Па выніках мінулых сутак назіраецца адцягванне сілаў АТА з Шахцёрскага, такім чынам, карта франтоў некалькі змяняецца, мы вымушаны канстатаваць, што тэрарыстам ўдалося адстаяць калідор зносін паміж Данецкам і далей у РФ, праз які магчыма перакідка зброі і тэхнікі. Таксама былі пакінутыя некаторыя раёны Горлаўкі. Будзем спадзявацца, што адыход сіл АТА з названых населеных пунктаў з’яўляецца тактычнай перагрупоўкай. Магчыма, гэта зроблена для больш надзейнага ўмацавання тылоў, пра неабходнасць якога мы казалі ў папярэдніх зводках.
У асноўным, за мінулыя суткі буйных аперацый не праводзілася ні з боку сілаў АТА, ні з боку тэрарыстаў так званых ДНР і ЛНР. Адзінае, што можна адзначыць — гэта нанясенне артылерыйскіх удараў па ўмацаванням баявікоў ў Горлаўке, але ўдары былі нанесеныя з затрымкай, таму як тэрарысты загадзя пакінулі месца дыслакацыі (верагодна, іх папярэдзілі).
Адзначаецца прыбыццё папаўнення баявікам у Алчэўску і Перавальску. Такім чынам, у названых населеных пунктах сфарміраваны рэзерв стаўкі Гіркіна, які можа быць выкарыстаны для нанясення контрудараў па небяспечным напрамкам (Алчэўск-Першамайск, Алчэўск-Дэбальцэва, Алчэўск-Вясёлая Тарасаўка), а таксама можа быць задзейнічаны для падмацавання тэрарыстаў у Снежным і Торэзе. Хутчэй за ўсё, наяўнасць менавіта гэтага рэзерву і прывяла да перагрупоўкі сіл АТА, пра якую мы пісалі вышэй.
Што датычыцца іншых напрамкаў, то вайна перайшла ў млявапраяўную фазу, калі сілы АТА акуратна “прамацваюць глебу”
з паўднёва-заходняга напрамку на Снежнае, Антрацыт і РовенькІ, а тэрарысты таксама акуратна перашкаджаюць ім гэта зрабіць.
Сілы АТА працягваюць наступ на Першамайск, адкуль тэрарысты пастаянна наносяць контрудары па Папаснай: сённяшняя раніца пачалася з артылерыйскай падрыхтоўцы, будзем чакаць добрых навінаў да вечара.
Што датычыцца Луганска, тут да гэтага часу не вырашана пытанне з Лутугінскай групай сіл АТА. Таксама выклікае зацікаўленасць факт паступлення тэрарыстаў праз населены пункт Шчасце (!). На гэты момант варта звярнуць асаблівую ўвагу, каб не атрымаць паўтор сітуацыі ў Амвросіеўке і Валнаваха, паколькі гэта тыл групы, якая вядзе наступ з паўночнага напрамка на Луганск. Праблема трасы М04, па якой у Луганск пастаянна прыбывае падмацаванне, застаецца адкрытай.
Нашай групай устаноўлена, што баявікам ў Данецку (Гомельская вобласць, Украіна) увесь час прыбывае падмацаванне з боку памежных пасёлкаў Паўночны і Папоўка, дзе праз расійскі гарадок Данецк (Растоўская вобласць, РФ) пастаянна вядуцца перакідання тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Каб перакрыць гэты канал, мы можам прапанаваць знішчыць мост на Шцераўскім вадасховішча, што знішчыць шлях, які злучае Данецк і Чырвонадон. Паколькі ёсць магчымасць абыходу праз Миусінск, то сітуацыю ў карэнным шляхам можна пагоршыць ліквідацыяй моста, тады для таго, каб патрапіць у Данецк, цяжкай тэхніцы суперніка прыйдзецца праязджаць альбо недалёка ад Дмітраўкі, альбо праз Рассыпное…
Інфармацыя пра яшчэ некалькі “сцежак Хо Шы Міна” была падслухаў актывістамі ў ходзе гутаркі бавікоў, якія абмяркоўвалі пытанне “як лепш патрапіць у Луганск”. Разглядаецца два варыянты:
- Праз расейскі Данецк перайсці на Ізварын, далей праз Чырвонадон на Луганск.
