выведку гэтай інфармацыі і знайсьці пацьверджаньне існаваньня пазначаных вайскоўцаў.
Першым быў знойдзены сацыяльны профіль сяржанта Леаніда Нікіціна. Ніжэй пададзеныя архівы на ягоны профіль і фатаздымкі. Характэрна, што менавіта ў ягоным профілі фігуруе пагрозьліва патаснае фота з надпісам пра Марыюпаль. На шматлікіх фота Нікіцін пазуе ў складзе бандфармаваньняў «ДНР».
Адзін з апошніх фатаздымкаў Нікіцін выклаў у альбом 19 лютага 2016 г.
Спасылкі на архівы:
- https://archive.is/pplyW, даўнейшы архіў: https://archive.is/RYuF5
альбом: https://archive.is/MECSy, кантакты: https://archive.is/seBwF - https://archive.is/CSg0Z, альбом: https://archive.is/LjeNv, кантакты: https://archive.is/dLPaA
- https://archive.is/348ZZ, альбом: https://archive.is/wQsrq, кантакты: https://archive.is/5RJW1
Зь імем другога загінулага, паводле вэрсіі ГУВ – гэта Васіль Петрачэнкаў, верагодна, спэцслужбы зрабілі блытаніну. Найбольш верагодным персанажам, які адпавядае апісаньню, ёсьць Аляксандар Віктаравіч Петрачэнка, які мае нават падзяку «За вайсковую доблесьць, мужнасьць і адвагу» ад батальёну бандфармаваньня «Чабурашка».
Архівы: https://archive.is/YgnNO, альбом: https://archive.is/4wlRY, кантакты: https://archive.is/diQPv.
На гэты момант з-за распаўсюджанасьці прозьвішча «Сідараў» пошукі трэйцяга пазначанага ў зводзе загінулага працягваюцца.
Ускосным індыкатарам дакладнасьці паведамленьня ГУВ МА Украіны пра сьмерць пададзеных вайскоўцаў можна таксама лічыць красамоўны запіс з фатаздымкамі Нікіціна і Петрачэнкі, таксама, верагодна, Сідарава ў профілі аднаго з таварышаў у службе, які хаваецца зь імем Аляксандар Сумракоў і які мог ведаць загінулых асабіста.
На жаль, знайсьці больш інфармацыі што да асобаў загінулых наймітаў, агучаных у зводзе ГУВ, пакуль не ўдалося, мажліва, украінскія спэцслужбы пазьней высьвятляць іхныя дадзеныя і дапоўняць іх канкрэтнымі нумарамі вайсковых частак або найменьнямі падразьдзяленьняў, у складзе якіх ваявалі расейскія дывэрсанты.
Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для InformNapalm, любую дадатковую інфармацыю да гэтага расьледаваньня вы можаце паведаміць валянтэрам супольнасьці праз форму зваротнае сувязі.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа