• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Прэцэдэнт: расейскі баявік пасьля Данбаса рэкрутаваны на тэрміновую службу ў ЗС РФ

    on 2017-11-13 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm за сваю амаль чатырыхгадовую практыку зьдзяйсьненьня OSINT-расьледаваньняў (агульная колькасьць якіх на гэты момант ужо амаль 1500) упершыню сутыкнулася з прэцэдэнтам рэкрутаваньня экс-баявікоў на тэрміновую службу ў Збройныя Сілы РФ. Раней мы выяўлялі факты пераходу баявікоў “Л/ДНР”, грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі, на кантрактную службу ў расейскую армію, але з фактам менавіта рэкрутаваньня на тэрміновую службу мы сутыкаемся ўпершыню. Да рэкрутаваньня баявік амаль два гады ваяваў у складзе бандфармаваньняў на Данбасе.

    Віктар Уладзімеравіч Макараў / «Макар Рублёў»

    Нарадзіўся 31.08.1993 г.р. (паводле іншых дадзеных у 1994 г.). Родам з с. Самарскае, Азоўскі раён Растоўскае вобл. У 1999-2010 гадох навучаўся у школе №1 імя П. А. Палавінкі ў сяле Самарскае.

    У сацсетках: “VK” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “OK”, “fotostrana”.

    Характэрна, што ў чэрвені 2015 году дадзеныя пра Віктара Макарава былі занесеныя ў базу сайту «Міратворац», але яны ёсьць памылковымі і таму неабходна зрабіць пэўныя удакладненьні.

     

    Як зьбіралі факты

    Расейскі баявік быў ідэнтыфікаваны з дапамогаю акаўнтаў сацсетак ягоных сваякоў. Мы выйшлі на сьлед ягонае маці Алы Макаравай-Дзёмінай – “VK” №1, №2 і “ОК” (архівы профілю, супольнага фотаальбому й сямейного фотаальбому, кантактаў), якая й надала нам неабходную інфармацыю.

    «Студэнт» у незаконных збройных фармаваньнях «Л/ДНР»

    Удзельнічаць у баявых дзеяньнях Макараў пачаў меркавана ў кастрычніку-лістападзе 2014 году, калі ён з дапамогаю так званага казацтва апынуўся на Данбасе ў шэрагах незаконных збройных фармаваньняў «Л/ДНР». У адным з профіляў Макарава маецца запіс пра тое, што ён зьяўляецца студэнтам ВНУ імя Даля (Усходнеўкраінскі нацыянальны унівэрсытэт імя Уладзімера Даля, акупаваны Луганск, Украіна). «Студэнцтва» Макарава ў Луганску праходзіла ў шэрагах бандфармаваньня «Мангуст» – гэта так званая рота спэцпрызначэньня ў складзе батальёну «Заря» (рас.). Падчас знаходжаньня ў Луганскае вобласьці Макараў быў нават зафіксаваны разам з прадстаўнікамі маніторынгавае місіі АБСЭ. «Студэнт» і чальцы ягонае сям’і любяць выхваляцца ў сацсетках ганаровым знакам «ЛНР» «Бітва за Луганск».

    Служба ў ЗС РФ. Навучаньне ў Волжску. Служба пад Растовам

    У сьнежні 2016 году Віктара Макарава рэкрутавалі на тэрміновую вайсковую службу й накіравалі ў 187-ы Пскоўскі міжвідавы рэгіянальны навучальны цэнтар падрыхтоўкі малодшых спэцыялістаў інжынэрных войскаў (в/ч 73420, г. Волжскі, Валгаградзкая вобл.). Пасьля прысягі ў лютым 2017 году й пяцімесяцовага навучаньня ў навучальным цэнтры ўлетку 2017 году ён атрымаў кваліфікацыю спэцыяліста 3-й клясы. Для праходжаньня далейшай службы яго накіравалі ў войскі Паўднёвае вайсковае акругі Расеі. Згодна з зваім шаўронам Макараў у гэты час меркавана служыць непадалёк  родных сваіх мясьцінаў, у інжынэрным падразьдзяленьні новай 150-й дывізіі, якая разгорнутая на ўкраінскім напрамку ў Растоўскае вобласьці. Цалкам мажліва, што пасьля заканчэньня тэрміновае службы напрыканцы 2017 году Макараў з сваім досьведам удзелу ў баявых дзеяньнях у складзе бандфармаваньняў падпіша трохгадовы кантракт і вернецца на Данбас ужо ў статусе інструктара-куратара ў інжынэрнай падрыхтоўцы для баявікоў.

    Ніжэй падаем важны скрыншот – фота рэкрута, колішняга баявіка, ля стэлы вайсковай часткі 187-га навучальнага цэнтру малодшых спэцыялістаў інжынэрных войскаў, што знаходзіцца ў г. Волжскім, Валгаградзкая вобласьць (твары сваякоў зарэтушаваныя з этычнае прычыны).


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: в/ч 73420ПВА ЗС РФрасейскія баявікі на Данбасе

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Афіцэры й жаўнеры рэактыўнага дывізыёну 18-й АМСБр з Чачэніі ад Крыма да Данбаса

      2017-11-06 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.