• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

На Данбасе загінуў беларускі добраахвотнік, актывіст “Плошчы-2006” Мікалай Ільлін

on 2020-07-15 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

13 ліпеня 2020 году на Данбасе ад варожых дзеяньняў расейскіх акупантаў загінуў беларускі добраахвотнік, баявы мэдык Мікалай Ільлін. Свае жыцьцё ён прысьвяціў барацьбе за сьвятыя ідэалы свабоды, гонару й годнасьці. Быў сябрам “Маладога Фронту”, адным зь лідэраў магілеўскае філіі руху “Зубр”.

Падчас спробы эвакуяваць цела загінулага ўкраінскага выведніка й параненага вайскоўца непадалёк сяла 13 ліпеня 2020 году быў забіты беларускі добраахвотнік, вайсковы мэдык Мікалай Ільлін. Беларускі Герой служыў у 35-й асобнай брыґадзе марской пяхоты Збройных сілаў Украіны (в/ч А0216, пункт базаваньня – с.Дачнае, Адэская вобл.), меў пазыўны “Эстонец”.

Мікола Ільлін быў актывістам “Маладога Фронту”, адным зь лідэраў магілеўскае філіі “Зубра”. Неаднаразова затрымліваўся, зазнаў судовы перасьлед. Падчас падзеяў “Плошчы-2006” быў моцна зьбіты міліцыянтамі. У выніку зьбіцьця страціў прытомнасьць, быў шпіталізаваны. Праз перасьлед за ўдзел у сакавіцкіх падзеях 2006 году быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Пасьля адмовы ў наданьні палітычнага прытулку ва Украіне выехаў у Эстонію, дзе навучаўся і атрымаў грамадзянства. Пасьля пачатку Расейскай Фэдэрацыяй баявых дзеяньняў супроць Украіны, вырашыў стаць дабраахвотнікам і дапамагчы спыніць расейскую ваенную аґрэсію. Ва Украіне жыў у г. Белая Царква, дзе меўся пашлюбавацца.

Фота: censor.net

Скончыў курсы баявых мэдыкаў паводле стандартаў NATO у 205-м навучальным цэнтры тактычнае мэдыцыны пад кіраўніцтвам канадзкіх інструктараў (н.п. Дзясна Чарнігаўскае вобласьці).

Паводле інфармацыі прэс-цэнтру Апэрацыі аб’яднаных сілаў, 13 ліпеня 2020 году ў выніку дасягнутае дамоўленасьці з супраціўнікам эвакуацыйная група мелася забраць цела ўкраінскага вайскоўца. Жаўнер загінуў у шэрай зоне непадалёк сяла Зайцава (Бахмуцкі раён Данецкае вобл.) у гэты ж дзень праз падрыў на невядомым выбуховым прыстасаваньні.

Дзеяньні быў узгодненыя з прадстаўнікамі АБСЭ і СЦКК. Пасьля таго, як украінская эвакуацыйная група з трох чалавек, сярод якіх быў Мікалай Ільлін, атрымала пацьверджаньне рэжыму “Цішыня”, яна рушыла па цела загінулага жаўнера. Усе чальцы групы мелі белыя шаломы з распазнавальнымі знакамі. Калі да загінулага ўкраінскага вайскоўца заставалася літаральна некалькі мэтраў, расейскія акупанты падступна адкрылі вагонь на паражэньне з ґранатамётаў розных сыстэмаў і вялікакалібэрных кулямётаў. Адзін вайсковец быў паранены, а яшчэ адзін атрымаў баявое траўмаваньне. Падчас спробы эвакуяваць цела параненага вайскоўца Мікола Ільлін быў сьмяротна паранены.

Гэтае цынічнае забойства сьведчыць пра тое, што расейскі акупацыйны кантынґент не зьбіраецца прытрымлівацца аніякіх дамоўленасьцей і міжнародна-прававых нормаў.

Ніжэй падаем успаміны пра беларускага Героя Мікалая Ільліна, якімі падзяліўся выданьню Цензор.НЕТ ягоны блізкі сябар, ветэран батальёну “Данбас” Паўло Валэнтовыч.

“Пераехаць у Эстонію яму дапамаглі валянтэры з Украіны”

Мікалай родам зь Беларусі, але шмат гадоў таму ён эміграваў адтуль у Эстонію. Ня ведаю, чаму – ён не любіў гаварыць пра свае мінулае ў роднай краіне. Пераехаць у Эстонію яму дапамаглі валянтэры з Украіны, яны ж далі грошы на першы час.

Спачатку яму было вельмі складана ў Эстоніі. Ніхто ня браў яго на працу афіцыйна, хаця ён браўся за якую-кольвек працу, нават мыў посуд. Аднак вымушаны быў працаваць нелеґальна – і ў выніку яго ледзьве не выслалі з краіны. Але потым добрыя людзі дапамаглі яму нарэшце леґалізавацца.

Фота: censor.net

Ён быў вельмі таварыскім, хутка знаходзіў сяброў. Адзін зь ягоных добрых таварышаў працаваў экскурсаводам у Таліне. Жонка гэтага ґіда была цяжарная й зьбіралася нараджаць, таму муж папрасіў Міколу падмяніць яго ды паказаць горад ангельскамоўнай групе. Мікола тады ведаў на ангельскай толькі некалькі словаў. “Look! Look! Look! Beautiful!” – сьмяяўся ён, апісваючы тую экскурсію. Так сьмешна ён пра яе распавядаў!

Пазьней Мікола вывучыў ангельскую мову й пачаў добра зарабляць, праводзячы экскурсіі. На момант нашага знаёмства ён ужо ведаў ня толькі беларускую ды ангельскую мовы, але й эстонскую ды польскую мовы. І, вядома ж, вывучаў украінскую мову. Запрашаў мяне прыехаць у Талін, абяцаў паказаць горад.

Таксама ён працаваў таксістам, працаваў на Booking.com, насіў рэчы гасьцей гатэля – жыцьцё па-рознаму яго кідала. І ўсё ж ён змог пачаць больш-менш стабільна зарабляць, змог набыць машыну, падарожнічаць.

Шмат цікавага Мікола распавядаў пра тое, як ён паехаў зарабляць грошы ў Фінляндыю. Там ён працаваў на ферме, і быў вельмі ўражаны стаўленьнем фінаў да жывёлаў. Каровам заўжды ўключалі спакойную музыку. А адная карова была настолькі капрызная, што яе трэ было доўга гладзіць, каб яна зайшла ў сваю стайню.

“Дзесьці неабходна прыкрыцца параненым. Але Мікола адучаваў усё сэрцам”

Як я ўжо згадваў, пераехаць у Эстонію Міколе дапамаглі валянтэры з Украіны. Калі ў нас пачалася вайна, у яго ўзьнікла думка, што менавіта на фронце ён зможа вярнуць свой доўг нашай краіне.

Ён быў вялікім прыхільнікам усяго амэрыканскага, у прыватнасьці, яму вельмі падабалася марская пяхота ЗША. Таму ў нас запісаўся у марскія пяхотнікі.

Мы пазнаёміліся ў лютым 2019 году ў 205-м навучальным цэнтры тактычнае мэдыцыны, дзе былі разам чатыры месяцы. Навучальны працэс кантралявалі вайскоўцы з Канады. Мікалай так марыў паехаць туды навучацца, што нават паставіў сваім камандырам ультыматум: альбо ён ідзе ў НЦТМ, альбо пакідае службу. А ён праявіў сябе добра, быў вельмі адказны – і яго не захацелі страціць. Накіравалі вучыцца.

На той момант ён служыў у марской пяхоце амаль год, калі не памыляюся. Я ж ваюю з 2014, і на той час я меў ужо два параненьні, былі загінулыя пабрацімы. Атрымаўшы вайсковы досьвед, я стаў больш праґматычным. Пачаў разумець, што дзесьці нельга высунуць галаву, дзесьці неабходна прыкрыць сябе параненым… Мікола ж адчуваў усё сэрцам, ня розумам. Праз гэта мы ўвесь час спрачаліся, кожны мог бясконца выкладаць свае арґуманты. У цэнтры былі вельмі прафэсійныя інструктары. Часта мы зьвярталіся да іх з сваім пытаньнем – і яны распавядалі нам, хто з нас мае рацыю, а хто не.

