• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Апазнаная група вайсковых злачынцаў мінамётнай батарэі 74-й АМСБр ЗС РФ, якія ваявалі на Данбасе

on 2017-04-25 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Апазнаныя восем вайсковых злачынцаў з складу мінамётнай батарэі батальёна-тактычнай групы 74-й АМСБр Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі, якія ваявалі на Данбасе. OSINT, ідэнтыфікацыя мясцовасці, інфаграфіка.

У выніку гэтага OSINT-расьледаваньня міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm у базу дадзеных фіксацыі кадравых расейскіх вайскоўцаў ва Украіне былі дададзеныя новыя бясспрэчныя факты ўдзелу мінамётнікаў 74-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 21005, Кемераўская вобл, г. Юрга) у баявых дзеяньнях на Данбасе. Разам з гэтым мы вымушаныя прызнаць, што на Усходзе Украіны насамрэч ваююць колішнія шахтары, не мясцовыя, як заяўляе расейская прапаганда, але кузбаскія гарнякі з Расеі, якія праз безвыходнасьць шукаць лепшай  долі ў шэрагах расейскай арміі.

Чацьверты год Расея вядзе неабвешчаную вайну супроць Украіны. Здавалася б, сабраныя шмат сьведчаньняў пра гэта і выявіць нешта новае ў агульнадаступных крыніцах ужо немагчыма. Тым больш, што расейскія спэцслужбы зачышчаюць візуальныя доказы ўдзелу ЗС РФ у гэтай вайне. Але дзякуючы вельмі каштоўнаму трохгадоваму досьведу зьдзяйсьненьня OSINT-расьледаваньняў, міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm выяўляе ўсё новыя факты.

74-я асобная мотастралковая брыгада з Кемераўскае вобласьці (в/ч 21005, г. Юрга) Цэнтральнае вайсковае акругі неаднойчы патрапляла ў поле зроку InformNapalm. Гэтае злучэньне пасьпела скампрамэтаваць сябе ня толькі праз так званыя растоўска-ўкраінскія, але й сірыйскія «камандыроўкі». Паводле нашых дадзеных, батальёна-тактычная група юргінской брыгады ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году, што пацьверджанае некалькімі нашымі расьледаваньнямі. Пазьней асобныя вайскоўцы 74-й АМСБр былі зафіксаваныя ў складзе незаконных збройных фармаваньняў так званай «наваросіі».

У выніку OSINT атрымалася выявіць восем вайсковых злачынцаў з складу 74-й АМСБр ЗС РФ. Зьмесціва фотаальбомаў фігурантаў гэтага расьледаваньня наглядна адлюстроўвае “ўкраінскую камандыроўку” мінамётнага падразьдзяленьня гэтае брыгады ўлетку-ўвосень 2014 году.

  1. Валянтын Цямноў

Нарадзіўся 29 верасьня 1985 году. Родам з г. Навакузнецк (Кемераўская вобл.). У 1992-2002 гадох навучаўся ў школе №99, пасьля – у ПТВ №50 г. Навакузнецка. Працаваў на вуглездабывальным прадпрыемстве «Шахта «Бальшавік»». У 2015 годзе скончыў юрыдычны факультэт Навакузнецкае філіі-інстытуту Кемераўскага дзяржаўнага унівэрсытэта.

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2005-2006 гадох у складзе 7-й дэсантна-штурмавой дывізыі ПДВ ЗС РФ (в/ч 61756, г. Наварасійск). З канца траўня 2014 года фіксуецца ў статусе вайскоўца-кантрактніка 74-й АМСБр. У гэты момант не зьяўляецца вайскоўцам ЗС РФ.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “OK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Карціна маслам

Храналёгія й геаграфія падзеяў таго пэрыяду (зь некаторымі выключэньнямі) досыць добра адлюстраваная ў фотаальбоме фігуранту №1 Цямнова. Як ужо было зазначанае, напрыканцы траўня – напачатку чэрвеня 2014 году былы шахтар-кузбасавец, які падпісаў кантракт на службу ў ЗС РФ, пазуе ў сваім новым абліччы – праўда, у запазычанай у таварыша ў службе Хасамукдзінава форме з сяржанцкімі пагонамі і бляхаю вартавога роты. Досыць характэрныя камэнтары да фота: першы – ад жонкі Ксеніі, пра тое, што ейны муж вайсковец, і другі – ад нейкага Дзяніса, які цешыцца з таго, што Цямноў «бандеровцев гасит» (рас.).

Наступныя фатаздымкі з фотаальбому Цямнова, зробленыя ў пэрыяд з 20 чэрвеня па 5 верасьня 2014 году, адлюстроўваюць працэс баявой падрыхтоўкі на адным з мясцовых палігонаў юргінскага гарнізону: палявыя выхады, вывучэньне 120-мм мінамётаў, паралельна – заняткі «паводле сыстэмы Станіслаўскага» што да ператварэньня з вайскоўца ЗС РФ на баявіка «наваросіі».

У фотаальбоме Цямнова маюцца фатаздымкі, выкладзеныя 5 верасьня 2014 году, якія сьведчаць пра перакідваньне вайсковага эшалёна з Кемераўскае вобласьці з прыпынкам на чыгуначнай станцыі «Міхайлаўскі руднік» (станцыя аднашляховае лініі Арбузава – Арол, за 1 км ад гораду Жалезнагорск Курскае вобласьці). Яшчэ некалькі фота з 5 верасьня, цалкам мажліва, – з пунктам прызначэньня ў дысьлякацыю ляснога лягеру ў памежным з Украінай раёне Растоўскае вобласьці.

Заўвага: паводле нашых ацэнак, гэтыя фатаздымкі з фотаальбому Цямнова выкладзеныя з пэўным спазьненьнем. Напрыклад, фота на тле чыгуначнага эшалёну, якое маецца ў профілях ягоных таварышаў у службе датаванае раней – 15 жніўня 2014 году.

Найбольш цікавы фатаздымак, выкладзены ў фотаальбоме Цямнова ў перыяд з 11 верасьня па 6 кастрычніка 2017 году. Гэта здымкі зь ляснога лягеру й фатаздымкі з палёў. Характэрна, што расейскія вайскоўцы з гэтае сэрыі фота пазуюць то ў штатнай, то бок піксельнай форме ЗС РФ з усімі ідэнтыфікацыйнымі нашыўкамі, то ў разнастайнай форме вайсковага ўзору і нават у цывільнай вопратцы, пры гэтым экіпіяваныя яны «па-баявому» і зь белымі нарукаўнымі павязкамі (ідэнтыфікацыйныя знакі, якія выкарыстоўваюць расейскія вайскоўцы і незаконныя збройныя фармаваньні на Данбасе).

Зазначым і вайсковую тэхніку на гэтых фатаздымках: камуфляваныя аўтамабілі «УАЗ» з гвардзейскімі знакамі на дзьвярох (верагодна, машыны 22-й гвардзейскай брыгады спэцназа ГРУ); бронетранспартэры БТР-80 без бартавых нумароў і апазнавальных знакаў; грузавыя аўтамабілі КамАЗ і «Урал» (машыны разьлікаў мінамётнай батарэі) без нумарных знакаў, але зь белымі ідэнтыфікацыйнымі коламі на кабінах (падобнае маркаваньне на машынах расейскіх інтэрвэнтаў мы неаднаразова фіксавалі й раней). Сярод усяго гэтага, у адным з фатаздымкаў, у якім наш фігурант Цямноў пазуе на борце бронетранспартэра, можна пабачыць таблічку з надпісам «Донецк – Снежное» (рас.), цалкам мажліва, зьнятая з маршрутнага транспарту).

 

Згодна з храналёгіяй і зьмесцівам фотаальбому Цямнова, ён вытрымаў толькі адную «ўкраінскую камандыроўку». Зарабіўшы грошы дзякуючы патройнаму акладу з баявымі выплатамі, ён прыехаў ў Кемераўскую вобласьць, датэрмінова скасаваў кантракт і вярнуўся да цывільнага жыцьця. Праз два гады пасьля баявой камандыроўкі ў Цямнова абвастрылася настальгія: 8 верасьня 2016 году ён выклаў у сеціва фатаздымкі адной сэрыі, зробленыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе, – на тле зьнішчанай тэхнікі (танкаў Т-64 і БМП).

Ідэнтыфікацыя мясцовасьці й зьнішчанай бронетэхнікі

Для высьвятленьня геалякацыі й часу здымкі была выкарыстаная база дадзеных рэсурсу “lostarmour.info”. У выніку пошуку й аналізу фатаздымкаў вызначанае, што гэты вайсковец 74-й АМСБр зрабіў здымкі у раёне населенага пункту Навакацярынаўка. Паводле дадзеных гэтага рэсурсу, у фота зафіксаваная зьнішчаная 29 жніўня 2014 году калёна, у тым ліку танкі Т-64 і БМП-2 17-й танкавай брыгады Збройных Сілаў Украіны.

Заўвага: інфармацыя пра Цямнова і «ўкраінскую камандыроўку» 74-й АМСБр ЗС РФ здабытая дасьледнікамі InformNapalm незалежна, паводле вынікаў уласнай OSINT. Але дзеля аб’ектыўнасьці зазначым, што фатаздымак Цямнова на тле зьнішчанай тэхнікі быў выкладзены ў якасьці камэнтару на адным з рэсурсаў «Канапных войскаў» яшчэ ў верасьні 2015 году (вынік пошуку з выкарыстаньнем функцыі images.google). Праблема палягае ў тым, што прыхільнікі гэтай гільдыі прызвычаіліся варыцца ва ўласным саку і абмяжоўваюцца экспрэс-камэнтарамі замест таго, каб пашыраць гэтую важную інфармацыю за межамі рэсурсу і надаваць яе шырокаму колу чытачоў.

Банда

Падчас разпрацоўкі Цямнова мы ідэнтыфікавалі і ягоных таварышаў у службе – ўдзельнікаў «украінскай камандыроўкі – 2014».

  1. Марк Шарыфулін

Нарадзіўся 5 лютага 1992 году. Родам з г. Навакузнецк (Кемераўская вобл.). У 2009 годзе скончыў школу №64 у Навакузнецку. У 2014 годзе скончыў мэханіка-машынабудаўнічы факультэт Кузбаскага дзяржаўнага тэхнічнага унівэрсытэту.

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2010-2011 гадох у складзе 59-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 44980, Прыморскі край, Пагранічны раён, с. Сяргееўка) УВА. З 2013 году і па лета-восень 2014 году быў вайскоўцам-кантрактнікам 74-й АМСБр. Мажліва, у 2015 годзе даслужваў свой 3-гадовы кантракт у 24-й асобнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня ГРУ (в/ч 55433, Навасібірск) ЦВА. Ня бягучы момант звольнены з ЗС РФ.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Храналёгія й геаграфія падзеяў у фотаальбоме Шарыфуліна адлюстраваная ня горш, чымся ў ягонага таварыша ў службе. Ён мае той жа «баявы шлях», што і фігурант №1 Цямноў. Але з адным дадаткам: прыблізна вядомая дата ягонага вяртаньня з «украінскае камандыроўкі» – 20 кастрычніка 2014 году (гэта вынікае з фатаздымку, зробленага на пэроне чыгуначнага вакзалу г. Самара). У фотаальбоме фігуранту №2 маецца шэраг групавых здымкаў, якія ёсьць і ў альбоме Цямнова, супольныя фота абодвух вайскоўцаў, у тым ліку здымак, зроблены падчас перакідваньня ва Украіну на чыгуначнай станцыі «Міхайлаўскі руднік», і фота зь ляснога лягеру расейскіх акупантаў.

Адзін з апошніх фатаздымкаў Шарыфуліна, выкладзены ў фотаальбом 23 лютага 2017 году, зроблены падчас ягонай баявой «камандыроўкі» 2014 году. У фота зафіксаваны КамАЗ зь белым ідэнтыфікацыйным колам, сам жа фігурант мае белую нарукаўную павязку акупацыйных войскаў.

  1. Яўген Іваноў

Нарадзіўся 14 лістапада. Мейсцам жыхарства пазначыў г. Сочы. Меркавана, родам з пас. Шыра (Хакасія).

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у ПДВ ЗС РФ. Станам на вясну-восень 2014 году вайсковец-кантрактнік 74-й АМСБр. Меркавана, дзейны вайсковец ЗС РФ.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

У фотаальбоме фігуранту №3 Іванова таксама выяўленыя здымкі, зробленыя падчас «украінскай камандыроўкі – 2014», у тым ліку групавы фатаздымак з той жа сэрыі, якую мае і фігурант №1 Цямноў (здымкі 207 і 224) і фота на тле ўжо знаёмага нам «Урала» мінамётнай батарэі зь белым ідэнтыфікацыйным колам і тактычным знакам, характэрным для НЗФ «наваросіі», – у выглядзе ромба. Іваноў таксама апазнаны ў фатаздымку (здымак 247) у фотаальбоме фігуранту №2 Шарыфуліна.

  1. Аляксандар Пыж’янаў

Нарадзіўся 9 траўня 1993 году. Родам з г. Северск (Томская вобл.).

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гадох у 74-й АМСБр, з 2014 году – вайсковец-кантрактнік гэтай жа брыгады.

У сацыяльных сетках: “VK”  (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “VK2” (профіль неактыўны зь вясны 2014 году).

У фотаальбоме фігуранту №4 Пыж’янава няма сьведчаньняў пра «ўкраінскую камандыроўку – 2014», на яе намякае хіба што групавы здымак на тле вайсковага эшалёну, выкладзены 15 жніўня 2014 году (такі ж фатаздымак маецца і ў альбоме фігуранту №1 Цямнова). Апроч гэтага, Пыж’янаў апазнаны ў шэрагу фота ў альбоме фігуранту №2 Шарыфуліна (здымкі 243, 239) і фігуранту №1 Цямнова (здымкі 214, 216, 228).

  1. Аляксей Голеў

Нарадзіўся 31 траўня 1980 году. Родам з г. Кемерава.

З 2007 году  і, меркавана, дагэтуль зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам 74-й АМСБр.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “VK2” (профіль неактыўны з кастрычніка 2012 году), “OK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

У фотаальбоме фігуранту №5 Голева няма фота з «украінскай камандыроўкі – 2014», хаця яго самога ўдалося апазнаць у шэрагу фатаздымкаў у альбоме фігуранту №2 Шарыфуліна (здымкі 234, 237, 242).

  1. Максім Кузьмін

Нарадзіўся 7 сьнежня 1984 году. Родам з г. Кемерава.

Станам на 2014 год вайсковец-кантрактнік 74-й АМСБр.

У сацыяльных сетках: “VK” (профіль неактыўны з кастрычніка 2012 году).

Нягледзячы на ​​тое, што старонка фігуранту №6 Кузьміна неактыўная ўжо пяць гадоў, нам удалося апазнаць яго ў фатаздымках «баявых таварышаў», зробленых ў 2014 годзе, – у альбоме фігуранту №2 Шарыфуліна (здымак 237) і фігуранту №1 Цямнова (здымак 214 і 172).

  1. Даніл Коблік

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1993 году. Родам з г. Юрга (Кемераўская вобл.).

Станам на 2014 год вайсковец 74-й АМСБр.

У сацыяльных сетках: “VK” (профіль неактыўны з жніўня 2014 году), “OK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Нягледзячы на тое, што старонка фігуранту №7 Кобліка неактыўная з 2014 году, у ягоным фотаальбоме маецца шэраг здымкаў з «украінскае камандыроўкі – 2014», у тым ліку фота, выкладзенае 4 жніўня, з камэнтаром «На Украине» (рас.). Таксама ён апазнаны ў фатаздымках фігуранту №1 Цямнова (здымак 228) і фігуранту №2 Шарыфуліна (здымак 235, 237).

  1. Жакс Іскакаў

Нарадзіўся 4 красавіка 1991 году. Родам з г. Омск.

Станам на 2014 год і, меркавана,  дагэтуль зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам 74-й АМСБр.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

У фотаальбоме фігуранту №8 Іскакава выяўленыя некалькі фатаздымкаў, зробленых падчас «украінскай камандыроўкі – 2014», і выкладзеных у верасьні 2014 году, у тым ліку агульныя здымкі з фігурантам №2 Шарыфуліным.

Нагадваем, што 74-я АМСБр неаднойчы патрапляла ў поле зроку InformNapalm, як у кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак» у складзе тактычных групаў, гэтак і зь індывідуальнымі камандыроўкамі асобных ейных вайскоўцаў. Больш за тое, падразьдзяленьні 74-й брыгады мы фіксавалі і ў Сірыі:

  • Расейскія войскі паноўна канцэнтруюцца ля мяжы з Данбасам
  • 74-я АМСБР у баёх на Данбасе?!
  • Чарговая графічная падробка ў скарбонцы ГШ ЗС РФ: расейская калёна ў раёне Старабешава
  • Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх землякоў
  • Кантрактнікі 74-й АМСБр РФ ваююць на Данбасе пад прыкрыцьцём батальёну «ЛНР» «Хуліганы»
  • Апазнаная тактычная група танкістаў 74-й брыгады ЗС РФ, якія ваявалі на Данбасе
  • Жарсьці гурманаў-інтэрвэнтаў 74-й АМСБр Збройных Сілаў РФ

Базы дадзеных што да кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных сілаў даступныя праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэрамі міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

Аўтар расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

Ідэнтыфікацыя мясцовасьці Victory Krm. Інфаграфіка Alex Alexidze.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14430 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.