
У выніку OSINT-расьледаваньня InformNapalm здабытыя новыя сьведчаньні ўдзелу вайскоўцаў рэактыўнага дывізыёну 18-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 27777, Ханкала/Калінаўская, з 2017 году перафармаваная ў 71-ы МСП адноўленай 42-й дывізіі) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ у гібрыднай вайне супроць Украіны. Мы апазналі двух раней незафіксаваных вайскоўцаў ЗС РФ. Таксама выявілі дадзеныя пра баявыя ведамасныя ўзнагароды, якія яны атрымалі за выкананьне адмысловых задачаў – удзел у захопе Крыма й баявыя дзеяньні на Данбасе.
Пачаткам для расьледаваньня стаўся фатаздымак артылерыстаў-реактыўнікаў, выяўлены ў акаўнце сацсеціва Артура Басырава.
Артур Басыраў
Нарадзіўся 5 сьнежня 1991 г. у г. Ніжнякамск, Татарстан. Выпускнік «Татарстанскага кадэцкага корпусу» 11-й школы г. Ніжнекамска. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2010-2011 гадох. З 2012 году – вайсковец кантрактнае службы выведпадразьдзяленьня 18-й АМСБр ЗС РФ. Станам на студзень 2014 год – вайсковец узводу кіраваньня рэактыўнага дывізыёну гэтай жа брыгады. У красавіку 2014 году ўзнагароджаны ведамасным мэдалём МА РФ «За возвращение Крыма» (рас).
У сацсетках: профіль “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), fotostrana.
Найбольш цікавым для расьледаваньня зьяўляецца фатаздымак з фотаальбому Басырава, зроблены падчас ягонае баявое камандыроўкі й выкладзены ў кастрычніку 2014 году. У фота можна пабачыць, што на тле кабіны 2Б26 (баявая машына БМ-21 РСЗВ 9К51 на шасі КамАЗ-5350) пазуюць тры расейскія вайскоўцы ў нестатутнай форме адзеньня. На левай назе вайскоўца, што сядзіць у кабіне (ягоныя ідэнтыфікацыйныя дадзеныя глядзіце ніжэй), маецца белая ідэнтыфікацыйная павязка. Гэтыя павязкі былі характэрным ідэнтыфікатарам «свой-чужы», які выкарыстоўвалі расейскія вайскоўцы й баявікі ў 2014 годзе.
У гэтым жа фатаздымку мы апазналі вайскоўца, зафіксаванага ў кабіне рэактыўнае сыстэмы залпавага вагню. Было вызначанае, што гэта афіцэр пазначанага дывізыёну.
Аляксандар Цімаеў
Нарадзіўся 10 верасьня 1989 г. у с. Калтасы, Башкартастан. У 2011 годзе скончыў Екатэрынбургскую вышэйшую артылерыйскую камандную вучэльню, у 2012 годзе – гадавы курс пры Міхайлаўскай вайсковай артылерыйскай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. Станам на 2012-2014 гг. – афіцэр з званьнем лейтэнанту, камандыр 2-га вагнявога ўзводу 2-й рэактыўнае батарэі рэактыўнага дывізыёну в/ч 27777. Станам на 9 траўня 2015 г. – старэйшы лейтэнант. Апроч юбілейнага мэдалю «За ўдзел у вайсковым парадзе» узнагароджаны таксама мэдалём «За возвращение Крыма» (рас.) і мэдалём «Суворава» (якія масава давалі ўдзельнікам захопу Крыма й летне-восеньскіх баёў на Данбасе ў 2014 годзе). На гэты момант служыць у тым жа рэактыўным дывізыёне, меркавана, ва ўзводзе кіраваньня.
У сацсетках: профіль “VK1” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), профіль “VK2” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) неактыўны, профіль “ОК” неактыўны зь верасьня 2014 году, у ім маецца фота 3 артылерыстаў-реактыўнікаў з той жа сэрыі.
У фота парадны кіцель Аляксандра Цімаева з мэдалямі й характэрнай стужкаю, у якім пазуе ягоная сваячка.
Нагадваем, што гэта ня першая фіксацыя рэактыўнага дывізыёну 18-й брыгады ў кантэксьце баявых камандыровак на Данбас. У лютым 2016 году InformNapalm ужо падаваў сьведчаньні пра ўдзел у вайне на Данбасе артылерыстаў рэактыўнага дывізыёну 18-й АМСБр ЗС РФ – капітана Руслана Хафізава й ягоных калег-афіцэраў: Руслана Сатдынава, Максіма Дубініна й Антона Гарэева.


Чытайце таксама:
Удзел РСЗВ 18-й АМСБр ЗС РФ у абстрэлах Украіны. Фотафакты й геалякацыя
Даведка: 18-я АМСБр, в/ч 27777, мейсца дысьлякацыі: населеныя пункты Ханкала й Калінаўская, Чачэнія. З 2017 году брыгада перафармаваная ў 70-ы мотастралковы полк адноўленай 42-й мотастралковай дывізіі 58-й агульнавайсковай арміі ПВА. Разам з 18-й у палкі таксама былі перафармаваныя й іншыя брыгады, дысьлякаваныя ў Чачэніі: колішняя 8-я АМСБр «горная» трансфармаваная ў 291-ы мотастралковы полк (в/ч 65384 п. Барзой), колішняя 17-я АМСБр ператвораная на 71-ы мотастралковы полк (п. Шалі). Апроч гэтага, у склад 42-й МСД уваходзяць іншыя асобныя часткі й падразьдзяленьні. Фармаваньне дывізіі мае быць завершанае да канца 2017 году. Крыніца – milkavkaz.
Заўвага рэдакцыі: Не прамінулі й содні, як актыўны акаўнт сацсеціва (архівы старонкі да зачысткі й пасля) старэйшага лейтэнанта Аляксандра Цімаева быў грунтоўна зачышчаны з прычыны настойлівай рэкамэндацыі расейскіх спэцслужбаў. З фотаальбому афіцэра зьніклі ўсе фатаздымкі. Але гэта не праблема, з умовай яўкі з пакаяньнем і надананьнем інфармацыі пра іншых расейскіх ваенных злачынцаў, якія прайшлі праз Крым і Данбас, Цімаеў заўжды можа разьлічваць на спагадлівасьць рэдакцыі InformNapalm. Мы гатовыя таксама вярнуць яму “згубленыя” фатаздымкі.
![]()
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.



















Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа