• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дэсантнікі 31-й АДШБр з Ульянаўска штурмавалі Крымскі пярламэнт у форме “Бэркута”

    on 2015-07-03 | 0 Comment | Актуальна | Дасье | Навіны | Факты ўварваньня
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • jp
    • el

    Каманда InformNapalm падрыхтавала чарговае расьледаваньне, якое паказвае, як з дапамогай маскараду з перапрананьнямі расейскія дэсантнікі стваралі бачнасьць нутранага канфлікту ў Крыму.

    Нядоўга пратрымалася хлусня расейскіх уладаў пра самаабарону Крыма – празь некалькі месяцаў пасьля анэксыі расейцы афіцыйна прызналі, што не было аніякай самаабароны і народнага апалчэньня – наўпрост расейская армія без апазнавальных знакаў захоплівала ўкраінскі Крым.

    Чым далей ад гэтых падзеяў, тым больш ўсплывае дэталяў ўсёй гэтай крымскай авантуры. Памятаеце, як Гіркін-Стралкоў казаў пра галасаваньне ў Крыму: “Дэпутатаў зьбіралі апалчэнцы, каб загнаць іх у залю, каб яны прынялі [рашэньне]. Я быў адным з камандыраў гэтых апалчэнцаў і ўсё бачыў знутры ўласнымі вачыма…”

    Апроч пераапранутых “зялёных чалавечкаў”, стала выкарыстоўвалася тэма мясцовай самаабароны, у якую нібы стройнымі шэрагамі ўступалі былыя ўкраінскія сілавікі.

    Аднак стройныя шэрагі сілавікоў-здраднікаў, як выявілася, апынуліся пераапранутымі расейскімі вайскоўцамі. Памятаеце вядомага расейскага дэсантніка Мікалая Казлова, які страціў ногі на Данбасе?

    Николай Козлов с отцом. На груди у Николая — медаль «За возвращение Крыма»

    Мікалай Казлоў з бацькам. На грудзях у Мікалая – мэдаль “За вяртаньне Крыма”

    Як паведамляла “Новая Газэта”, паводле дадзеных вайсковага камісарыята Азёрска, 21-гадовы Мікалай Казлоў, аўтамэханік паводле спэцыяльнасьці, да чэрвеня 2013 году праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў вайсковай частцы 73612 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (АДШБр), з 1 жніўня 2013 году служыў там жа паводле кантракту.

    Николай (слева) в форме украинской милиции. Фото из «ВКонтакте» его отца. Май 2014-го

    Мікалай (леваруч) у форме ўкраінскай міліцыі. Фота з “УКантакце” ягонага бацькі. Травень 2014 году

    Першым баявым заданьнем Мікалая Казлова стаўся Крым. Спачатку Мікалай “ахоўваў новы ўрад у форме маладых, неапазнаных і “ветлівых людзей”, а пасьля ў бэркутаўскай форме”. Зараз фатаздымак Мікалая ва ўкраінскай міліцэйскай форме вельмі распаўсюджаны ў інтэрнэце. Шмат хто выказаў здагадку, што расейскія дэсантнікі пад выглядам “Бэркута” удзельнічалі і ў разгоне Майдана ў лютым. Дзядзька расейскага дэсантніка Сяргей Казлоў упэўнены, што фота было зробленае ў калідоры Вярхоўнае Рады, якое Мікалай, верагодна, пад выглядам “бэркутаўца” і ахоўваў.

    З мэдалём “За вяртаньне Крыма” Коля вярнуўся ва Ульянаўск. Ажаніўся. І ў жніўні апынуўся ва Украіне, дзе неўзабаве згубіў ногі і вярнуўся дадому інвалідам.

    Раненьне Мікалая выклікала зусім розную рэакцыю чальцоў ягонай сям’і. Дзядзька дэсантніка Сяргей Казлоў, IT-адмысловец з Масквы, напісаў пра раненьне пляменьніка на сваёй старонцы ў Facebook: “Ён цяпер бязногі інвалід да канца жыцьця. Крым наш цяпер…”, але бацька – Усевалад Казлоў ацаніў дзеяньні сына, як подзьвіг жаўнера.

    “Моладзь дурная, усюды фота выкладвае: з Украіны, з Крыма…”, – кажа Сяргей Казлоў.

    Иванов 2

    Иванов3

    Насамрэч, калі зьдзейсьніць выведку профіляў расейскіх дэсантнікаў 31-й АДШБр з Ульянаўска, то адразу можна знайсьці расейскіх вайскоўцаў, якія пераапраналіся ва ўкраінскі “Бэркут”. Вось расейскі дэсантнік Аляксей Ісаеў (https://vk.com/id206011833, архіў: https://archive.is/Cy1Pe) у форме ўкраінскага “Бэркута”:

    Фото "Вконтакте" Алексея Иванова

    Фота “УКантакце” Аляксея Іванова

    Комментарии под фото

    Камэнтары пад фота

    Архіў з камэнтарамі пад фота: https://archive.is/DP98y

    Прыгледзімся да дэталяў. Зялёная дывановая дарожка з залацістым аздабленьнем здаецца досыць знаёмай. Яна неаднаразова трапляла ў кадр навінаў пра захоп Крымскага парлямэнта і Рады Міністраў, у афіцыйных навінах пра прызначэньні і г.д.

    парламент Крым

    На фота супадае паркет, дывановая дарожка і рэльеф столі. Гэта ускосныя прыкметы, якія дапаўняюць ўжо прадстаўленыя фатафакты.

    Такім чынам, маскарад расейскіх дэсантнікаў з ульянаўскай 31-й брыгады ў Крыму, якія пераапранутыя ў форму ўкраінскага “Бэркута” – гэта толькі частка сцэнару навязваньня ідэі “грамадзянскай вайны”, якая ў сваю чаргу была арганізаваная Расейскай Фэдэрацыяй. Працяг гэтага сцэнару зараз мы назіраем на Данбасе.

    Матар’ял падрыхтаваў Anton Pavlushko адмыслова для ІnformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.