• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расейскія акупацыйныя войскі сфармавалі ў Наваазоўску самаходную артылерыйскую батарэю: каардынаты й аэраздымка

    on 2016-09-25 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    Валянтэрская аэравыведка перадала міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm эксклюзыўныя дадзеныя, якія сьведчаць пра факт парушэньня аб’яднанымі расейска-тэрарыстычнымі сіламі умоваў адводу цяжкога ўзбраеньня паводле менскіх дамоўленасьцей.
    Гэтак, з 18 па 23 верасьня 2016 году былі зафіксаваныя як мінімум 8 адзінак 122-мм САУ 2С1 «Гвазьдзіка» (адна самаходная артылерыйская батарэя і адзін няпоўны вагнявы ўзвод) за 17 км ад лініі разьмежаваньня (пазначаныя артылерыйскія ўстаноўкі маюць быць адведзеныя ня меней за 25 км). Апроч гэтага, на здымку можна пабачыць 2 адзінкі МТ-ЛБ і 12 адзінак вайсковай аўтамабільнай тэхнікі. Каардынаты зафіксаванай лякацыі ў фатаздымку на мапе: 47.110295, 38.049310.

    bpla

    Валянтэры InformNapalm таксама зьдзейсьнілі маніторынг спадарожнікавых здымкаў гэтага раёну й атрымалі неабвержныя доказы таго, што яшчэ ў сакавіку 2016 году ў пазначанай мясцовасьці не было аніякага ўзбраеньня й тэхнікі, паступовае насычэньне тэхнікай і САУ фіксуецца з пачатку чэрвеня па верасень 2016 году.
    martiyuniyulavgust

    У здымку аэравыведкі, зробленым у другую палову верасьня, можна пабачыць ужо 8 (!) 122-мм САУ.
    Гэта ёсьць сьведчаньнем таго, што аб’яднаныя расейска-тэрарыстычныя сілы ня толькі не адвялі цяжкое ўзбраеньне, але й сфармавалі паўнавартасную самаходную артылерыйскую батарэю й адзін няпоўны вагнявы ўзвод за 17 км ад лініі разьмежаваньня.

    Нагадаем, што гэта ня першы факт парушэньняў умоваў менскіх дамоўленасьцей з боку расейскіх баявікоў. Раней валянтэры InformNapalm таксама падавалі доказы, сабраныя ў выніку маніторынгу й аналізу сацыяльных профіляў расейскіх наймітаў, і нават публікавалі «даведнік для АБСЭ» з пазначэньнем каардынатаў аб’ектаў для неабходнай пільнай праверкі.

    Характэрна, што ў  выніку нядаўняй апэрацыі ўкраінскіх хактывістаў, падчас якой былі ўзламаныя 13 электронных паштовых скрыняў так званых «вайсковых камэндатураў ДНР» была атрыманая інфармацыя, што ўкраінскія сілавікі цалкам захоўваюць рэжым спыненьня вагню. Пра гэта баявікі дакладваюць у сваіх закрытых данясеньнях, што аднак не замінае расейскім прапагандыстам працягваць сваю актыўную дыскрэдытацыю Украіны і дэзынфармацыю сусьветнае грамадзкасьці.

    Глядзіце таксама справаздачу супольнасьці InformNapalm што да фіксацыі й ідэнтыфікацыі 33 тыпаў вайсковай тэхнікі й узбраення, якое было перакінутае на Данбас з Расейскай Фэдэрацыі.


    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: 122-ммНаваазоўскрасейская агрэсіяСАУ 2С1 «Гвазьдзіка»

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.