• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 9 жніўня 2014

on 2014-08-10 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Штодзённыя зводы Print This Post Print This Post

090814map

За мінулыя суткі, паводле заявы СНБА, “шляхам аператыўных дыпламатычных мер” была папярэджана спроба ўварвання ВС РФ пад выглядам гуманітарнай місіі Чырвонага Крыжа. Менавіта дзе і ў якім выглядзе такая спроба ажыццяўлялася, на якім участку мяжы і ў якой колькасці, нам даведацца не атрымалася, але пакуль дыпламаты прадухіляюць ўварвання расейскіх войск, яно поўным ходам працягваецца ў выглядзе перакідання дадатковых сіл і калон з тэхнікай праз пасёлкі Вялікі Сухадол, Паўночны і Папоўка. Абыходзячы гэтыя пасёлкі, тэхніка праходзіць праз гарады Сухадольскі і Чырвонадон. За мінулыя суткі паступіла паведамленне, што чарговая калона з некалькіх адзінак бронетэхнікі пайшла з Сухадольска на Луганск. Па нашых зводках, якія некалькі адрозніваюцца ад афіцыйных, траса М04 да гэтага часу не вызвалена. Таму казаць аб поўным асяроддзі Луганска не прыходзіцца.

Характэрна, што перакідка сіл і сродкаў баявікоў, у асноўным, праходзіць у начны час, для схаванага перамяшчэння і цяжкасці фота-відэа фіксацыі. Таксама сталі частымі выпадкі абстрэлу баявікамі мірнага насельніцтва ў дадзеных раёнах. Але так як гэтыя акцыі ўжо не ўдаецца спісаць на “карныя аперацыі хунты”, то баявікі там хутчэй маюць на мэце нагнятання панікі, чым вядзенне ідэалагічнай апрацоўкі.

Вяртаючыся да калон падмацавання, варта адзначыць, што папярэднім ключавым пунктам іх перакідкі з’яўляецца Антрацыт і Равенькі. За мінулыя суткі сталі вядомыя падрабязнасці адступлення сіл АТА з раёна Даўжанскага і Чырвонапартызанска. Ўдары баявікоў па нашых сілах наносіліся з Антрацыта ў накірунку на Есаўлак – Ніжні Нагольчык – Дзьякава. Улічваючы, што ў Антрацыце сабрана дастаткова буйная групоўка баявікоў, то адступленне сіл АТА з гэтага раёна можно было прагназаваць.

У той жа час, мінулай ноччу пачалося наступленне сіл АТА на Антрацыт, такім чынам верагоднасць контрудару ў тыл групе войскаў у Міўсінске некалькі знізілася. Нагадаем, што вызваленне Міўсінска можна будзе лічыць паспяховым толькі тады, калі група войскаў, якая вядзе наступ на Чырвоны Промень з паўночнага захаду (праз Фашчаўку) вызваліць яго і злучыцца з Міўсінскай групай сіл у раёне ШтЭрГРЭСа. Толькі ў гэтым выпадку два тактычных мяшка нашых сіл ператворацца ў аператыўнае асяроддзе Данецкай групоўкі баявікоў. Судзячы па тым, што сілы АТА змаглі заняць населеныя пункты Вахрушчэва і Хрустальны, то канец акружэння баявікоў ужо блізкі (падрабязнасці апускаем).
Што датычыцца непасрэдна абстаноўкі ў Луганску, то яна вельмі крытычная, баявікі працягваюць весці мінамётныя абстрэлы па аб’ектах інфраструктуры. Тэрарысты ЛНР наўмысна вядуць агонь па бальніцах, школах, кацельнях і падстанцыях, жадаючы справакаваць гуманітарную катастрофу.

Данецк і наваколле

Пачалося наступленне сіл АТА на Ясінаватую (спроба нумар два). Дзіўна, што перад пачаткам наступу напрамак, з якога яно вялося, быў абстрэляны градам з Макееўкі, і вылучэнне калон АТА ў Ясінаватую супала з вылучэнне калон ДНР з Макееўкі ў тое ж месца. Акрамя таго, падцягванне тэхнікі ў Макееўке з Харцызска было заўважана нават трохі раней. Такое ўражанне, што тэрарысты ведалі пра дакладны час гадзіны «Ч» і іх нехта ўвесь час папярэджвае (і зноў заклікі прапусціць сілавікоў праз паліграф застаюцца не пачутымі).

Па стане на вечар 08.08.14 украінскія сілы паўторна замацаваліся на подступах з Мар’інкі ў Данецк. Пачаліся баі на ўскраінах Данецка ў Марыупальскім накірунку.

Горлаўская групоўка

Што датычыцца Горлаўкі, то тут заўважана перамяшчэнне баявікоў з горада ў бок Макееўкі. Хутчэй за ўсё, наступ сіл АТА ўчора з боку Чырвонага Партызана і вызваленне Пантэлеймонаўкі далі зразумець баявікам, што ў выпадку наступу сіл АТА на Енакіева яны будуць цалкам адрэзанымі ад знешняга свету. У сувязі з гэтым яны пачынаюць паступова пакідаць горад. Але ёсць таксама і альтэрнатыўны варыянт: баявікі перагрупоўваюцца для нанясення контрудару ў раёне Ясінаватай і далей на Пантэлеймонаўку з боку Макееўкі.

Таксама, па паведамленнях мясцовых жыхароў, на тэрыторыі Горлаўскага машзавода імені Кірава ў цэхах праводзіцца рамонт танкаў тэрарыстаў.

Працягваецца зачыстка Дэбальцэва і наступ на Першамайск. А адзін з заводаў у Стаханава пераабсталюецца ў магутны ўмацаваны раён. Такім чынам, ўдары баявікоў па Папасным з Першамайска былі нанесены для адцягнення ўвагі ад іх больш глыбокіх тылоў.

Акрамя таго, паступаюць паведамленні, што Торэз таксама ператвараюць у магутны укрэпрайон; хутчэй за ўсё такой жа лёс можа чакаць і Стаханаў.

Па стане на вечар 9 жніўня становішча сіл АТА пачынае мяняцца ў больш пазітыўны бок. У хуткім часе можна прагназаваць поўнае рассяканне баявікоў на тры ізаляваныя групы:

  • Данецк, Макееўка, Харцызск (але толькі ў выпадку калі наступ з боку Амвросіеўкі на паўднёвы захад Торэза дасць пазітыўныя вынікі);
  • Торэз, Снежны (калі сілам АТА ўдасца завалодаць Чырвоным Променям і развіць поспех сваёй атакі);
  • астатняя частка Луганскай вобласці (падрабязнасці і сюрпрызы апускаем, для іх яшчэ будзе час).

Радуе, што пасля няўдалых спробаў перакрыць мяжу ў траўні-ліпені, камандаванне сіл АТА нарэшце пачалі “заходзіць плячом” з паўднёва-заходняга напрамку, наносячы ўдары ў паўночным накірунку па Торэзу (праз Шышеўкі), па Снежнаму і Міўсінску праз Дзьякава і па Антрацыту. Такім чынам, доўгі і вузкі калідор ліквідаваны, і пачынаюць прымяняцца больш рацыянальныя прыёмы, вядомыя з гісторыі ваеннага мастацтва. Адзіным недахопам з’яўляецца наяўнасць за спіной сіл РФ, якія згрупаваныя на мяжы з Украінай у раёне Куйбышава, Навашахцінска і іншых раёнаў.

Працягваюцца спробы абстрэлу і правакацый ўкраінскіх памежных тэрыторый з боку РФ. Разам з гэтым расейскім бокам праводзіцца актыўная выведка мясцовасці з дапамогай БПЛА.

Па паведамленнях памежнай службы на ўчастках аддзелаў «Кахоўка», «Бердзянск» і «Кірылаўка» было выяўлена прымяненне расійскіх БПЛА, якія вялі разведку з боку Чорнага мора і перамяшчаліся ўздоўж берагавой лініі. Па беспілотнікам-выведнікам была прыменена зброя.

Таксама зафіксавана з’яўленне БПЛА ў раёне парта «Марыупаль» і на ўчастку аддзела пагранслужбы «Чырвоны Чабан». У дадзеным раёне беспілотнікі здзяйснялі палёты ад адміністрацыйнай мяжы з АР Крым. Не сакрэт, што найбольш магутная групоўка сіл ВС РФ сканцэнтравана менавіта на подступах з акупаванага Крыма. Крымскія стаўленікі Крамля знаходзяцца ў пастаянным напружанні і чакаюць, што ўкраінскія сілы пасля вызвалення Данбаса, атрымаўшы дадатковы баявы вопыт, высунуцца вызваляць акупаваныя Расеяй тэрыторыі. Магчыма, на дадзеным этапе іх страхі выглядаюць некалькі завышанымі, але не безпадстаўнымі, так як батальён тэрытарыяльнай абароны Крым ужо створаны, думаем, што неўзабаве ён праявіць сябе ў поўнай меры…

Хто б што ні казаў, але цяжкасці гартуюць і ўмацоўваюць ўкраінскі народ, ён становіцца больш згуртаваным і моцным. Увесь свет падтрымлівае Украіну, у той час як расейская вярхушка заганяе сябе ў кут, выракаючы свой народ на прыгнёт, хаос і галодныя бунты. Мяркуем, што неўзабаве мы будзем назіраць падзенне Крамлёўскага калоса.

Слава Украіне!

Пераклад Кацярыны Катэнка

Tags: антытэрарыстычныя аперацыяАТАДанбасРоссиятэрарыстыУкраіна

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

    2020-10-02 - 0 Comment
  • На Данбасе загінуў беларускі добраахвотнік, актывіст “Плошчы-2006” Мікалай Ільлін

    2020-07-15 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

June 2023
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.