• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Ад Данбасу да Сірыі: выкрыцьцё наймітаў 6-га штурмавога атраду ПВК «Вагнэр»

on 2018-06-05 | 0 Comment | Hacker | OSINT | Данбас | Навіны | Сірыя Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Напрыканцы траўня Ukrainian Cyber Alliance эксклюзіўна перадаў міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm пакет дакументаў, ліставаньня й асабістых фатаздымкаў з пошты расейскага найміта й тэрарыста Аляксандра Івіна. У выніку вывучэньня гэтых дадзеных і правядзеньня дадатковай выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі раскрытыя цікавыя падрабязнасьці. Мы вызначылі сувязі й дадзеныя што да ліквідацыі расейскіх баявікоў, грамадзянаў РФ, якія ваявалі сьпярша на Данбасе, а потым у складзе ПВК «Вагнэр» былі перакінутыя ў Сірыю.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя Аляксандра Івіна (рас. Александр Ивин)

Івін Аляксандар Мікалаевіч. Дата нараджэньня: 15.12.1966 г. Пашпарт: сэрыя 60 12, нумар 115271, выдадзены 20.01.2012 г. аддзелам УФМС па Растоўскай вобласьці ў Савецкім раёне гораду Растоў-на-Доне. З 8 лютага 2013 г. зарэгістраваны ў г. Сочы, Лазараўскі раён, завулак Паўлава, 10, кв. 8. Вайсковы білет: сэрыя ГД, нумар 1642790. Уваходзіць у склад так званых казачых арганізацыяў: «Всевеликое Войско Донское», «Казачья национальная гвардия» (рас.). Быў тройчы засуджаны: у 1995, 2002 і 2007 гадох. У сацсеціве “VK” (архіў акаўнту, фотаальбому 1, 2), інфармацыя ў базе дадзеных Цэнтру «Міратворац».

 

Службовы сьпіс

З 25 чэрвеня 2014 г. удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе ў званьні маёру ў складзе расейска-акупацыйных войскаў. Зь сьнежня 2014 г. залічаны ў 5-ю асобную мотастралковую брыгаду (в/ч 08805) 1-га акупацыйнага армейскага корпусу (Данецк) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ.

 

У 2016 годзе падпісаў кантракт з прыватнай вайсковай кампаніяй Прыгожына-Пуціна «Вагнэр». Асабісты нумар М-3363. Выконвае баявыя задачы ў складзе 6-га штурмавога атраду (ША, рас. – ШО) ПВК «Вагнэр». Нядаўна зрабіў тату на патыліцы ў выглядзе шаўрону 6-га ША. Згодна зь ягоным ліставаньнем, зь сярэдзіны студзеня 2018 г. знаходзіцца ў паўгадовай камандыроўцы ў Сірыі.

У пошце Івіна выяўлены цікавы групавы фатаздымак наймітаў 6-га штурмавога атраду.

Валянтэры InformNapalm ідэнтыфікавалі:

1) Забалотны Раман Васілевіч, удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе, увосень 2017 г. захоплены ў палон й пакараны баявікамі ІДІЛ;

2) колішні камандыр мінамётнае батарэі 9-га асобнага мотастралковага палку расейска-акупацыйных войскаў, найміт з пазыўным «Африканич» (рас). У 2016 годзе падпісаў кантракт з ПВК пасьля таго, як батарэя пад ягоным камандаваньнем патрапіла пад вагонь артылерыі ўкраінскіх марпехаў пад Марыюпалем;

3) Паддубны Сяргей Міхайлавіч (пазыўны “Нямко”), дата нараджэньня 14.10.1980 г. Ваяваў на Данбасе, загінуў 28.09.2017 у сірыйскім горадзе Ціас, правінцыя Хомс.  У даведцы пра сьмерць пазначаная прычына гібелі: спаленьне цела;

4) Барысенка Андрэй Андрэевіч, дата нараджэння – 27.05.1981 г., жыў у г. Перм. Удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе, пазьней у Сірыі. У сацсеціве “VK” (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў), інфармацыя ў базе дадзеных Цэнтру «Міратворац»).

Паводле наяўнай інфармацыі, расейскія “вагнэраўцы” зазнаюць у Сірыі досыць вялікія страты. Тыя, хто выжыў на Данбасе, знаходзяць сваю сьмерць у гэтай арабскай краіне.

Чытайце таксама іншыя расьледаваньні InformNapalm што да ПВК «Вагнэр».


Дзякуем @Elshad_Babaev і іншым нашым чытачам у “твітэры”, якія адгукнуліся на просьбу дапамагчы, актыўна пашыралі наш заклік і дапамаглі апазнаць баявікоў у групавым фатаздымку. Калі вы ведаеце дакладныя дадзеныя іншых баявікоў з гэтага фота – дасылайце камэнтары на сайт або на “твітэр”.

Помогите InformNapalm опознать этих боевиков #роа воевавших на #Донбасс'е. Это части пазла, который хотим дособирать. pic.twitter.com/0S20WaPSrZ

— InformNapalm (@InformNapalm) June 3, 2018


Матар’ял падрыхтавалі Міхаіл Кузьняцоў і Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: ВагнэрДанбаснайміты ПуцінаПВКрасейская агрэсіяСірыя

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

    2021-09-23 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 51227 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2023
M T W T F S S
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.