Прайшло больш за месяц з таго часу, як мы публікавалі аналітычныя матар’ялы што да зоны АТА. Праз тое, што падзеі ўздоўж лініі разьмежаваньня былі ня надта дынамічныя, як раней, і каб, так бы мовіць, з вадою ня біцца, трэба было зрабіць перапынак. Да нядаўняга часу, аналізуючы палітычную абстаноўку вакол РФ, мы былі схільныя лічыць, што В.В.Пуцін будзе вымушаны шукаць шляхі адыходу, не звяртаючыся да сілавых сродкаў. Але на працягу апошніх некалькіх тыдняў адбыліся некалькі падзеяў, якія сьведчаць пра ўзмацненьне нэгатыўнага стаўленьня да Расеі ў сьвеце, таксама да пераходу эўрапейскіх палітыкаў да больш радыкальных захадаў у барацьбе з Крамлём, што можа выклікаць агрэсыўную рэакцыю з боку РФ, у тым ліку і эскалацыю канфлікту. Разгледзім больш дэталёва:
- Вялікім плюсам ёсьць вымушаная адстаўка спэцыяльнага прадстаўніка старшыні АБСЭ ва Украіне – пасла Хайдзі Тальявіні:
(http://censor.net.ua/news/339065/spetspredstavitel_glavy_obse_v_ukraine_talyavini_uhodit_v_otstavku_shveyitsarskie_smi). Пра працу АБСЭ, таксама пра іхную ляяльнасць да расейскага боку мы пісалі досыць часта. Цалкам мажліва, прадстаўнікі Эўропы таксама “высока” ацанілі вынікі працы місыі, што і сталася падставай для сыходу Хайдзі. Паглядзім, што будзе далей. Але, магчыма, падставаю спыненьня ўжываньня сьпіртнога ў рэстарацыях Севераданецка стаў, усё ж такі, сыход спэцыяльнага прадстаўніка, але не заява Генадзя Маскаля (https://www.facebook.com/hennadii.moskal/posts/722000774611635?fref=nf).
- Нанесены ўдар па ФІФА, што неўзабаве можа спрычыніцца да зьмены мейсца правядзеньня ЧСФ 2018, на які зь бюджэту РФ ужо былі вызначыныя і выдаткаваныя сродкі, гэта, пагадзіцеся – эканамічны ўдар па РФ. Цалкам мажліва, менавіта праз гэта, зьбіраецца ў адстаўку Ё.Блатэр, які не выканаў свае абавязальніцтвы перад РФ (http://lenta.ru/news/2015/06/02/mutko1/).
- Афіцыйная Украіна, нарэшце прадэманстравала бясспрэчныя факты прысутнасьці войскаў РФ на сваёй тэрыторыі праз прадстаўленьне Сьвету затрыманых спэцназаўцаў ГРУ ГШ ЗС РФ (https://www.youtube.com/watch?v=DihBpSUg1d8). Усе выпадкі ранейшага прадстаўленьня інфармацыі пра вайскоўцаў РФ да гэтага часу ня мелі падобнага рэзанансу. Гэта сталася для Захада падставай афіцыйна заявіць на Радзе Бясьпекі ААН пра прысутнасьць ЗС РФ ва Украіне і праз гэта паставіць на мейсца прадстаўніка РФ у Радзе Бясьпекі ААН Чуркіна. (http://censor.net.ua/news/339935/tsinichnoe_ispolzovanie_rossieyi_prava_veto_v_sovbeze_oon_podryvaet_legitimnost_etoyi_organizatsii_postpred).
- Узгадаем, таксама, справу ЮКАСа. Сьвет прагне спагнаць з РФ вельмі салідную суму. Да таго ж, прадугледжваецца мажлівы арышт маёмасьці РФ за мяжой.
