• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Адказ на суд у Гаазе: Расея разгортвае спэцапэрацыю дзеля абвінавачваньня Украіны ў тэроры

    on 2017-03-12 | 0 Comment | Актуальна | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    З 6 па 9 сакавіка 2017 году ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе адбываліся слуханьні паводле пазову Украіны супроць РФ што да шэрагу абвінавачваньняў у парушэньні міжнароднага права і агрэсіі супроць украінскага народу.

    Праз ўсьведамленьне сваёй вельмі слабой пазыцыі ў судзе ў зьвязку зь вялікай колькасьцю доказаў, якія абвяргаюць усе асноўныя аргумэнты расейскага боку, прапагандысты РФ перайшлі да адпрацаваных мэтодаў інфармацыйнае вайны.

    Сёньня мы назіраем новы віток першага этапу маштабнае інфармацыйнае правакацыі Расеі з выкарыстаньнем палонных вайскоўцаў, мэтай якой зьяўляецца абвінавачваньне Украіны ў тэрарызьме.

    Пасьля правядзеньня ўсіх слуханьняў у Гаазе, падкантрольная РФ інфармацыйная агенцыя баявікоў «NEWS FRONT» зрабіла тэрміновае паведамленьне (пакідаем у арыгінале):

    «Срочно! В ЛНР задержали и допросили убившего Анащенко украинского диверсанта».

    Агенцыя паказвае нібыта апэратыўныя здымкі допыту «ўкраінскага дывэрсанта». У відэа вайсковец Сяргей Іванчук, які падаецца за маёра Збройных сілаў Украіны, распавядае пра тое, што  нібыта ён асабіста ліквідаваў так званага начальніка кіраваньня  «Народнай міліцыі ЛНР» палкоўніка Алега Анашчанку.

    Для рэалізацыі правакацыі расейскія спэцслужбы, верагодна, выкарыстоўвалі палонных, захопленых у сярэдзіне лютага. Нагадаем, што паводле паведамленьня «Украінскае праўды», 11 лютага некалькі вайскоўцаў, якія дысьлякаваліся на перадавой у Луганскае вобласьці, зьніклі і зь імі адсутнічае сувязь.

    Характэрна, што сам Анашчанка быў забіты 4 лютага 2017 году ў выніку падрыву аўтамабіля ў Луганску (то бок больш за месяц таму, але відэа з допыту было выкладзенае толькі зараз). Ягоную сьмерць таксама зьвязвалі з помстаю Платніцкага за магчымы ўдзел у падрыхтоўцы вайсковага перавароту, а пра датычнасьць украінскіх спэцслужбаў ня верылі нават самі баявікі і прарасейскія блёгеры. Наадварот, ліквідацыя Анашчанка мае агульную тэндэнцыю з забойствамі, у якіх прасочваецца сьлед расейскіх спэцслужбаў (сьпіс ліквідаваных).

    Але самым галоўным зь відэа допыту палоннага афіцэра зьяўляецца не прызнаньне ў ліквідацыі Анашчанкі, але заява пра тое, што ўкраінскі спэцназ арганізуе дывэрсіі ня толькі на непадкантрольнай украінскай тэрыторыі, але нават у Белгарадзкай вобласьці Расеі. Такім чынам, расейскія прапагандысты вырашылі выканаць замову Крамля што да абвінавачваньня ўкраінцаў у тэрарызьме супроць расейцаў.

    На гэты момант не было зафіксаванае яшчэ аніводнага інцыдэнту, які можна было б аднесьці да ўкраінскае дывэрсіі ў Белгарадзе, або ў любым іншым горадзе Расеі. Але праз новы віток інфармацыйных апэрацыяў расейскага боку сьлед чакаць на любыя цынічныя правакацыі. Гісторыя сэрыі тэрактаў з выбухамі жылых дамоў у расейскіх гарадох Буйнакску, Маскве і Валгадонску 4-16 верасьня 1999 года сьведчыць пра тое, што дзеля апраўданьня ўвядзеньня войскаў у Чачэнію і падвышэньня рэйтынгу Пуціна расейскія спэцслужбы здатныя ахвяраваць сотнямі грамадзянаў РФ.

    Зараз, калі Гаага ўжо навісла над расейскім кіраўніцтвам, Крэмль здатны зьдзейсьніць тэракты на ўласнае тэрыторыі дзеля абвінавачваньня Украіны ў тэрарызме і абгрунтаваньня далейшага ўвядзеньня войскаў і эскаляцыі канфлікту.

    Гэтаму чыньніку мае быць нададзеная асаблівая ўвага міжнароднае супольнасьці дзеля запабяганьня інфармацыйным маніпуляцым, якія адбываюцца на тле актывізацыі судовага працэсу.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Andrew Lysytskiy.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    «Цемру адолее полымя / Ignis vincit tenebris» – крэда InformNapalm.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.