Кідаючыся за імгненьне да сваёй сьмерці, каб выратаваць параненага, Мікола дзейнічаў менавіта так, як падказвала яму сэрца. Аднак, як нас вучаць, – спачатку ты адстрэльваешся, а ўжо потым ратуеш. Але ён, як мне здаецца, адразу пабег надаваць дапамогу, каб чалавек выжыў. Мажліва, ён зрабіў няслушна, – як бы цынічна гэта ні гучэла. Але я яму не судзьдзя. Ён рабіў так, як адчуваў.

Круты чувак быў…

Ён меў вельмі цікавае вымаўленьне. Рабіў паўзы між словамі, заўсёды размаўляючы, як кажуць, “с чувством, с толком, с расстановкой”. Ён быў вельмі спакойны, але… існавалі тэмы, якія варта было толькі закрануць – і ён выбухаў. Скажаш толькі слова “СССР” – усё! Чырвоная ануча для быка.

Фота: censor.net

Вельмі любіў спорт, “качаўся”. Быў вельмі таварыскім, вельмі талерантным да іншых людзей. Быў вясёлы, сьмешны.

Вельмі шкада, што ён загінуў. Але гэта нашая праца. Нічога ня зробіш.

“А раптам мяне заб’юць?”

Па сабе я адчуў, што, ідучы на ​​вайну, чалавек робіць для сябе два выбары. Першы – гэта выбар ісьці на вайну, другі – выбар застацца на вайне. Напрыклад, сярод хлопцаў з “Данбасу”, якія ў 2014 годзе вызвалялі Папасную, былі параненыя, былі забітыя. І пасьля вызваленьня гораду многія людзі, якія раней прайшлі Майдан, сказалі: “Хлопцы, прабачце”… і паехалі дадому. Інакш яны не змаглі. Мікола ж на вайне пачуваў сябе нармальна.

Пасьля сканчэньня навучаньня мы зь ім стала размаўлялі. Ён кідаў мне ў мэсэнджэр розныя досьціпы, мы тэлефанавалі адзін адному. Потым абменьваліся досьведам, гаварылі пра здароўе адзін аднаго.

Ён меўся рабіць апэрацыю на вачох – карэкцыю зроку. Аднак увесну ягоная брыґада выходзіла на фронт, а пасьля апэрацыі патрэбны час на тое, каб сятчатка загаілася. Забароненыя былі цяжкія фізічныя нагрузкі. Праз гэта Мікола вырашыў перанесьці апэрацыю: “Брыґада выходзіць у сэктар, я не змагу пакінуць сваіх хлопцаў”. Вядома ж, я гэта ведаю. Я таксама свайго часу не сыходзіў у водпуск, каб не пакідаць сваіх…

Яшчэ Мікола вельмі любіў якаснае вайсковае экіпаваньне. Я заўжды адмаўляў яго ад дарагіх пакупак:

– Табе трэба думаць пра будучыню, адкладаць грошы!

– А раптам мяне заб’юць? – адказваў ён.

Я смяяўся:

– А раптам цябе не заб’юць? Трэба адкладаць!

…Я ўжо забыўся, але адная валянтэрка акурат нагадала: Мікола прасіў, калі ён загіне, яго крэмаваць, а попел разьвеяць ва Украіне, у Беларусі ды ў Эстоніі.


Нашая Бацькаўшчына згубіла свайго вернага сына. Але неўміручымі застаюцца сьвятыя ідэалы, дзеля якіх ён жыў і ахвяраваў свае жыцьцё. Ягоны дух мае жыць у нашых з вамі годных учынках і справах.

Сьветлая ды вечная памяць!


Аддзел маніторынгу беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Успаміны Паўла Валэнтовыча пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: 205-ы навучальны цэнтар тактычнае мэдыцыныбеларускі ГеройДанбасЗайцаваЗубрМалады ФронтМікалай ІльлінНЦТМПавло ВалэнтыновычПлошча-2006Эстонія

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

    2020-10-02 - 0 Comment
  • «Каралеўская пяхота» ЗСУ зьнішчыла на Данбасе пазыцыю з расейскай станцыяй наземнай выведкі (ВІДЭА)

    2020-06-26 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 49993 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.