- Блякада Прыднястроўя. У сьвеце вырашылі вярнуць Прыднястроўе ва ўлоньне Радзімы. І, пэўна ж, вярнуць. А што ж скажа пра гэтае расейскі электарат свайму Гаспадару? Дакладней – як ён сам будзе падаваць гэта свайму электарату? (http://ruspravda.info/K–chemu–mozhet–privesti–blokada–Pridnestrovya–so–storoni–ukrainskih–vlastey-4519.html). Каб у яго не заставалася сумневаў наконт Прыднястроўя, губэрнатарам Адэскай вобласьці быў прызначаны Міхэіл Саакашвілі, пасьля чаго ў інфармацыйных войскаў РФ ушчалася сапраўдная гістэрыка. (http://korrespondent.net/ukraine/3522191-saakashvyly–hubernator–fotozhaby–y–kouby#14). Самае цікавае, што праз пазначанае прызначэньне атрымалася вылічыць і пярэваратняў сярод ўкраінскага бамонду. Што ж, A la guerre comme a la guerre…
- У гатэлю Schloss Elmau сустрэлася Вялікая СЯМЁРКА, якая прадэманстравала гэтым прэзыдэнту РФ, што яго ня хочуць бачыць сярод уладных людзей сьвету або ня лічаць такім. Гэты факт выклікаў у інфармацыйных войскаў РФ вельмі шмат жоўці. Вось адзін з прыкладаў: http://www.vesti.ru/doc.html?id=2627807.
Усё гэта настолькі разлавала В.В.П., што ён, забыўшыся на веру праваслаўную, накіраваўся да галоўнага каталіка, цалкам мажліва, дзеля пакаяньня. Але і тутака не атрымалася… (http://www.ntv.ru/novosti/1423021/).
Гэта ня ўсе прыклады. Так што, людзям, якія кажуць, што ЗША і краіны Эўропы праяўляюць толькі глыбокую заклапочанасьць, варта трошкі памаўчаць. Так, мы таксама лічым, што пакуль на тэрыторыі НАТА не зьявяцца боты расейскага жаўнера, яно не праявіць сябе ў вайсковым пляне, але праз праяву глыбокай заклапочанасьці, нашыя хаўрусьнікі вельмі моцна шкодзяць эканоміцы РФ і асабіста Пуціну. Фактычна, прэзыдэнт РФ цяпер загнаны ў кут і будзе шукаць шляхі выхаду зь яго. Найбольш верагодным ёсьць эскалацыя канфлікту ва Украіне, што дазволіць яму вырашыць шэраг задачаў:
- Пазбавіцца ад “апалчэньня”, якое пачынае замінаць і, улічваючы апошнія падзеі, можа пайсьці ў бок РФ. Таму патрэбныя бойні кшталту Дэбальцава, каб пад прыкрыцьцём “высокіх” слоганаў зрабіць зачыстку.
- Адцягненьне ўвагі ад падзеяў у самой РФ і зьнешняй палітыкі праз разаграваньне свайго электарату “генацыдам” расейскамоўных ва Украіне.
- Стварэньне фактараў ўплыву на сусьветную грамадзкасьць дзеля зьдзяйсьненьня сваіх мэтаў.Зыходзячы з вышэйпазначанага, можна дапусьціць, што пачатак актыўных баявых дзеяньняў магчымы бліжэйшым часам. Хоць варта ўлічыць і той факт, што з мэтай стварэньня напружаньня ва ўкраінскім грамадзтве, Крэмль можа проста блефаваць. Варта зазначыць, частку інфармацыі мы бярэм з адкрытых крыніцаў, у такім выпадку падаем спасылкі на іх. Другая частка – інфармацыя ад інсайдэраў.
