• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

АНТЫТЭРАРЫСТЫЧНАЯ АПЭРАЦЫЯ Ў УКРАІНЕ. ЗВОДКІ ЗА 29.07.2014

on 2014-07-31 | 1 Comment | Данбас | Навіны | Штодзённыя зводы Print This Post Print This Post

Карта29

Вайна — гэта варварства, калі нападаюць на мірнага суседа; але гэта і святы абавязак, калі абараняюць радзіму.
— Г.Мопассан

Мінулай ноччу працягнуліся спробы тэрарыстаў адбіць у сіл АТА Саўра-Магілу: дадзеная вышыня, як ужо гаварылася раней, мае стратэгічнае значэнне, таму што дазваляе кантраляваць значны ўчастак мяжы, а таксама забяспечываць тыл групе сіл АТА, якая будзе працаваць на Даўжанскім накірунку. Акрамя таго, у выпадку, калі РФ пачне ўвод сваіх сіл з боку Куйбышава, то падраздзялення Узброеных сіл Украіны, валодаючы гэтай вышынёй, можа даставіць шэраг сур’ёзных праблем. Таму баі за дадзеную вышыню працягваліся цэлы дзень 29-га ліпеня, працягваюцца і будуць працягвацца, пакуль ўкраінскія войскі не вызваляць горад Снежнае, дзе ў баявікоў ёсць ў наяўнасці зручная пазіцыя для наступу ў раёне шахты № 10: тэрыконы шахты дазваляць праглядаць і прастрэльваць Саўра-Магілу.

Ноччу таксама была спроба выведаць сілы АТА ў накірунку Данецк-Валнаваха, дзе быў абстраляны блокпост Украіны і Нацыянальнай Гвардыі. Хутчэй за ўсё, ўдары ў гэтым напрамку будуць перыядычна паўтарацца, так як гэта выхад да Марыупаля і далей у Крым морам. Улічваючы, што Старабешаўскі накірунак ужо больш-менш закрыты, то для Данецкай групоўкі тэрарыстаў гэта адзін з нямногіх варыянтаў адыходу. Моцная актыўнасць тэрарыстаў назіралася і на Харцізск-Шахцёрскім ўчастку. Дарога, якая праходзіць праз названыя населеныя пункты, звязвае Данецк з Чырвонадонам (Краснодон) і РФ, таму ўдары па напрамках Харцызск-Зугрэс-Шахцёрск і Снежнае-Торез-Шахцёрск зараз будуць вельмі частай з’явай, пакуль сілы АТА канчаткова не замацуюцца ў Шахцёрску.

Ўчорашні бой у раёне Чырвонага Партызана пад Горлаўкай перарос у наступ сіл АТА на Горлаўку з паўднёвага боку, чаго тэрарысты, хутчэй за ўсё, не чакалі. Гэтым манеўрам ўдалося вырашыць праблему ўмацаванага раёна паблізу населенага пункта Шумы і зайсці ў тыл лініі ўмацаванняў уздоўж чыгункі ў Горлаўцы. Пры гэтым, тэрарысты пагражалі падарваць прадпрыемства “стыролу” і фільтравальнай станцыі, на якіх знаходзяцца ёмістасці з хлорам.

З мэтай абароны тылоў групоўкі, якая ідзе на Горлаўку, было нанесена некалькі ўдараў у накірунку Аўдзееўка, хоць канчаткова яна пакуль так і не ачышчана ад тэрарыстаў.

Пачаўся рух тэрарыстаў у Алчэўску. Учора быў уведзена каменданцкі час, што звязана, хутчэй за ўсё, са скрытнай перагрупоўкай ўдарных сіл, як гэта было ў Славянску і Краматорску, дзе асноўныя перамяшчэння баевікоў адбываліся ў начны час. Акрамя таго, бандфармаванні пачалі мацней ўмацоўвацца ў Ровеньках, што звязана, зноў жа, з захопам украінскімі сіламі вышыні Саўра-Магіла. Таму Ровеньки становяцца апошняй мяжой да поўнага асяродку Луганска і адсячэнне яго ад калідора з РФ. У бліжэйшай будучыні можна чакаць працяг удараў у накірунку Чырвонапартызанску і ПП Даўжанскі, аналагічна таму, як было мінулай ноччу.

У Чырвоным Праменні тэрарысты пачалі ўмацоўвацца ў населеных пунктах ўздоўж трасы Чырвоны Прамень – Дэбальцэва, у гэтым раёне таксама ідзе наступ сіл АТА.

