• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дэвіз 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: «Я не баязьлівец, але баюся»

    on 2016-01-17 | 0 Comment | Навіны | Падзеі | Сірыя | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm раскрывае некаторыя асаблівасьці «шахматнай партыі», у якую нашыя OSINT-выведнікі згулялі з расейскімі “асабістамі”, якія сочаць за выкрывальніцкімі публікацыямі што да расейскіх вайскоўцаў – намінантаў на званьне «лепшага зьліва» ад ЗС РФ. Як сьведчыць народная мудрасьць: «Ад InformNapalm не схаваешся!».

    Напрыканцы сьнежня 2015 году каманда InformNapalm апублікавала матар’ял “Сьлядамі 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: ад Данбаса да сірыйскага Хомса”. Галоўным героем публікацыі стаўся вайсковец кантрактнае службы 66-й асобнай брыгады сувязі (в/ч 41600, мейсца дысьлякацыі г.Стаўрапаль) Руслан Скаеў. Як звычайна, у выніку нашае публікацыі профіль фігуранту быў выдалены расейскімі спэцслужбамі, якія сочаць за ўсімі нашымі выкрывальнымі матар’яламі. Трэба зазначыць, што ўсе намаганьні расейскіх акупантаў што да падобнага кшталту зачыстак ня маюць аніякага сэнсу, бо ўсе дадзеныя і службовы сьпіс Скаева, якія мы падалі, захаваныя ў некалькіх архівах, зь якіх яны будуць скарыстаныя ў гадзіну «Х».

    Адкрыем некалькі дэталяў што да працэсу назіраньня за нашымі фігурантамі і іхнага ператварэньня з постаці рэальнага пацана на безаблічнае дзіця.

    Нагадаем, што разам з Русланам Скаевым на супольным фота быў зафіксаваны яшчэ адзін вайсковец з складу той жа 66-й брыгады сувязі ЗС РФ Андрэй Шульга (спасылка на архіў профілю, фотаальбому). Мабыць з-за фота выправы вайскоўцаў з порту Наварасійска ў сірыйскую камандыроўку і ўжо вядомага фота «пад пальмаю» Руслана Скаева, профіль Шульгі і быў выдалены.

    Shulga 1

    Shulga 2

    Як выявілася, баязьлівец – ён і ў Сірыі баязьлівец. Глядзім далей.

    На адным з фатаздымкаў Шульгі з таварышамі ў службе быў апазнаны Дзяніс Раманкоў з Будзёнаўска, вонкавы выгляд якога адметны праз радзімку на правай шчацэ.

    Romankov 5

    Romankov 2

    Romankov 3

    Romankov 4

    Пасьля публікацыі матар’ялу пра 66-ю брыгаду сувязі ЗС РФ профіль быў выдалены, што ёсьць пацьверджаньнем ягонага знаходжаньня ў Сірыі.

    Гэтак паэтапна мы паступова падыйшлі да пераможцы ў намінацыі самага «зашыфраванага» баязьліўца з складу 66-й асобнай брыгады сувязі ЗС РФ. Ім стаўся Сяргей Гусеў з Саратава (архіў профілю), які мае і іншы профіль з псэўданімам Сяргей Бялоў (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Gusev 4

    Gusev 3

    Gusev 5

    Сяргей Бялоў/Гусеў быў зафіксаваны ня толькі ў сьпісе сяброў Андрэя Шульгі, але й на супольных зь ім фота. Адразу пасьля публікацыі нашага матар’ялу, Сярожанька выдаліў усе сьляды сваёй службы ў 66-й брыгадзе сувязі і асабістага знаёмства з Шульгом. Але InformNapalm прадугледзеў і гэты варыянт, у нас жа заўсёды ўсё захаванае і на гэты выпадак.

    Gusev 7

    Gusev 6

    Gusev 8

    Зьнік з фотаальбому і сьлед данбаскае камандыроўкі Сярожанькі Гусева. Усяго некалькі фатаздымкаў, зробленых у сьнежні 2014 году, таксама былі бязьлітасна выдаленыя.

    Gusev 9

    Gusev 10

    Gusev 11

    І рэч нават не ў «навароскіх» шаўронах, зь якімі любяць фарсіць расейскія вайскоўцы, але ў будынку, на тле якога сфатаграфаваўся баязьлівец Сярожанька Гусеў.

    Gusev 12

    Гэты будынак быў апазнаны ў выніку папярэдняга нашага расьледаваньня, калі на ягоным тле пазаваў вайсковец 18-й АМСБр з Чачэніі Раман Рэвэр.

    komandirovka Roman rever -

    Гэта будынак Ваенізаванай горнавыратавальнай часткі ў Данецку на вуліцы Лявіцкага, якая мае скарочаны назоў – «Горнавыратавальнік». Фота было зробленае наўпрост перад уездам на тэрыторыю на збудаваным блёкпосьце.

    Gornospasatel

    Каманда InformNapalm выказвае падзяку “падціральшчыкам” з расейскіх спэцслужбаў, а таксама 66-й брыгадзе сувязі і асабіста Сяргею Гусеву за праяўленую баязьлівасьць, бо праз свае дзеяньні вы прыцягнулі нашую ўвагу і дазволілі раскрыць чарговы факт удзелу кадравых расейскіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ня толькі ў Сірыі, але й на Данбасе. У выніку камбінацыяў з шматлікімі хадамі, атрымалася вызначыць меркаванае мейсца дысьлякацыі расейскіх падразьдзяленьняў Паўднёвае вайсковае акругі, раскватараваных у Данецку на тэрыторыі «Горнавыратавальніка».

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня – Victory Krm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.