ЗС РФ павялічылі сваю прысутнасьць на мяжы з Украінай (http://fakty.ua/200493-kolichestvo–vooruzheniya–na–poligone–v–rostovskoj–oblasti–uvelichilos–vtroe). Праўда, СМІ РФ падаюць гэтую інфармацыю, як неабходнасьць у супрацьстаяньні пераходу з так званых ЛНР і ДНР узброеных баявікоў. Сам факт назапашваньня сілаў побач зь мяжой і перакідкаваньне іх ва Украіну ўскосна пацьверджваецца адсутнасьцю устойлівай сувязі з нашымі інсайдэрамі у населеных пунктах РАВЯНЬКІ, СЬВЯРДЛОЎСК, КРАСНЫ ЛУЧ. Таксама варта зазначыць павялічэньне колькаснага і якаснага складу ў раёне населенага пункта Старабешава (інс.). Апроч гэтага, “Інфармацыйны Супраціў” паведамляе пра перасоўваньне батальёна-тактычнай групы ў раён МОСЬПІНА (http://sprotyv.info/ru/news/svodka–v–rayon–starobeshevo–perebroshen–batalon–terroristov). Нашыя інсайдэры зафіксавалі прыбыцьцё сьвежых сілаў колькасьцю да мэханізаванага батальёну ў населены пункт Горлаўка. Паводле інфармацыі ад актыўнага супраціву ў населеным пункце ДАНЕЦК, баявікі манэўруюць сіламі і сродкамі на яго заходніх ўскрайках і ў населеным пункце АЛЯКСАНДРАЎКА. Зафіксаванае павялічэньне сілаў суперніка ў раёне населенага пункта НАВАТОШКАЎСКАЕ. Ствараецца карціна падрыхтоўкі ворага да паўнамаштабнага наступу па ўсёй лініі фронту.
Вораг стала правярае абароназдатнасьць ЗС Украіны. Прыкладам гэтаму ёсьць штурм населенага пункту Мар’інка. З вайсковага пункту гледжаньня, дадзены штурм зьяўляецца бессэнсоўным, бо ставіць ўдарную групоўку пад удар з поўдню (з боку Канстантынаўкі і Парасковіеўкі) і з поўначы (Краснагораўка). Хаця ён можа мець і эканамічнае абгрунтаваньне, менавіта – неабходнасьць кантролю на ТЭЦ у населеным пункце Курахава, але, усё ж, мы схільныя лічыць, што гэта была спроба пабачыць рэакцыю на дзеяньні баявікоў камандаваньня ЗС Украіны. У выпадку з штурмам Мар’інкі, сілы АТА стаяць у населеным пункце, цалкам мажліва, нармалёва замацаваліся і прапрацавалі розныя сцэнары ў залежнасьці ад далейшага разьвіцьця падзеяў. Праўда да гэтых самых сілаў у нас таксама ёсьць шэраг пытаньняў. Не зусім зразумела, якія менавіта задачы яны там вырашаюць. Першым званочкам для нас сталася паведамленьне ад “Фронту вызваленьня Данбаса” (https://www.facebook.com/FrOsDon/posts/599319413537682). Там, прадстаўнікі актыўнага супраціву, якія пішуць зрэдку але трапна, раскрываюць адную з схемаў заробку перадавых падразьдзяленьняў сілаў АТА. Ці магчыма падобнае? Спытаецеся вы. Вось і мы спачатку не паверылі. Потым зрабілі свае маленькае дасьледаваньне, сьпярша ў блёгасфэры, потым і на практыцы, і аказалася, што хлопцы напісалі праўду. Мы зрабілі экспэрымэнт на двух блёкпастах ў раёне Данецка, каму цікава, можам агучыць у “лічку” суму, за якую ня будуць адчыняць чорную скрыню. Пасьля чаго зрабілі выснову, што ў прыфрантавой паласе вырашаюцца камэрцыйныя інтарэсы абодвух бакоў. І ня трэба казаць пра здраднікаў у ГШ. Цалкам мажліва, у ГШ нават ня ведаюць пра кругаварот грошай у прыродзе, інакш даўно б ужо сядзелі на блёкпастах. Але мы зараз не пра гэтае. Штурм Мар’інкі дазволіў ворагу прааналізаваць рэакцыю ЗС Украіны. І дапамаглі ім у гэтым, у тым ліку, і нашыя валантэры і журналісты, таксама байцы, усе тыя, хто пачаў у сацсецівах сьвяціць інфармацыю пра прыбыцьцё падмацаваньня, праз што раскрылі ягоны склад. Такім чынам, аналіз паведамленьняў у сацсецівах паказвае, што напрацягу паўгадзіны былі падвезеныя боепрыпасы, яшчэ праз пэўны час у Мар’інку прыйшло падмацаваньне з складу 28-й брыгады, таксама падразьдзяленьне сілаў спэцыяльных апэрацыяў. Апроч гэтага, вораг выявіў крыніцы зьліву інфармацыі ў ватныя форумы (усе памятаюць паведамленьне пра 60 танкаў ЗС Украіны на адным зь іх) і ў далейшым ня будуць рэагаваць на такія ўкіды. Штурм Мар’інкі выявіў, што мы працягваем пладзіць ў сетцы інфармацыю, распавядаць пра здраду і г.д., што можа спрычыніцца да прыняцьця ГШ няслушнага рашэньня пад ціскам грамадзкасьці, як гэта было ў ДАП і Дэбальцаве. Апроч гэтага, вораг ацаніў час перакідваньня рэзэрву збройнымі сіламі Украіны. Як было агучана адной зь інфармацыйных агенцыяў, ён склаў 16 гадзінаў, што не дастаткова для развіцьця наступу. Калі, вядома, баявікі не рыхтуюцца наступаць адразу на некалькіх напрамках. Усё гэта былі разважаньні, але цяпер паглядзім на факты.
Прыморскі напрамак мы кранаць ня будзем. Наступаць на вузкім прамежку, уцягваючы ў кішку свае сілы і выйсьці, у лепшым выпадку на ўскрайкі Марыюпалю, рызыкуючы пры гэтым самім патрапіць у атачэньне ў выпадку нанясеньня 72-й брыгадай флангавага ўдару, цалкам мажліва, баявікі ня будуць. У лепшым выпадку будуць ствараць бачнасьць гэтага. Менавіта таму ў раён Наваазоўска і сьцягнутая вялікая колькасьць РСЗА розных тыпаў.
Уздымемся трохі на поўнач. Павялічэньне сілаў баявікоў у населеным пункце Старабешава, што знаходзіцца на адлегласьці за 30 км (гадзіна язды на маршы) ад лініі разьмежаваньня (Дакучаеўск, Яленаўка) можа сьведчыць пра падрыхтоўку ўдараў у напрамку, як Марыюпалю, гэтак і Курахава зь Яленаўкі па аўтадарозе Яленаўка-Парасковіеўка-Янтарнае. Дадзены варыянт здаецца найбольш верагодным, бо шчыльнасьць населеных пунктаў на пазначаным напрамку вельмі вялікая, што абмяжуе магчымасьць выкарыстоўваць артылерыю сіламі АТА. У такім выпадку, будзе зьдзейсьнены папярэдні ўдар з Пятроўскага раёну Данецка і Аляксандраўкі ў напрамку Мар’інкі, што адцягне рэзэрвы ЗС Украіны ў пазначаны населены пункт. Тутака можа нават атрымацца кацёл, калі будзе зьдзейсьнены адначасны ўдар у напрамку Данецк-Краснагораўка з выхадам на рубеж Курахаўка-Курахава. Пры гэтым з усходу і поўначы баявікі атрымаюць натуральную перашкоду ад сілаў АТА – сетка вадасховішчаў. А каб белацаркоўская брыгада, якая прагне паквітаць доўг баявікам за Зялёнапольле, ня ўдарыла ў фланг, яе, цалкам мажліва, зьвяжуць боем у раёне населенага пункта Гранітнае. Пра што сьведчыць рух тэхнікі баявікоў праз Наваазоўск ў напрамку Тэльманава. Калі баявікам атрымаецца зьвязаць 72-ю брыгаду ў раёне Гранітнага, тады магчымы ўдар у напрамку на Ваўнаваху (не забывайма, што ў Мосьпіне стаіць на старце БТГр, якая можа напрацягу 2-3-х гадзінаў прыбыць у Старабешава і рушыць на Ваўнаваху або падтрымаць сілы, якія будуць весьці наступ ў раёне Парасковіеўкі). А вось ўдар у напрамку Вугледара здаецца нам вельмі недарэчным. Па-першае, адкрыты ландшафт дазволіць эфэктыўна выкарыстоўваць артылерыю. Па-другое, Вугледар – невялікае мястэчка з наўпроставымі вуліцамі, утрымліваць які – досыць праблематычна. У выніку можа атрымацца сытуацыя люстэркава-супрацьлеглая леташняму Ілавайску.