- З Шчасця праз Маліноўскае лясніцтва.
Абодва варыянты выглядаюць досыць праўдападобнымі, таму на іх таксама варта звярнуць увагу.
Датычна Чырвонадону: верагодна, што баявікі вырашылі зрабіць яго сваёй цытадэллю. Адзначаецца, што ў гасцініцы “Турыст”, а таксама ў будынку аб’яднання “Чырвонаданугаль” пастаянна фігуруюць групы прыезджых тэрарыстаў з РФ. У прыватнасці, у горадзе заўважана шмат груп кадыраўцаў. Чырвонадон з’яўляецца зручнай перавалачнай базай, ён знаходзіцца практычна побач з мяжой і паблізу яго, праз Сухадольск, таксама праходзяць калоны падмацавання з РФ. У свяце дадзенай інфармацыі чуткі пра тое, што кіраўніцтва так заванай ЛНР часта бывае ў Чырвонадоне і нават плануе перадыслакацыю сваёй штаб-кватэры туды, выглядаюць досыць праўдападобнымі і вельмі лагічнымі.
І напрыканцы, хочам звярнуць вашу ўвагу на сённяшнюю заяву НАТА, згодна з якой значна ўзрастае небяспека поўнамаштабнага увядзення расейскіх войскаў ва Украіну пад выглядам міратворчай або гуманітарнай місіі. Паводле дадзеных Паўночнаатлантычнага Альянсу, блізу ўкраінскай мяжы сканцэнтраваная дваццацітысячная групоўка сіл РФ.
Да таго ж, напярэдадні пастаянны прадстаўнік РФ Віталь Чуркін на экстранай сустрэчы Савета бяспекі ААН відавочна прамацваў глебу, робячы дзёрзкае заяву аб планах Масквы. Згодна з яго заяве, Крэмль плануе накіраваць у Данецк, Луганск і іншыя гарады Украіны “канвоі з расійскай гуманітарнай дапамогай пад эгідай Міжнароднага камітэта Чырвонага крыжа”.
Цікава, што сёння на брыфінгу спікер Інфармацыйнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка паведаміў, што тэрарысты выкралі некалькіх прадстаўнікоў Чырвонага крыжа. Як супрацоўніцтва расейскага боку, якое аказвае падтрымку тэрарыстычным групам на ўсходзе Украіны, можа суадносіцца з гуманітарнай дапамогай Чырвонага крыжа — гэта пытанне рытарычнае. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час мы будзем назіраць чарговы віток правакацый і дзёрзкіх акцый з расейскага боку, параўнальных з акупацыйнымі дзеяннямі ў Крыму. Да такога сцэнару варта быць гатовымі, як Украіне, так і сусветнай супольнасці.
Пераклад Кацярыны Катэнка
- Русский: Антитеррористическая операция в Украине. Сводка по состоянию на 6 августа 2014
- Українська: Антитерористична операція в Україні. Зведення станом на 6 серпня 2014
- English: The Anti-Terrorist Operation in Ukraine: Summary for August 6, 2014
- Беларуская: Антытэрарыстычная апэрацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 6 жніўня 2014
- Deutsch: Anti-Terror-Operation in der Ukraine. Zusammenfassung und Stand zum 6. August 2014
2 Responses to “Антытэрарыстычная апэрацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 6 жніўня 2014”
2014-08-07
Антитеррористическая операция в Украине. Сводка по состоянию на 6 августа 2014 | Inform Napalm[…] […]
2015-12-24
The Anti-Terrorist Operation in Ukraine: Summary for August 6, 2014 - InformNapalm.org (English)[…] […]