• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Сьлядамі 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: ад Данбаса да сірыйскага Хомса

on 2015-12-26 | 1 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • by
  • ua
  • tr
  • en
  • bg
  • sv

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговы факт “наварасійска-сірыйскай камандыроўкі” падразьдзяленьня сувязі з Стаўрапалю. Падрабязнасьці манэўраў 66-й асобнай брыгады сувязі ЗС РФ раскрыў расейскі вайсковец, які раней ужо быў і ў “растоўска-ўкраінскай камандыроўцы”.

Падчас OSINT-расьледаваньня былі вызначаныя дадзеныя вайскоўца кантрактнай службы 66-й асобнай брыгады сувязі (в/ч 41600, мейсца дысьлякацыі г.Стаўрапаль) 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) РФ Руслана Скаева.

Асабістыя дадзеныя: Скаеў Руслан Мухтаравіч, 03.05.1983 г.н., пражывае ў горадзе Стаўрапаль. Профілі ў сацыяльных сетках: “VK” (архівы на профіль, на фотаальбом, на кантакты), “В кругах”(рас.) (архіў),  на сайце знаёмстваў Badoo (архіў).

3Zi7MRcCKTU

 

vk 4vk 8 vk 10

 

 

 

vk 21vk 11vk 15

 

 

 

vk 24180 vk prof

 

 

 

Архівы на некаторыя фатаздымкі Р.Скаева (1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9).

Украінская камандыроўка Руслана Скаева

Згодна з фатаздымкамі з альбому Руслана Скаева, ён пасьпеў падчас службы ў 66-й брыгадзе сувязі паўдзельнічаць у гібрыднай вайне, пачатай супроць Украіны. Пра гэта сьведчаць фатаздымкі, якія ён выклаў у сацыяльны профіль 28 сакавіка і 28 красавіка 2015 году. На першым фатаздымку Руслан Скаеў разам з таварышамі ў службе пазуе на тле правінцыйнай забудовы, асабовы склад у поўнай баявой выкладцы, без апазнавальных знакаў і апрануты не паводле статуту – у расейскую форму старога ўзору “флора”. На другім фатаздымку тыя ж асобы, але ўжо з застольлем ў лясным лягеры, зноў тая ж форма “флора”, некаторыя ў масках. Пра тое, што гэтыя фота не старыя, але маюць дачыненьне да расейскага ўварваньня на Данбас улетку-ўвосень 2014 году, сьведчыць і ўзнагародны ліст да мэдалю “За баявыя адзнакі“, нумар “3380“, выдадзены на падставе загаду Міністра абароны РФ №809 з 10.12.2014 г. з подпісам камандыра в/ч 41600 палкоўніка В.Пробчанкава.

Заўвага: мэдаль «За баявыя адзнакі» – ведамасная ўзнагарода МА, якой ўзнагароджваюцца вайскоўцы Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі:

  • за адзнаку, адвагу і самаадданасьць, праяўленыя падчас выкананьня задачаў у баявых умовах і падчас зьдзяйсьненьня спэцыяльных апэрацыяў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцьця;
  • за ўмелыя, ініцыятыўныя і рашучыя дзеяньні, якія спрыялі пасьпяховаму выкананьню баявых задачаў;
  • за пасьпяховае кіраўніцтва дзеяньнямі падначаленых падчас выкананьня баявых задачаў.

Такую ж мэдаль мы фіксавалі і ў іншых расейскіх вайскоўцаў, якія пабывалі ва “украінскай камандыроўцы”, у тым ліку, у публікацыях InformNapalm за сьнежань 2015 году (1, 2).

vk 23 vk 19 vk 16

Архівы на фатаздымкі Руслана Скаева з Данбаса (1, 2, 3).

Сірыйская камандыроўка Руслана Скаева

У фотаальбоме Скаева фігуруе шэраг фатаздымкаў, выкладзеных 13, 18 і 23 сьнежня 2015 году. На двух фатаздымках можна пабачыць расьліннасьць, якая не зьяўляецца тыповай для расейскага Паўночнага Каўказа, ды і вонкавы выгляд расейскіх вайскоўцаў зноў жа “нестатутны”. Больш за тое, адзін з фатаздымкаў з расейскімі вайскоўцамі ў баявой машыне пазначаны геатэгам – правінцыя Хомс, Сірыя.

1-1 vk 1 vk 2
Архівы на фатаздымкі Р.Скаева зь Сірыі, сацсеціва “VK” (1, 2, 3).

Скептыкі могуць падаць свае аргумэнты, маўляў падобная расьліннасьць ёсць і ў Сочы або ў Абхазыі (акупаваны Расеяй рэгіён Грузыі), а геатэг можна падрабіць. Але InformNapalm апэлюе фактамі і даказвае адваротнае:

У сацсеціве “facebook” быў выяўлены профіль Руслана Скаева (архіў на старонку), у якім ён з 13 па 18 сьнежня 2015 году выклаў вышэйпададзеныя фатаздымкі, а таксама фота на тле рарытэту – парэшткаў “БТР-152” савецкага бронетранспартэра 50-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Гэты тып бронемашынаў ужо некалькі дзясяткаў гадоў як зьняты з узбраеньня савецкай і, тым больш, расейскай арміі. Але паводле дадзеных адкрытых крыніцаў, станам на 2010 год да 500 адзінак гэтага тыпу машынаў усё яшчэ былі ва ўзбраеньні арміі Сірыі (гл. “БТР-152” і “Сухапутныя войскі Сірыі“). Празь геалякацыю мы вызначылі мясцовасьць, дзе зроблены фатаздымак: на паўднёвым усходзе ад г.Хомс, на тэрыторыі вайсковай базы арміі Сірыі. Там, верагодна, і базуюцца сувязісты стаўрапальскай брыгады сувязі з ПВА. На спадарожнікавых здымках выразна бачныя акопы для тэхнікі і самая тэхніка, такія ж самыя, як і на фота Скаева на тле “гістарычнага бронетранспартэру”.

12339183

Selection_100

Selection_101

NA KARTEEEEEEEEEE

BTR i GRUPPA 13 1213 12 Gruppa18 12 Gruppa v mashine

Архівы на пасты з фатаздымкамі Р.Скаева зь Сірыі, сацсеціва “facebook” (1, 2, 3).

Нагадваем, што міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm адная зь першых зафіксавала і даказала прысутнасць расейскага сухапутнага кантынгенту ў Сірыі. Больш за тое, мы  вызначылі ня толькі тыпы расейскага ўзбраеньня і найменьне падразьдзяленьняў, перакінутых на Блізкі Усход, але й імёны расейскіх злачынцаў – лётчыкаў бамбавальнай авіяцыі і артылерыстаў, якія супольна з злачынным рэжымам Башара Асада зьдзяйсьняюць зьнішчэньне мірнага насельніцтва Сірыі. Таксама мы адсачылі шлях паставак узбраеньня для сухапутнае апэрацыі Расеі, які пракладзены праз мора з дапамогаю “сірыйскага экспрэсу”.


Сірыйская камандыроўка ЗС РФ
(спасылка на нашыя публікацыі, якія тычацца толькі сухапутных падразьдзяленьняў ЗС РФ):

Наварасійска-сірыйская камандыроўка ЗС РФ, September 4, 2015

У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Санцапёк”, October 12, 2015

Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі, October 29, 2015

Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх зямлякоў, November 2, 2015

У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі, November 10, 2015

РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама, November 10, 2015

Марскія пяхотнікі 336-й АБрМП БФ РФ заблукалі ў правінцыі Эс-Сувэйда, Сірыя, November 17, 2015

Расея разгортвае другую вайсковую базу ў Сірыі, December 1, 2015

Вайна ў Сірыі: Шлях да сухапутнае апэрацыі Расеі пракладзены праз мора. Інфаграфіка, December 2, 2015

Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі, December 7, 2015

Больш матар’ялу можна знайсьці паводле тэгу «Сірыя» на InformNapalm.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэра міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалая Махно.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

One Response to “Сьлядамі 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: ад Данбаса да сірыйскага Хомса”

  1. 2016-01-17

    Дэвіз 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: «Я не баязьлівец, але баюся» - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50298 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.