
За мінулыя выхадныя зафіксаваны пачатак актыўных дзеянняў дыверсійных груп тэрарыстаў у тылах украінскіх сіл. Так, у ноч з пятніцы на суботу адбыўся лакальны бой каля вёсцы Маякі (у Славянскім раёне Данецкай вобласці). Таксама варта звярнуць увагу на магчымыя непрыемныя сюрпрызы з боку пасёлка Андрэеўка ў бок вышыні Карачун. Акрамя таго, пасёлак Шчураў і Святагорскі з яго падземнымі катакомбамі таксама хутчэй за ўсё не да канца зачышчаны, што можа прывесці да новых выпадкаў праявы актыўнасці баявікоў.
Падобны стан і ў раёне Дэбальцэва. Група ўкраінскіх сілавікоў, якая вядзе наступ на Чырвоны Промень з паўночнага захаду, а таксама праводзіць ўдар па групоўцы баявікоў у Алчэўск-Перавальску праз Малаіванаўку і Зорынск, атрымала ў сваім тыле нечаканую актыўнасць тэрарыстаў у раёне населенага пункта Чарнухіна. На гэта мы таксама звярталі ўвагу ў зводках за 15.08.14. Такі збег падзей змусіла кінуць частку сіл АТА на рашэнне дадзенай праблемы, што, у сваю чаргу, прывяло да зніжэння актыўнасці дзеянняў сілавікоў па напрамках, якія паказаны вышэй.
Што датычыцца Горлаўкі, то, прайшоўшы Вольхаватку і Булавінскае, сілы АТА ўперліся ва ўсходнія ўскраіны Енакіева. Тут варта адзначыць, што ўказаны раён уяўляе сабой два гарады-сатэліта Горлаўка і Енакіева, у якіх тэрарыстычныя групы і незаконныя ўзброеныя фармаванні стварылі сетку умацаваных раёнаў. Таксама тут прысутнічаюць некаторыя водныя перашкоды, што ўскладняе прасоўванне сіл. Верагодней за ўсё, менавіта па гэтай прычыне сіламі АТА зроблены выпад у паўднёвым напрамку на Ждановка. З нагоды вызвалення гэтага населенага пункта пакуль інфармацыя не зусім дакладная, паколькі існуе некалькі меркаванняў аб яго вызваленні. Але мяркуючы па тым, як актыўна баявікі пачалі пакідаць Горлаўку, што асабліва стала прыкметна бліжэй да вечара ўваскрэсення, сітуацыя ў Ждановка выйшла з-пад іх кантролю.
Такім чынам, пятля на шыі групы Безлера (пазыўны Бес) пачынае павольна зацягвацца. Але варта памятаць, што застаюцца некаторыя грунтавыя дарогі, па якіх магчымы выхад баявікоў як у Данецк, так і ў Светладарск.
Улічваючы паспяховыя дзеянні ўкраінскай артылерыі і авіяцыі, верагоднасць контрудараў тэрарыстаў у накірунку Дэбальцэва і Арцёмаўск імкнецца да нуля. Сіл у баявікоў ўжо відавочна не хопіць. Спроба нанесці ўдар у раён Пантэлеймонаўкі з мэтай разблакоўкі іншага шляху на Данецк таксама становіцца малаверагоднай, з улікам наступу сіл АТА на Ясінаватую, якое перакрывае адно з магчымых напрамкаў такога ўдару.
Першамайск працягваюць кантраляваць тэрарысты, праўда, сіламі АТА ўжо дасягнуты некаторы поспех з паўночнага напрамку, дзе яны падыходзяць усё бліжэй да дадзенага населенага пункта. Гэта змушае баявікоў адцягвацца да Стаханава і далей на Алчэўск-Перавальск, хоць робяць яны гэта з неахвотай, спрабуючы контратакаваць у напрамку Папаснай.
Што датычыцца Луганска, то тут працягваюцца баі на поўначы горада, а таксама пачаліся актыўныя дзеянні з боку паўднёвага напрамку. Пасля перакрыцця трасы М04, сілы АТА спрабуюць увайсці ў паўднёвыя раёны горада. Супернік жа, разумеючы, што страта кантролю над шляхамі паведамлення з РФ набліжае немінучы канец, спрабуе контратакаваць для разблакоўкі дадзенага накірунку. Тут можна чакаць актыўных дзеянняў з боку Чырвонадон і Сухадольск.
Шэраг паведамленняў аб перадыслакацыі сіл і перасоўваннях некаторых калон бронетэхнікі тэрарыстаў у бок Ізварына наштурхоўвае на думку аб шматхадавой гульні з “белымі траянскімі конямі”, якія стаяць на мяжы ў дадзеным пункце пропуску. Цікава, што за апошнія месяцы баявікамі выкарыстоўвалася тактыка замыльвання вачэй, калі яны наўмысна правакавалі адцягненне ўвагі на перамяшчэння сваіх танкаў і бронетэхнікі ў адных раёнах, а тым часам прыхаваная перакідка праводзілася па іншых напрамках. Улічваючы гэты факт, можна меркаваць, што амаль пустыя фуры пасля іх паспяховага агляду прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа на мяжы пройдуць у глыб раёнаў, якія кантралююцца тэрарыстамі. І ўжо там адбудзецца загрузка загадзя перакінутай прасёлкамі расійскай тэхнікі, зброяй і боепрыпасамі, для іх схаванай транспарціроўкі ў Данецк і іншыя гарады, што кантралююцца баявікамі.
За мінулыя выхадныя нам давялося пагутарыць з некалькімі байцамі добраахвотніцкіх батальёнаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў боесутыкненнях апошніх дзён пад Ілавайскам і іншых раёнаў так званага “сектара Д”. Хлопцы канстатуюць факт, што ў прымежных раёнах ім супрацьстаяць ужо не толькі атрады незаконных узброеных фарміраванняў тэрарыстычных груп, але і рэгулярныя сілы ВС РФ, а таксама спецыялісты ГРУГШ РФ. Гэта бачна па характары зладжанасці вядзення бою, экіпіроўцы і ступені падрыхтоўкі. Таксама перыядычна ўкраінскія байцы бяруць у палон кадравых афіцэраў расейскага спецназа ГРУ. Агнявую падтрымку ім аказваюць як з тэрыторыі РФ, так і абстрэльваючы з РСЗА “Град”, заведзеных ўжо на ўкраінскую тэрыторыю.
Працягваюцца правакацыі і дыверсіі на тэрыторыі Амвросіеўскага раёна, у тыле сіл АТА; таксама заўважаны актыўныя дзеянні ў раёне Новаазоўска, але пакуль для тэрарыстаў яны сканчаюцца безвынікова.
Што датычыцца Данецка, то пазіцыі сіл АТА і тэрарыстаў за выходныя мала змяніліся. Украінскія сілы працягваюць спробы наступу з паўднёва-усходу праз Моспіна, якія пакуль не ўвянчаліся асабліва вялікімі дасягненнямі, але прымушаюць суперніка перакідваць усе новыя сілы з боку Торэза і Снежнага, пазбаўляючы тым самым яго ўдарнай моцы ў напрамку на Саўра-Магілу. Акрамя таго, у горадзе пачалі працаваць РДГ ўкраінскіх войскаў.
Ўжо неаднаразова звярталася ўвага на тое, што тэрарыстаў нельга заціскаць у кольцы і замыкаць ў густанаселеных гарадах. Загнаны ў кут пацук здольны на больш агрэсіўныя і неадэкватныя дзеянні. Варта абавязкова пакідаць кантраляваныя калідоры, праз якія выціскаць баявікоў з населеных пунктаў і гнаць у палі. Чаму такая тактыка да гэтага часу не выкарыстоўваецца, і працягваецца пагоня за акальцаваннем раёнаў і стварэннямі катлоў, застаецца загадкай.