Акрамя названых вышэй варыянтаў контрудараў з боку тэрарыстаў, можна чакаць правакацыйных удараў з боку РФ у раёне Куйбышэва, Гукава і Навашахцінска.

Таксама адзначаем, што мяжа Козыраўскага раёна Луганскай вобласці практычна цалкам адкрыта — Ізварын, пас. Паўночны, Папоўка, Вялікі-Сухадол, Пархоменка, Кружылаўка — досыць вялікая памежная тэрыторыя з’яўляецца чорнай дзіркай у дзяржаўнай мяжы, праз якую пастаянна прасочваюцца ў Украіну буйныя сілы тэрарыстаў з РФ.

У Сухадольску (Козыраўскі р/н Луганскай вобласці) мясцовыя жыхары пастаянна назіраюць перамяшчэння расейскай бронетэхнікі, якая пастаўляецца тэрарыстам. Таксама, ў пгт Чырвонадон (не блытаць з прылеглым аднайменным горадам) на тэрыторыі завода “аўтаагрэгатаў” адзначаецца скопішча бронетэхнікі. Магчыма, сілы, сканцэнтраваныя ў дадзеным раёне, выкарыстоўваюцца ў якасці рэзервовай групоўкі для падмацавання баявікоў. Яшчэ адна база скопішча тэхнікі тэрарыстаў знаходзіцца ў раёне шахты Арэхаўск (г.Маладагвардзейск).

Не варта забываць пра Харкаўскае і Сумскае напрамкі, у прыгранічных раёнах якіх засяроджаны значныя сілы расейскай групоўкі войскаў. Таксама расейскім бокам пастаянна вядзецца разведка з дапамогай бяспілотнікаў ў раёнах, прылеглых да ўзбярэжжа Чорнага мора, у прыватнасці ў Адэсе і на Херсоншчыне. Інфармацыю пра заўважаныя там БПЛА мы ўвесь час атрымліваем ад мясцовых жыхароў і сілавікоў.

На міжнароднай арэне назіраецца працяг ўзмацнення сектаральных санкцый супраць РФ. Так, за мінулыя суткі ЗША, Канада і ЕС працягнулі ціск на Расею, патрабуючы спыніць эскалацыю канфлікту ў Украіне і адклікаць падкантрольных баевікоў з украінскай тэрыторыі. Таксама ўзмацненне санкцый адбылося з-за таго, што РФ і падкантрольныя ёй тэрарысты перашкаджаюць міжнароднаму расследаванню абставінаў гібелі рэйса MH17. У сваёй жорсткай прамове Прэзідэнт ЗША нагадаў, што амерыканскія спадарожнікавыя здымкі пацвярджаюць факт агрэсіі Расеі супраць Украіны і абстрэлы ўкраінскіх войскаў з расейскай тэрыторыі.

Новыя санкцыі ізалююць расейскія банкі ад міжнародных рынкаў капіталу, а таксама прадпрыемствы ВПК і энергетычнай сферы — ад замежных высокіх тэхналогій.

Пераклад Кацярыны Катэнка

  • Українська: Антитерористична операція в Україні. Зведення за 29.07.14
  • English: Anti-Terrorist Operation in Ukraine: Summary for July 29, 2014
  • Deutsch: Anti-Terror-Operation in der Ukraine. Zusammenfassung für 29. Juli 2014
  • Русский: Антитеррористическая операция в Украине. Сводка за 29.07.14
  • Slovenský: Ukrajina. Protiteroristická operácia ukrajinských ozbrojených síl a zložiek. Situačný súhrn za deň 29.07.2014

Tags: антытэрарыстычныя аперацыяДанбастэрарысты

Recent Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment

Related Posts

  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

    2020-10-02 - 0 Comment
  • На Данбасе загінуў беларускі добраахвотнік, актывіст “Плошчы-2006” Мікалай Ільлін

    2020-07-15 - 0 Comment

One Response to “АНТЫТЭРАРЫСТЫЧНАЯ АПЭРАЦЫЯ Ў УКРАІНЕ. ЗВОДКІ ЗА 29.07.2014”

  1. 2014-07-31

    Антитеррористическая операция в Украине. Сводка за 29.07.14 | Inform Napalm

    […] Беларуская: АНТЫТЭРАРЫСТЫЧНАЯ АПЭРАЦЫЯ Ў УКРАІНЕ. ЗВОДКІ ЗА 29.07.2014 […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14276 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2021
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Dec    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.