• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Баявік «ДНР» распавёў пра пастаўкі на Данбас апошніх адзінак вайсковай тэхнікі арміі РФ. Станцыя «Аўрыга»

    on 2019-06-26 | 0 Comment | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    25 чэрвеня на афіцыйнай старонцы Апэрацыі Аб’яднаных Сілаў (ААС) у Facebook зьявілася інфармацыя пра затрыманьне супрацоўнікамі Службы бясьпекі Украіны баявіка тэрарыстычнага ўтварэньня «ДНР».

    У паведамленьні вядзецца пра тое, што затрыманы ў межах распачатае крымінальнае справы супрацоўнічае зь сьледзтвам і надае паказаньні пра дзейнасьць тэрарыстычнага ўтварэньня, а таксама пра ўдзел РФ у акупацыі асобных раёнаў Данецкае й Луганскае абласьцей.

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm зьвярнула асаблівую ўвагу на сьведчаньні баявіка пра пастаўкі на тэрыторыю часова акупаванага Данецку расейскае зброі й вайсковае тэхнікі, у прыватнасьці, найноўшае мабільнае станцыі спадарожнікавае сувязі «Аўрыга», якая паступіла ва ўзбраеньне арміі РФ толькі ў 2014 годзе.

    «Аўрыга» ў Сірыі й на Данбасе

    Гэтая станцыя раней ужо фігуравала ў расьледаваньнях InformNapalm. Выкарыстаньне яе расейскімі вайскоўцамі таксама было зафіксаванае ў Сірыі й на Данбасе.

    У 2016 годзе InformNapalm выкрыў разьмяшчэньне станцыі “Аўрыга” на даху будынку ў населеным пункце Qalat Mirza (дакладныя каардынаты здымку – 35.654480, 36.268471). Непадалёк гэтага мейсца раней таксама былі зафіксаваныя вайскоўцы 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ (в/ч 48271), якіх паводле афіцыйных дадзеных ня мелася быць у Сірыі.

    У 2017 годзе супольнасьць InformNapalm выявіла, што Расея выкарыстоўвае тэрмінал аэрапорту Алепа ў якасьці пункту кіраваньня сваімі падразьдзяленьнямі ў Сірыі. Сярод найноўшых адзінак расейскае вайсковае тэхнікі, зафіксаванай у фота з тэрміналу, супольнасьць выявіла антэну вайсковае станцыі спадарожнікавае сувязі «Аўрыга» (у фота маркэр 2).

    Напачатку 2018 году сьведчаньні пра выкарыстаньне станцыі «Аўрыга» на Данбасе апублікаваў на сваёй старонцы Facebook кіраўнік групы “Інфармацыйны супраціў” Дмытро Тымчук, які трагічна загінуў праз агнястрэльнае параненьне 19 чэрвеня 2019 году.

    “У раёне н.п. Дэбальцава зафіксаваная найноўшая расейская мабільная спадарожнікавая станцыя «Аўрыга», прызначаная для арганізацыі абароненае сувязі ў падразьдзяленьнях ЗС РФ”, – напісаў ён 6 студзеня 2018 году.

    Фотасьведчаньні й пацьверджаньне выкарыстаньня станцыі «Аўрыга» на Данбасе апублікавалі адмыслоўцы дасьледніцкай лябараторыі DFRLab аналітычнага цэнтру «Атлянтычная рада» (Atlantic Council) 15 кастрычніка 2018 году.

    9 чэрвеня 2018 году карыстальнік сацсеціва “VK” “Артем Донецьк” (рас.) выклаў фотаальбом зь некалькімі здымкамі, зробленымі ў розным часе, у якіх зафіксаваная ягоная дзейнасьць у якасьці баявіка кантраляваных Расеяй збройных фармаваньняў у Данецкай вобласьці.

    У двух фатаздымках баявік пазуе побач зь іншым наймітам на тле зялёнай спадарожнікавай антэны. Гэтая радыёлякацыйная талерка вонкава выглядае гэтаксама як і спадарожнікавая антэна расейскае сыстэмы сувязі «Аўрыга-1,2В», якая маецца ва ўзбраеньні арміі РФ з 2014 году”, – зазначанае ў дасьледаваньні DFRLab.У DFRLab параўналі выяву спадарожнікавае антэны ў фота баявіка на Данбасе (леваруч, крыніца “VK”, архіў) з выявамі задняе часткі сыстэмы «Аўрыга 1.2В» на фрэгаце клясы «Адмірал Грыгаровіч» «Адмірал Эсэн» Чарнаморскага флёту Расеі (праваруч).

    Для даведкі

    Мабільная станцыя «Аўрыга» – гэта найноўшая расейская распрацоўка, якая ўваходзіла ў экспазыцыю ААТ «Воентелеком» (рас.) на міжнароднай выставе сродкаў забесьпячэньня бясьпекі «Интерполитех-2014» у Маскве, міжнароднага вайскова-тэхнічнага форуму «Армия-2015». Потым яна згадвалася падчас правядзеньня вышкалаў падразьдзяленьняў сувязі ў Армэніі ў 2015 годзе.

    Фактчэкінг

    З улікам згаданых вышэй расьледаваньняў розных аналітычных групаў з фотадоказамі й сьведчаньнямі выкарыстаньня спадарожнікавае станцыі “Аўрыга” расейскімі войскамі ў Сірыі й на Данбасе можна ўпэўнена сьцьвярджаць: паведамленьне на старонцы ААС з заявай баявіка тэрарыстычнага ўтварэньня пра пастаўкі найноўшых адзінак расейскае зброі на Данбас ёсьць пацьверджаным фактам. Апроч гэтага, міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm вядзе ўласную базу расьледаваньняў і фактаў выяўленьня ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі ЗС РФ, якая ня магла стаць трафейнай і ейная фіксайцыя на Данбасе ёсьць наўпроставым доказам расейскае ваеннае агрэсіі супроць Украіны.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 291-я артылерыйская брыгада2ВDFRLabQalat MirzaАлепаАрмия-2015Аурыга-1Аўрыгав/ч 48271ВоентелекомДанбасДмытро ТымчукИнтерполитех-2014Інфармацыйны СупраціўСірыястанцыя спадарожнікавай сувязіфрэгат Адмірал Эсэн

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • На Данбасе загінуў беларускі добраахвотнік, актывіст “Плошчы-2006” Мікалай Ільлін

      2020-07-15 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.