Сытуацыя на Данецкім напрамку паблізу Аўдзееўкі застаецца напружанай. Паводле паведамленьня прэс-цэнтру штабу АТА станам на 01 лютага 2017 году:
«Сёньня сілы расейска-тэрарыстычных войскаў працягнулі абстрэлы ўкраінскіх пазыцыяў паблізу Аўдзееўкі. Супраціўнік застасаваў рэактыўныя сыстэмы залпавага вагню БМ-21 «Град», артылерыю з калібрам 152 мм, гранатамёты, буйнакалібэрныя кулямёты і стралковую зброю. Уначы акупанты зьдзейсьнілі спробу штурму нашых пазыцыяў. Атака правалілася. Вораг адступіў. А сёмай гадзіне расейска-акупацыйныя войскі сіламі групы прыблізна 30 чалавек зьдзейсьнілі чарговую спробу штурму. Супраціўнік спынены. Бой трывае. Сытуацыя ўдакладняецца.»
З пачатку інтэнсіўных баявых дзеяньняў паблізу Аўдзееўкі станам на ранак 1 лютага паводле інфармацыі прэс-цэнтра штабу АТА загінулі 9 украінскіх вайскоўцаў, 38 жаўнераў параненыя, некаторыя зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Таксама названыя імёны чатырох загінулых: капітан Андрэй Кізіла (1993 г.н.); малодшы сяржант Уладзімер Бальчэнка (1992 г.н.); жаўнер Дзьмітры Аверчанка (1989 г.н.); сяржант Уладзімер Крыжанскі (1982 г.н.).
Вядома, што з боку расейска-тэрарыстычных войскаў у нападах удзельнічае так званая 100-я брыгада «ДНР». У лістападзе 2016 году валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm ідэнтыфікавалі кадравага вайскоўца 28-й асобнай брыгады радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны (РХБА) (в/ч 65363, г. Камышын, Валгаградзкая вобл.) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ капітана Уладзімера Вахрушава, прыкамандыраванага разам зь іншымі афіцэрамі да гэтага вайсковага злучэньня расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе.
Ад лідэра тэрарыстычнага батальёну «Восток» (рас.) Аляксандра Хадакоўскага ў СМІ патрапіла таксама інфармацыя пра гібель камандыра 1-га батальёну 100-й брыгады «ДНР» Івана Балакая з пазыўным «Грэк». Паводле дадзеных Галоўнага ўпраўленьня выведкі МА Украіны страты расейскіх акупацыйных войскаў падчас атакі толькі за 29-30 студзеня 2017 году наступныя:
«Забітыя – 15 (14 – з складу 11-га асобнага мотастралковага палку/ Макееўка /, адзін – з складу 100-й асобнай мотастралковай брыгады / Данецк / 1 АК ЗС РФ); параненыя – 24 (11 – з складу 11-га асобнага мотастралковага палку)».
Сьлед зьвярнуць увагу на тое, што атака расейскіх акупацыйных сілаў з застасаваньнем танкаў і цяжкой артылерыі сталася магчымай праз грубае невыкананьне ўмоваў адвядзеньня ўзбраеньняў паводле «Менскіх дамоўленасьцей». Згодна з паведамленьнем прэс-цэнтру штабу АТА пра мейсцы атакі, была выяўленая адная з мажлівых пазыцыяў перакідваньня танкаў і артылерыі, якая знаходзіцца непасрэдна ля пазначанага раёну.
Меркаваны пункт перакідваньня расейскіх танкаў знаходзіцца за 14 км ад раёнаў Спартак і Якаўлеўка, зь якіх была зьдзейсьненая атака.
Напрыканцы верасьня 2016 году з дапамогаю валянтэрскай аэравыведкі ўдалося выявіць і зьдзейсьніць дэталізаваную ідэнтыфікацыю ўзбраеньня, засяроджанага ў гэтым раёне. Апроч аўтамабільнае тэхнікі, цягачоў МАЗ-537, БМП, КШМ і МТ-ЛБ, былі выяўленыя больш за 20 адзінак танкаў Т-64БВ і Т-72Б розных мадыфікацыяў (калібар 125 мм), таксама як мінімум дзьве адзінкі САУ 2С1 «Гвазьдзіка» (калібар 122 мм). Каардынаты мейсца фота фіксацыі: 47.9583438, 37.8532007.
Нягледзячы на тое, што гэтыя доказы былі падазеныя міжнароднай грамадзкасьці і наяўнасьць гэтых тыпаў узбраеньняў у пазначанай зоне груба парушала ўмовы адвядзеньня гарматаў з калібрам больш за 100 мм за 25-км зону ад лініі разьмежаваньня, сусьветная супольнасьць ня зьдзейсьніла належны ўплыў на РФ дзеля выкананьня «Менскіх пагадненьняў». Гэта адзін зь яскравых прыкладаў таго, як праз абіральнасьць захадаў і недастатковыя патрабаваньні міжнародных структураў рэалізуюцца далейшыя пляны агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі.
Зіма традыцыйна зьяўляецца часам абвастрэньня сытуацыі на фронце, расейскія акупацыйныя войскі выкарыстоўваюць неадведзеныя тыпы ўзбраеньня для зьдзяйсьненьня абстрэлаў і нападаў, якія спрычыняюцца да ахвяраў ня толькі сярод вайскоўцаў, але й сярод мірнага насельніцтва.
Узбраеньне, якое не было адведзенае, актыўна выкарыстоўваюць расейскія акупацыйныя войскі для нападаў з выкарыстаньнем падрыхтаваных пазыцыяў ля самай лініі разьмежаваньня.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Andrew Lysytskiy.
Пераклаў і рэдагаваў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа