• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Наварасійская вайскова-марская база ЧФ РФ удзельнічала ў акупацыі Крыму

    on 2019-09-05 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    У чэрвені 2019 году міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm апублікавала доказы ўдзелу вайскоўцаў 184-й брыгады караблёў аховы воднага раёну (184 БрКАВР, в/ч 90921) Наварасійскае вайскова-марское базы (ВМБ) ЧФ РФ у апэрацыі захопу Крыму. Публікацыя спрычынілася да значнага розгаласу сярод расейцаў, які пакідалі свае нэгатыўныя камэнтары да расейскага перакладу расьледаваньня. Гэтыя камэнтары дэманструюць ўвесь спэктар расейскае прапаганды — ад хвальбы й пагрозаў да ўжо традыцыйнага «ихтамнет», маўляў, не існуе ані такой брыгады, ані карабля «Поворино». Таму для пашырэньня факталягічнай базы мы раскрываем інфармацыю пра яшчэ чатырох расейскіх вайскоўцаў з Наварасійскай ВМБ, якія маюць быць прыцягнутыя да адказнасьці Міжнародным трыбуналам за ўдзел у ваенным злачынстве супроць Украіны.

    Першым фігурантам гэтага расьледаваньня зьяўляецца марак з малога супрацьлодкавага карабля (МСК) «Поворино» Айнур Салахаў, у акаўнце сацсеткі якога былі знойдзеныя фотадоказы пра ўзнагароджаньне яго і ягоных таварышаў у службе мэдалямі Міністэрства абароны РФ “За возвращение Крыма” (рас.).

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Айнур Салахаў (рас. — Айнур Салахов). Нарадзіўся 25.06.1992 г. у г. Набярэжныя Чалны, Рэспубліка Татарстан, РФ. Навучаўся ў Камскім дзяржаўным аўтамэханічным тэхнікуме. У 2014 годзе праходзіў вайсковую службу на МСК «Поворино».  У акаўнце сацсеціва “VK” Айнура Салахава выяўлены групавы фатаздымак, у якім ён разам з сваімі таварышамі ў службе зафіксаваны з мэдалямі за акупацыю Крыму.

    Айнур Салахаў стаіць другі леваруч

    У камэнтарох да гэтага фота Салахаў пацьверджвае, што зьяўляецца адным зь непасрэдных ўдзельнікаў падзеяў, за якія й атрымаў мэдаль ад МА РФ (падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі):

    Рустам Гузаіраў: “Вижу медаль дали за возвращения Крыма:)”

    Айнур Салахаў: “Рустам, да. как никак участники событий.:)”.

    Мы выявілі й ідэнтыфікавалі ўсіх расейскіх вайскоўцаў, зафіксаваных у гэтым фатаздымку.

    Зьлева направа: Ільназ Гільфанаў, Айнур Салахаў, Адэль Сібгатулін, Мікалай Баравік.

    • Старонка сацсеціва, скрыншоты, фатаздымкі А. Салахава

      https://vk.com/moonray25 (http://archive.fo/tkxNk)
      http://archive.fo/djlqv
      http://archive.fo/TVY5j

    Ільназ Гільфанаў (рас. — Ильназ Гильфанов).  Нарадзіўся 30.03.1993 г. у г. Казань, Рэспубліка Татарстан, РФ. Другі фігурант гэтага расьледаваньня Ільназ Гільфанаў дастаткова асцярожны ў сацсетках, відавочна ён прыслухаўся да наказаў свайго камандаваньня што да забароны публікацыі фатаздымкаў з вайсковай службы ў адкрытым доступе. Аднак Гільфанаў быў выкрыты дзякуючы свайму таварышу ў службе Айнуру Салахаву, які выклаў пададзены вышэй групавы фатаздымак у сваім акаўнце. У фота Гільфанаў стаіць першы леваруч побач з Салахавым.

    Характэрна, што ў сваім фотаальбоме Гільфанаў выклаў фота сьцяга расейскага ВМФ разам зь віншаваньнямі зь сьвятам, а таксама апублікаваў на сваёй старонцы відэа з расповедам пра МСК «Поворино».

    • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі І. Гільфанава

      https://vk.com/id297276110 (http://archive.fo/26vwu)
      http://archive.fo/cusCJ
      http://archive.fo/uwqSS

      https://vk.com/id215625329 (http://archive.is/6PWHh)

    Адэль Сібгатулін (рас. — Адель Сибгатуллин). Нарадзіўся 30.12.1988 г., жыве ў г. Казань, Татарстан, РФ. Навучаўся ў Казанскім фэдэральным унівэрсытэце.

    Сібгатулін таксама не публікаваў фотадоказы свайго ўдзелу ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны. Аднак ён выяўлены й ідэнтыфікаваны ў групавым фатаздымку першага фігуранта расьледаваньня — Айнура Салахава (у групавым фота вышэй Сібгатулін стаіць трэці леваруч).

    • Старонка сацсеціва, скрыншоты, фатаздымкі А. Сібгатуліна

      https://vk.com/sibgatullin_adel (http://archive.fo/AhE8R)
      http://archive.fo/SjDo0
      http://archive.fo/KQK3q

    Чацьвертым мэдалістам і фігурантам гэтага расьледаваньня, апазнаным у групавым фатаздымку Салахава, зьяўляецца Мікалай Баравік.

    Мікалай Юр’евіч Баравік (рас. — Николай Юрьевич Боровик). Нарадзіўся 21.06.1995 г. у г. Растоў-на-Доне. У 2013 годзе скончыў школу ў с. Лысагорка Куйбышаўскага раёну Растоўскае вобласьці РФ. Там жа навучаліся й зараз жывуць ягоныя бацькі (1, 2). Дзед па лініі бацькі жыве ў Макееўцы Данецкае вобласьці, якая знаходзіцца пад акупацыяй 1-га армейскага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ. На ягонай старонцы сацсеціва маецца клясічны набор расейскае прапаганды й фэйкаў. Характэрна, што Баравік апублікаваў фота сваёй дачкі, якую абдымае тэрарыст Аляксандар Захарчанка.

    У фотаальбоме Мікалая Баравіка выяўленае фота, ідэнтычнае групавому фатаздымку Айнура Салахава з мэдалістамі-“паворынцамі”. У гэтым здымку ён стаіць крайні праваруч:

    • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі М. Баравіка

      https://www.ok.ru/profile/521996980807 (http://archive.fo/YrYqt)
      http://archive.is/8iTRN
      http://archive.fo/7HrI5

      https://vk.com/dorovik (http://archive.fo/V3VkJ)

         

    Камандыры

    Расейскія афіцэры Наварасійскае вайскова-марское базы – удзельнікі апэрацыі захопу Крыму

    Узнагародныя дакуманты да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам 184-й БрКАВР падпісаў камандыр брыгады капітан 1-га рангу Дзьмітры Яўгенавіч Кузьменка. Яго поўнае імя, пасада й тэлефон маюцца ў дакуманце, выяўленым у Сеціве (скрыншот).


    Камандырам МСК «Поворино» у падчас правядзеньня апэрацыі захопу Крыму быў капітан 3-га рангу Яўген Шылаў.

    У выніку гэтага расьледавньня выяўленыя й ідэнтыфікаваныя чатыры расейскія ваенныя злачынцы, якія разам з камандыры маюць быць прыцягнутыя да Міжнароднага трыбуналу.

    Зьвяртаемся да праваахоўных органаў Украіны: просім успрымаць нашае расьледаваньне як паведамленьне пра злачынства, якое зьдзейсьненае супроць Украіны, і зьдзейсьніць усе неабходныя працэсуальныя дзеяньні.


    Зь інфармацыяй пра ўсе выяўленыя супольнасьцю InformNapalm падразьдзяленьні Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, што ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі, можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    Вы можаце падтрымаць нас дабрачынным ахвяраваньнем, каб дапамагчы кампэнсаваць выдаткі на ўтрыманьне сайту й спрыяць разьвіцьцю нашага валянтэрскага праэкту.

    Tags: 184-я БрКАВР184-я брыгада караблёў аховы воднага раёнуанэксія Крымув/ч 90921Дзьмітры КузьменкаМСК "Поворино"Наварасійская вайскова-марская базаЧФ ВМФ РФЯўген Шылаў

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

      2020-07-23 - 0 Comment
    • Экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” ЧФ РФ удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

      2020-04-27 - 0 Comment
    • Асабовы склад ВДК «Орск» удзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны. Пэрсанальныя дадзеныя, фота

      2020-02-28 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.