• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    За акупацыю Крыму ўзнагародзілі мэдалямі ў поўным складзе 7057-ю авіябазу марской авіяцыі ЧФ РФ

    on 2019-07-31 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • bg

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm падчас выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выявіла доказы ўдзелу ў захопе Крыму вайскоўцаў 7057-й авіябазы марской авіяцыі Чарнаморскага флёту Збройных сілаў РФ (в/ч 49311, пункт сталай дысьлякацыі – пгт. Кача, Аўтаномная Рэспубліка Крым). Згодна з міждзяржаўным пагадненьнем між Расеяй і Украінай гэтая авіябаза часова базавалася ў Крыме, як і іншыя расейскія падразьдзяленьні Чарнаморскага флёту. Выяўленыя факты сьведчаць пра тое, што ўвесь асабовы склад 7057-й авіябазы ўзнагародзілі мэдалямі «За возвращение Крыма» (рас.).

    Матрос Чабатароў

    Чабатароў Аляксандар Юр’евіч (рас. – Чеботарев Александр Юрьевич), 08.01.1995 г.н., г. Волжскі, Валгаградзкая вобласьць, РФ.

    Тэрміновую службу праходзіў у 2013-2014 гадох. Пра мейсца службы пазначыў у статусе ў сацсеціве «ОК»:

    Служыў матросам у 7057-й АБ. Фатаздымак ніжэй зроблены ля будынку клюбу в/ч 49311:

    Аляксандар Чабатароў атрымаў мэдаль за акупацыю ўкраінскае зямлі. У сваіх акаўнтах сацсетак ён апублікаваў фота мэдалю й узнагароднага пасьведчаньня да яго:

    Пасьля дэмабілізацыі Чабатароў пачаў служыць у МНС РФ.

    • Старонкі ў сацсетках, скрыншоты, фатаздымкі Аляксандра Чабатарова

      https://ok.ru/profile/524312133727 (http://archive.is/6rEKD)

      https://vk.com/id66568762 (http://archive.is/18wUe)

      Архивы фотографий:

      http://archive.is/jP0CV

      http://archive.is/16Lq8

      http://archive.is/4kzf9

      http://archive.is/0TQ9I

      http://archive.is/cvB4Y

      http://archive.is/iLz88

      http://archive.is/5EbR6

      http://archive.is/w37eu

      http://archive.is/Gr4kJ

      http://archive.is/vpZ45

      http://archive.is/CIC9W

    Камандыр 7057-й авіябазы

    Узнагародныя пасьведчаньні да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам 7057-й авіябазы падпісваў камандыр авіябазы палкоўнік Сьцяпанаў А.Я.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Сьцяпанаў Анатоль Яўгенавіч (рас. – Степанов Анатолий Евгеньевич), 26.12.1967 г.н., г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, РФ. Жыве паводле мейсца дысьлякацыі авіябазы – у пгт. Кача, часова акупаваны Крым.

    Крыніца фота – выданьне «Чырвоная зорка»

     

    Сьцяпанаў А.Я. – вайсковы лётнік-інструктар 1-й клясы, выпускнік Арэнбургскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучэльні лётнікаў Санкт-Пецярбургскай вайскова-марской акадэміі. Засвоіў кіраваньне сямьмю тыпамі лятакоў: Л-29, Ту-134УБЛ, Ту-22М3, Су-17, Су-24, Су-24МР, Ан-26, мае больш за 800 гадзінаў палётаў. Служыў у авіяцыйных гарнізонах Кастрычніцкае, Гвардзейскае, Остраў.

    Фота з акаўнту сацсеціва “ОК” Сьцяпанава

     

    У 2011 годзе авіябазы ў Гвардзейскім і Качы аб’ядналі ў 7057-ю авіябазу, якую ачоліў А. Сьцяпанаў.

    Таксама Сьцяпанаў – фігурант шэрагу судовых працэсаў. У прыватнасьці, у 2015 годзе яго судзіў вайсковы суд за перавышэньне паўнамоцтваў і ўчыненьне шкоды на суму агулам больш за 15 млн руб. Таксама ён прайграў некалькі судоў вайскоўцам у справе нявыплаты фінансавых сродкаў (1, 2, 3, 4, 5).

    Сьцяпанаў леваруч. Фота з акаўнту сацсеціва “ОК” ягонага аднакурсніка Алега Лявонцева

     

    У чэрвені 2014 году 7057-ю авіябазу перафармавалі, на гэты момант А. Сьцяпанаў – камандыр асобнага зьмяшанага авіяцыйнага палку ЧФ.

    Зьвяртаем увагу дзяржструктураў Украіны: палкоўнік А.Я. Сьцяпанаў не фігураваў у сьпісах (1, 2, 3) чальцоў каманднага складу ЗС РФ, якім Галоўнай вайсковай пракуратурай Украіны паведамленае пра падазрэньне. Просім лічыць гэты матар’ял паведамленьнем пра злачынства супроць Украіны й абвесьціць палкоўніку ЗС РФ Анатолю Сьцяпанаву падазрэньне.

      • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі Анатоля Сьцяпанава

        https://ok.ru/profile/559158932 (http://archive.is/yV2eV)

         

         

         

         

    Паводле дадзеных сайту «Міратворац», брат камандыра 7057-й АБ Сьцяпанаў Алег Яўгенавіч да акупацыі Крыму служыў у ВМС Украіны й перайшоў на бок акупантаў.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Алег Яўгенавіч Сьцяпанаў, 11.11.1971 г.н., навучаўся ў школе № 5 у пгт. Навафёдараўка ў 1978-1988 гадох. З 1988 па 1992 год навучаўся ў філіі ЛВВАУШ ў пгт. Багерава, АРК. Фатаздымкі ў ягоным фотаальбоме сьведчаць пра тое, што ён служыў ў Збройных Сілах Украіны:

    Алег Сьцяпанаў (у першым шэрагу першы леваруч) трымае сьцяг Паветраных сілаў ЗСУ.

    Парушыў прысягу, здрадзіў народу Украіны. Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    У наступным фатаздымку – браты Сьцяпанавы: другі леваруч Алег, першы праваруч Анатоль.

      • Старонкі ў сацсетках, скрыншоты, фатаздымкі Алега Сьцяпанава

        https://ok.ru/profile/366788754028 (http://archive.is/8xuE6)

      Браты Сьцяпанавы згаданыя ў акаўнце сацсеціва сятры Алены Суржыкавай (Сьцяпанавай):

      UPD: пасьля публікацыі гэтага расьледаваньня акаўнт Алега Сьцяпанава зачысьцілі ад фотадоказаў, якія сьведчылі пра службу ў ЗСУ да вайны й пра ягоны ўдзел у апэрацыі захопу Крыму (фота з мэдалём за акупацыю Крыму). Цалкам мажліва, Алег Сьцяпанаў спалохаўся, што давядзецца адказваць за зьдзейсьненае й выдаліў фота. Аднак усе доказы мы захавалі. Сьцяпанаў і іншыя фігуранты нашых расьледаваньняў маюць быць прыцягнутыя да адказнасьці за свой удзел у ваенных злачынствах.

      Скрыншот акаўнту Алега Сьцяпанава перад публікацыяй:

      Скрыншот пасьля публікацыі, фотаальбом скараціўся на больш, чымся 50 фатаздымкаў.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 7057-я АБ7057-я авіябаза марской авіяцыіакупацыя КрымуАнатоль Сьцяпанаўв/ч 49311Чарнаморскі флёт ВМФ РФЧФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.