Мы ня будзем распісваць падзеі, якія адбываліся ў раёне ДАП. Яны выдатна апісаныя “Інфармацыйным супрацівам”. Адзінае, што хацелі б зазначыць, актыўнасьць у раёне Спартака і Пяскоў можа быць адцягненьнем ўвагі ад удару ў напрамку Курахаўкі, што дазволіць баявікам выйсьці потым да Карлаўкі і перакрыць забесьпячэньне групоўкі сілаў АТА ў раёне Пяскоў з захаду па трасе М04. Калі ўважліва пагледзець на мапу, можна пабачыць, што з усходу гэтую трасу прыкрывае сеціва вадасховішчаў, таму спрабаваць узяць Пяскі з боку Данецка і Спартака досыць праблематычна.
Горлаўка. Горлаўка напрацягу апошніх дзён стала эпіцэнтрам падзеяў. Сталыя абстрэлы, якія баявікі падаюць за правакацыі з боку сілаў АТА. Перасоўваньне тэхнікі ў паўночна-заходнім і паўночна-ўсходнім напрамках. Захоп населенага пункту Гальмаўскі (населены пункт быў нэйтральным зь ліпеня мінулага году) і разгортваньне там сыстэмы РЭБ з мэтай падаўленьня апэратараў мабільнай сувязі. Абстрэлы населенага пункта Шумы. Ствараецца карціна падрыхтоўкі наступу адразу ў двух напрамках: Горлаўка-Дзяржынск і Горлаўка-Гальмаўскі-Навалуганскае. Абодва зь іх маюць сэнс. У выпадку ўдалага завяршэньня першага, баявікі могуць атрымаць кантроль над аўтадарогай Н20 і пазбавіць забесьпячэньне групоўкі сілаў АТА ў раёне Аўдзееўкі з поўначы, што з паралельным захопам Карлаўкі можа спрычыніцца да нэгатыўных наступстваў для сілаў АТА. А вось другі напрамак мае для баевікоў яшчэ большую цікавасьць, бо дазволіць баявікам выйсьці да мосту празь Міронаўскае вадасховішча і заціснуць групоўку сілаў АТА на поўдзень ад яго, у населеных пунктах Сьветладарск і Луганскае. Паралельна з гэтым будзе зьдзейсьнены ўдар з боку Ірміна праз Калінава, пра што сьведчыць падвышэньне актыўнасьці баявікоў у населеных пунктах Стаханаў і Алчэўск. Цалкам мажліва, што баявікі абяруць менавіта другі варыянт. Пра што ўскосна сьведчыць перасоўваньне жывой сілы 14.06 у напрамку Дэбальцава з Алчэўска. Такім чынам, у Дэбальцава фармуецца ўдарная групоўка, якая мае мэту разьбіць сілы АТА, якія патрапяць у атачэньне ў выпадку пасьпяховага захопу населенага пункта Сьветладарск. Апроч гэтага, адсутнасьць сувязі ў раёне населенага пункту Красны Луч сьведчыць пра стварэньне там рэзэрву, які напрацягу 2-3 гадзінаў можа быць перакінуты як да Луганскага гэтак і ў самую Горлаўку з мэтай узмацненьня групоўкі, якая вядзе наступ.