Абставіны страты самалёта МіГ-29 17.08.14 таксама пакідаюць шмат пытанняў. Пытанне стаіць у ўзбраенні, з якога маглі збіць гэты самалёт. Гучаць здагадкі, што так як збіць Міг з “Бук” і ПЗРК вельмі складана, то дапамагчы гэта зрабіць маглі расейскія спяцы з С-300. Але гэта ўсяго толькі здагадкі, у дадзеным пытанні мы цалкам адкрытыя для дыскусіі і ацэнак новых фактаў сведкамі падзей.
Не варта забываць аб магчымай небясьпекі па-за зонай АТА. Як па закрытым каналам тэрарыстаў (Zello, інсайдэрская інфармацыя), так і ў адкрытых крыніцах цыркулюе прывязка да 19-га жніўня, на якое рыхтуецца магчымая правакацыя з боку РФ. Спектр магчымых варыянтаў досыць шырокі, ад правядзення шырокамаштабных дыверсій і тэрактаў да нанясення прэвентыўных ракетных удараў. Мы ўстрымаемся ад каментароў, лічым, што любая з версій мае права на жыццё і, больш за тое, магчымасць яе рэалізацыі залежыць толькі ад непасрэднай каманды Крамля. Не варта забываць, што крытычная маса расейскіх дыверсійных груп гатова і чакае свой час ў глыбокіх тылах АТА. У такіх умовах наіўнымі выглядаюць ура-патрыятычныя імкненні і заклікі кінуць усе сілы на ўсход. Менавіта там у выпадку ўдару, які рассякае, ад ВС РФ у бок Харкава з адначасовым выхадам з паўднёвага напрамку сілы АТА з найбольш падрыхтаванымі часткамі і байцамі, загартаванымі баямі, могуць апынуцца ў катле. Паралельны выхад ВС РФ з боку Сумскай і Чарнігаўскай абласцей і кідок на Кіеў не прымусяць сябе доўга чакаць. Дадзеная версія ўскосна пацвярджаецца перамовамі тэрарыстаў па каналах Zello, у якіх яны заяўляюць, што іх галоўная задача — максімальна змучыць і пакалашмаціць ўкраінскія сілы, каб падрыхтаваць глебу для дзеянняў ВС РФ.
Тыя, хто наіўна вераць, што поўнамаштабнай вайны з РФ не будзе, і канфлікт на ўсходзе будзе далей гарэць, а Расея будзе працягваць трываць ўколы санкцый заходніх дзяржаў, глыбока памыляецца. Вайны нам не пазбегнуць, магчыма, толькі дыпламатычнымі намаганнямі і разгульванне далейшага перакрыцця напрамкаў падрыхтоўкі удараў адцягнуць яе наступ, але не пазбегнуць у цэлым. Спадзявацца на ваенную дапамогу заходніх краін вядома можна, але не моцна спакушайцеся, за нас нашу працу ніхто не зробіць. Нам застаецца толькі звярнуцца да вопыту вядзення партызанскай барацьбы і неадкладна ствараць атрады, здольныя супрацьстаяць суперніку ў глыбокім тыле. Расея — гэта Звер, сам заганяў сябе ў кут, яго сілы на зыходзе, і таму ён вельмі агрэсіўны і непрадказальны. Яго гібель наступіць вельмі хутка, але наша задача максімальна захаваць сілы і генафонд нашай нацыі, так як мы вымушаны канстатаваць, што пакуль яшчэ лакальная вайна на ўсходзе краіны з яе пастаяннымі здрадамі з боку вышэйшых чыноў накіравана на знішчэнне самых актыўных і пасіянарныя сіл ўкраінскага народа, здольных супрацьстаяць расейскай агрэсіі. Гэта чарговы генацыд украінскай нацыі з боку Расейскай імперыі паняволеных народаў, які мы павінны прадухіліць і перамагчы. Мы верым у перамогу і ведаем, што яна не будзе лёгкай, але яна няўхільная…
Слава нацыі, смерць ворагам!
Пераклад Кацярыны Катэнка
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа