• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вызначаны ўдзел у акупацыі Крыму 184-й брыгады караблёў аховы воднага раёну ЧФ РФ

    on 2019-06-12 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm сабрала факты што да ўдзелу ў апэрацыі захопу Крыму падразьдзяленьня Наварасійскай вайскова-марской базы ЧФ РФ – 184-й брыгады караблёў аховы воднага раёну (184-я БрКАВР). Вайсковая пракуратура Украіны дагэтуль ня мела гэтых фактаў у наяўнасьці.

    Дадзеныя маракоў Наварасійскае вайскова-марское базы

    Баранаў Ігар Вячаслававіч (рас. – Баранов Игорь Вячеславович)

    Нарадзіўся 29.05.1995 г. у Казані (Рэспубліка Татарстан, РФ). Служыў мараком на малым супрацьлодкавым караблі (МСК) «Поворино» (рас., бартавы нумар 053).

    Ніжэй падаем параўнаньне характэрных элемэнтаў карабля на падставе фатаздымкаў з фотаальбому Ігара Баранава ў сацсеціве «VK»:

    МCК «Поворино» уваходзіць у склад 181-га дывізыёну малых супрацьлодкавых караблёў, а дывізыён ўваходзіць у склад 184-й брыгады караблёў аховы воднага раёну Наварасійскай вайскова-марской базы (ВМБ) ЧФ РФ, в/ч 90921, пункт сталай дысьлякацыі – г. Наварасійск (Краснадарскі край, РФ).

    У наступным фота Баранаў зафіксаваны з мэдалём за акупацыю Крыму:

    У выніку аналізу ягонага фотаальбому можна зрабіць здагадку, што на караблі ён выконваў функцыі кока:

    Таксама Баранаў апублікаваў фота пасьведчаньня да мэдалю, у якім пазначанае шмат важнай інфармацыі:

    • поўнае імя й званьне расейскага вайскоўца;
    • імя й званьне камандыра брыгады, які падпісаў узнагародныя дакуманты. Пад камандаваньнем менавіта гэтага чалавека маракі Наварасійскае вайскова-марское базы ўдзельнічалі ў агрэсіі супроць Украіны;
    • нумар вайсковае часткі;
    • нумар і дата загаду МА РФ пра ўзнагароджаньне – № 222 з 17 красавiка 2014 году (паводле гэтага загаду былі ўзнагароджаныя за ўдзел у захопе Крыму й іншыя падразьдзяленьні ЗС РФ, дэталёвую інфармацыю вы можаце знайсьці ў нашай базе дадзеных «Патаўраваныя ваенныя злачынцы Збройных сілаў РФ. База дадзеных і відэаграфіка», якая стала абнаўляецца).

    • Акаўнт сацсеціва, скрыншоты, фатаздымкі І. Баранава

      https://vk.com/goha66666 (http://archive.is/tPuKn) http://archive.fo/mX4xv http://archive.fo/x8CAM

    Аляксей Жукаў

    Мэдалём за акупацыю Крыму пахваліўся яшчэ адзін вайсковец Наварасійскай ВМБ – Аляксей Жукаў.

    У фотаальбоме Жукава маецца шмат фатаздымкаў, якія сьведчаць пра тое, што ён таксама служыў на МСК «Поворино»:

    У фота ніжэй Жукаў зафіксаваны побач з МПК «Поворино» падчас докавага рамонту судна. Падаем у арыгінале ягоны камэнтар да здымку (артаграфія захаваная):«Нас поставили в сухой док в судо ремонтный завод».

    Вызначанае, што падчас сваёй службы Жукаў меў штатную пасаду – тарпэдыст:

    Таксама ён ідэнтыфікаваны ў групавым здымку з фотаальбому Баранава:

    У фота ў другім шэрагу (стаяць): крайні праваруч – Ігар Баранаў,
    другі праваруч – Аляксей Жукаў

    У выніку правядзеньня расьледаваньня высьветленае, што Аляксей Жукаў нарадзіўся 30.07.1994 г., жыве ў г. Есентукі (Стаўрапальскі край, РФ).

    • Акаўнты сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі А. Жукава

      https://www.ok.ru/profile/513656266342 (http://archive.is/CIikX)
      http://archive.fo/R3uq0
      http://archive.fo/Rr2ii

      https://vk.com/id236900594 (http://archive.fo/SZQOE)
      http://archive.fo/eTJ3d
      http://archive.fo/JrErG

    Камандыры

    Расейскія афіцэры Наварасійскае вайскова-марское базы – удзельнікі апэрацыі захопу Крыму

    Узнагародныя дакуманты да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам 184-й БрКАВР падпісаў камандыр брыгады капітан 1-га рангу Дзьмітры Яўгенавіч Кузьменка. Яго поўнае імя, пасада й тэлефон маюцца ў дакуманце, выяўленым у Сеціве (скрыншот).


    Камандырам МСК «Поворино» у падчас правядзеньня апэрацыі захопу Крыму быў капітан 3-га рангу Яўген Шылаў.

    Зьвяртаемся да праваахоўных органаў Украіны: у пераліку падразьдзяленьняў ЗС РФ і караблёў ЧФ ВМФ РФ, якія маюць дачыненьне да захопу Крыму, складзеным вайсковай пракуратурай Украіны, 184-я брыгада караблёў аховы воднага раёну ЧФ РФ (Наварасійская ВМБ) і МСК «Поворино» адсутнічаюць. Таксама камандыр в/ч 90921 капітан 1-га рангу Д.Я. Кузьменка і камандыр МСК «Поворино» капітан 3-га рангу Я. Шылаў пакуль не фігуруюць у пераліку (1, 2, 3) вайсковых службовых асобаў каманднага складу Збройных сілаў і прадстаўнікоў улады РФ, якім Галоўнай вайсковай пракуратурай Украіны паведамленае пра падазрэньне. Просім успрымаць нашае расьледаваньне як паведамленьне пра злачынства, якое зьдзейсьненае супроць Украіны, і зьдзейсьніць усе неабходныя працэсуальныя дзеяньні.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 181-ы дывізыён малых супрацьлодкавых караблёў184-я БрКАВР184-я брыгада караблёў аховы воднага раёнув/ч 90921Галоўная вайсковая пракуратура УкраіныДзьмітры КузьменкаМСК "Поворино"Наварасійская вайскова-марская базаЯўген Шылаў

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Наварасійская вайскова-марская база ЧФ РФ удзельнічала ў акупацыі Крыму

      2019-09-05 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.