• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Апазнаныя жаўнеры ЗС РФ, якія згубілі БПЛА «Тахіён» на Данбасе

on 2017-07-25 | 0 Comment | Hacker | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Пацьверджаны ўдзел кадравых расейскіх вайскоўцаў што да забесьпячэньня выведкі й кіраваньня бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА) расейскае вытворчасьці на акупаванай тэрыторыі Украіны дзеля інтарэсаў акупацыйных сілаў РФ. У выніку расьледаваньня апазнаныя жаўнеры ЗС РФ, якія згубілі БПЛА «Тахіён» на Данбасе.

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm працягваюць сэрыю публікацыяў, у якіх аналізуюць інфармацыю з працоўнага кампутару начальніка выведкі так званага 2-га армейскага корпусу Збройных Сілаў РФ на акупаванай тэрыторыі Луганскае вобласьці.

Нагадаем, што матар’ялы для аналізу атрыманыя ў выніку пасьпяховае апэрацыі разьмяшчэньня хактывістамі UCA (FalconsFlame, Trinity, Ruh8, КібэрХунта) спэцыфічнага праграмнага абсталяваньня на працоўным кампутару «начальніка выведкі». З першай часткаю аналізу вы можаце азнаёміцца праз спасылку . У ёй раскрытыя падрабязнасьці выкарыстаньня расейскім камандаваньнем БПЛА «Арлан» у баявых дзеяньнях на Данбасе. У  другой частцы вядзецца пра выкарыстаньне БПЛА «Фарпост». У трэйцяй частцы на падставе аднаго з данясеньняў вызначанае мейсца падзеньня БПЛА «Тахіён» 138-й АМСБр ЗС РФ з бартавым нумарам 141169.

Чытайце таксама: Вайскоўцы 138-й АМСБр ЗС РФ разгортвалі сродкі СПА на Данбасе.

Чацьвертая частка прысьвечаная аналізу дакладной запіскі пра камандыра незаконнага збройнага фармаваньня з назовам «ОБрОН «Адэса»». У пятай частцы мы падалі інфармацыю пра выкарыстаньне расейскіх пераносных станцыяў наземнай выведкі ПСНР-8 «Крэда-М1» (1Л120) падразьдзяленьнямі акупацыйных войскаў на Данбасе.

Гэтая публікацыя прысьвечаная ідэнтыфікацыі расейскіх вайскоўцаў, апэратараў БПЛА «Тахіён» з бартавым нумарам 141169. Яны згубілі борт у сьнежні 2014 году ў Луганскае вобласьці на паўднёвым захадзе ад населенага пункту Муратава Луганскае вобласьці, каардынаты мейсца страты сыгналу 48 ° 47’21.8 “N 38 ° 41’11.2 “E. Падрабязьна пра мейсца падзеньня чытайце у гэтай спасылцы.

Опознаны солдаты ВС РФ, потерявшие БПЛА "Тахион" на ДонбассеРасейскія вайскоўцы былі ідэнтыфікаваныя ў сацсетках дзякуючы выяўленьню асабістых дадзеных разьліку комплексу БПЛА ў дакуманце з назовам (падаем у арыгінале) «АКТ предварительного расследования авиационного инцидента (происшествия) беспилотного летательного аппарата ТАХИОН заводской № 141169, происшедшего в в/ч 77077 « 14» декабря 2014 г., ч.11.30 мин. (мск)». Дакумант падрыхтаваў начальнік выведкі так званага 2-га армейскага корпусу расейскіх акупацыйных войскаў і перадаў для зацьверджаньня генэрал-маёру Ігнатаву. Псэўданім Сяргей Ігнатаў і пазыўны «Тамбоў» мае начальнік штабу 58-ай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ Кузаўлёў Сяргей Юр’евіч , які выконваў у той час задачы камандуючага 2-га акупацыйнага корпусу.

1) Старэйшы апэратар разьліку комплексу «Тахіён» 138-й АМСБр ЗС РФ (в/ч 02511).

Шараговец Лапцеў Дзяніс Аляксандравіч, нарадзіўся 29.01.1993 г., асабісты нумар Э-90253 (профіль, кантакты, фотаальбом). У фотаальбоме Лапцева мы выявілі групавы фатаздымак, зроблены, меркавана, у Луганску.     Опознаны солдаты ВС РФ, потерявшие БПЛА "Тахион" на Донбассе 2) Апэратар разьліку комплексу «Тахіён» 138-й АМСБр ЗС РФ (в/ч 02511)

Яфрэйтар Ангалёў Арцём Іванавіч (профіль «VK» №1, №2, згадка ў Сеціве), нарадзіўся 07.05.1994 г., асабісты нумар СУ-052822. Апазнаны ў групавым фатаздымку з фотаальбому Лапцева.

Падчас размовы праз сацыяльныя сеткі з Ангалёвым хактывісты атрымалі доступ да аднае зь ягоных паштовых скрыняў. У ёй быў выяўлены разьліковы дакумант што да грашовае дапамогі МА РФ за снежань 2014 году. Гэтая інфармацыя сьведчыць пра тое, што Ангалёў знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі Луганскае вобласьці як кадравы расейскі вайсковец.Пасьля страты борту 141169 разьлік Лапцева-Ангалёва пачаў выкарыстоўваць БПЛА з нумарам 141168. Аднак зь ім таксама адбыліся інцыдэнты. 8 сьнежня 2014 году ў яго патрапіла куля з калібрам 5.45 мм. А 16 сьнежня, падчас запуску, лятальны апарат ня змог набраць патрэбную вышыню і зачапіўся за галінку, у выніку былі пашкоджаныя дзьве ягоныя кансолі. Ніжэй пададзеныя здымкі пашкоджаньняў, а таксама некаторыя кадры з фота- і відэакамэраў з справаздачаў што да выведвальных вылетаў за сьнежань 2014 году.

Для павялічэньня націсьніце на фота

Як было зазначанае вышэй, хактывісты з UCA пагутарылі праз сацсеткі з Ангалёвым і Лапцевым. Падчас размоваў была пацьверджаная аўтэнтычнасьць дакумантаў з кампутару начальніка выведкі, карэктнасьць ідэнтыфікацыі профіляў расейскіх вайскоўцаў у сацсетках, а таксама атрыманы доступ да паштовае скрыні Ангалёва.

Для павялічэньня націсьніце на скрыншот

Чытайце таксама: Раскрытае ліставаньне падпалкоўніка Расеі пра ФСБ, ПВК і зачысткі на Данбасе

Інфармацыя для расьледаваньня была нададзеная InformNapalm хактывістамі UCA на эксклюзіўнай падставе. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за спосабы атрыманьня гэтае інфармацыі. Мы аналізуем і дапаўняем матар’ялы на падставе выведкі адкрытых крыніцаў.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 138-я АМСБрБПЛА «Тахіён»расейская агрэсія

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

    2021-09-23 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50009 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2023
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.