Збольшага, аналіз разьмеркаваньня сілаў ворага сьведчыць пра тое, што камандаваньне ЗС РФ перачытала гісторыю другой сусьветнай і вырашыла паўтарыць досьвед Курскай дугі і Сталінграда, дзе наступ быў зьдзейсьнены з глыбіні (нарэшце перасталі чытаць Жукава, але перачытваюць Яроменку, Ракасоўскага і Ватуціна). Яны адмовіліся ствараць ударныя групоўкі непасрэдна ля лініі разьмежаваньня, як гэта было раней, бо баяцца іхнага зьнішчэньня праз артылерыю ЗС Украіны, яка можа раптоўна вярнуцца. Пра гэта сьведчыць і павялічэньне сілаў у населеных пунктах Шахтарск і Харцызск, скуль рэзэрв можа хутка ўзмацніць ударныя групоўкі ў Данецку або Горлаўцы.
Паралельна з ўдарамі ў раён Навалуганскага, цалкам мажліва, будуць два ўдары ў напрамку Арцёмаўска. З Горлаўкі і Первамайска. Да таго ж, удар зь Первамайска будзе зьдзейсьнены на поўнач ад Папаснай. Менавіта з гэтай мэтай баявікі павялічваюць сваю прысутнасьць у раёне населенага пункта Наватошкаўскае. Задача – выпрастаць лінію фронту праз захоп населенага пункта Залатое і наступны ўдар праз Камышэваху на Арцёмаўск. З мэтай зьвязваньня 30-й брыгады ў раён Арцёмаўска пад выглядам уцекачоў пачалі вяртацца “апалчэнцы”, якія, цалкам мажліва, пакінулі схроны на тэрыторыі, падкантрольнай Украіне, і пачнуць дывэрсыйную дзейнасьць ва украінскіх тылах адначасова з пачаткам наступу на паўночным напрамку.
Павялічэньне сілаў ворагу ў раёне Наватошкаўскага можа таксама сьведчыць пра падрыхтоўку наступу ў напрамку населенага пункту Лісічанск з мэтай выйсьці да лясных масываў на поўначы вобласьці і замацавацца ўздоўж паўднёвага берагу Северскага Донца, атрымаўшы гэтакі аналяг Прыднястроўя.
Што да сэктару А, то тут, як мы ўжо пісалі, Северскі Данец – выдатная натуральная перашкода і ўдар магчымы толькі ў выпадку наступу з тэрыторыі РФ, а гэта – пачатак трэйцяй сусьветнай. Хаця спробы стварыць бачнасьць наступу ў раёне Шчасьця (павялічэньне колькасьці ў раёне населенага пункта Вясёлая Гара) і Станіцы Луганскай будуць. Але тутака, цалкам мажліва, абмяжуюцца толькі артабстрэлам, калі, вядома, ня будзе ўводу войскаў РФ з боку Мілерава.
Увесь матар’ял, пададзены вышэй, зьяўляецца магчымым варыянтам далейшага разьвіцьця падзеяў на франтах. Калі ўлічваць нестандартную сытуацыю, у якую ўрады цывілізаваных краінаў паставілі вайскова-палітычнае кіраўніцтва РФ, ён цалкам верагодны, хоць і можа выкарыстоўвацца выключна з мэтай зьмяншэньня колькасьці баявікоў праз выкарыстаньне іх, як перадавых атрадаў, якія падлягаюць зьнішчэньню (што і адбылося 3 чэрвеня ў населеным пункце Мар’інка, ніхто не задаваў сабе пытаньне: як атрымалася, што артылерыя баявікоў накрыла іх жа перадавыя атрады?).
(с) Матар’ял падрыхтавалі аналітыкі каманды InformNapalm Арцём Васіленка і Тымур Мелік. Падчас перадруку або частковага выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа