• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    FrolovLeaks: уцаркоўлены экспэрт Крамлю па ўплыву ва Украіне. Эпізод I

    on 2016-12-09 | 0 Comment | Hacker | Аналітыка | Грамадзтва | Навіны | Сьвет Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Спачатку было Слова

    Хактывісты ўкраінскага Кібэральянса (UCA) перадалі для вывучэньня валянтэрам міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm вялікі масыў дадзеных, вынятых з паштовае скрыні намесьніка дырэктара Інстытута краінаў СНД, прэс-сакратара Саюза праваслаўных грамадзянаў, «уцаркоўленага экспэрта» Кірылы Фралова (FrolovLeaks).

    frolov-kУ выніку дасьледаваньня электроннага ліставаньня Фралова за 1997-2016 гады можна прыйсьці да высновы, што за маскай праваслаўнага блазна-сэктанта, якім яго лічылі шматлікія, хаваецца чалавек, які досыць актыўна ўдзельнічаў у маніпуляцыях з выкарыстаньнем рэлігіі, дзеяньні якога цалкам адпавядаюць таемнай дактрыне дэстабілізацыі сытуацыі ва Украіне і замаху на ейную тэрытарыяльную цэласнасьць. Шчыльныя стасункі Фралова з дарадцам прэзыдэнта РФ у пытаньнях рэгіянальнае эканамічнае інтэграцыі Сяргеем Глазьевым, патрыярхам Маскоўскім Уладзімерам Гундзяевым (aka Кірыл), а таксама чальцом Рады зьнешняй і абароннай палітыкі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы РФ (прызнаная нелегітымнай) і дырэктарам Інстытута краінаў СНД Канстантынам Затуліным прадвызначыла ягоною ролю ў працэсах, мэтаскіравана рэалізаваных на тэрыторыі Украіны.

    Аналіз ліставаньня Фралова дазваляе з упэўненасьцю казаць, што рэлігія (ня блытаць зь верай) – гэта ня проста «опіум для народу», але майстэрскі сродак падману, ачмурэньня (замбаваньня) і падпарадкаваньня людзей. Невыпадкова менавіта рэлігію выкарыстоўвалі ў якасьці галоўнае інфармацыйнае зброі ідэолягі і адэпты «русскаго міра».

    Эпізод I

    Праз тое, што аб’ём інфармацыі вельмі вялікі, мы разаб’ем аналіз на сэрыю эпізодаў. Поўны дамп ліставаньня Кірылы Фралова будзе выкладзены ў апошняй частцы гэтае сэрыі і будзе даступны  кожнаму для больш глыбокага вывучэньня. Зыходныя EML-лісты, на падставе якіх падрыхтаваны гэты эпізод, даступныя ў архіве. У публікацыі пададзеныя скрыншоты й файлы-ўкладаньні з гэтых лістоў.

    Агульныя зьвесткі пра Кірылу Фралова вы можаце знайсьці ў «Чысцу» на сайце «Міратворац».

    65233_originalУ выніку спэцапэрацыі ўкраінскіх хактывістаў быў атрыманы доступ да паштовае скрыні Фралова frolov_moskva@mail.ru. У дампе маюцца лісты з 1997 году, калі Фралоў ліставаўся зь Mihajlo Fejsa <fejsam@eunet.yu> – філёзафам, супрацоўнікам Сэрбскага унівэрсытэту, адным з тых, хто распальваў русінскія сэпаратысцкія настроі ў Закарпацьці. У гэтай тэме ў ліставаньні Фралова фігуруюць таксама вядомы Пятро Гяцко, сьвятар Дзьмітры Сідар і шмат іншых.

    2

    У жніўні 2004 году Фралову з адрэсы ins@apn.ru (Інстытут нацыянальнае стратэгіі, створаны палітолягам Станіславам Бялкоўскім) дасылаюць дакумант ustav-kpd – статут «карпарацыі праваслаўнага дзеяньня», а празь некалькі дзён – і ліст, падпісаны “СБ” і дасланы з адрэсы, якая зьвязвае зь Бялкоўскім (1, 2). Гэты ліст, як і шмат іншых, адлюстроўвае сувязь Бялкоўскага з ФСБ РФ.

    У 2004 годзе, у зьвязку з падзеямі першага Майдана ва Украіне, актыўнасьць Фралова значна павялічылася. Наконт «украінскіх» пытаньняў ён лістуецца з Усеваладам Чапліным.

    lozungy-18-noyabrya

    yanukovych

    Таксама Фралоў публікуе вялізную колькасьць артыкулаў у падтрымку так званага Севераданецкага сэпаратысцкага зьезду, скіраванага супроць Юшчанкі і наагул цэнтральнай украінскай улады. У сьнежні 2004 году ён ляціць у Кіеў. У гэты момант праяўляецца сеціва кантактаў Фралова ва Украіне, куды ўваходзяць адэсіт Валеры Каўраў, журналіст з Сэвастопалю Сяргей Сьцяпанаў, кіянін Ігар Друзь , Сяргей Майсееў з Харкава і іншыя. Усе пазначаныя асобы – гэта прадстаўнікі прарасейскіх сілаў, арыентаваныя на УПЦ МП і РПЦ.

    prosba-dat-y-eto

    Фралоў арганізаваў сустрэчу Валеры Каўрава (старшыні так званага Саюза праваслаўных грамадзянаў Украіны) і Міраслава Якімчука з Мадэстам Колеравым, які ў той час працаваў начальнікам упраўленьня прэзыдэнта РФ у міжрэгіянальных і культурных сувязях з замежнымі краінамі. Характэрна, што Колерау забаронены ўезд на тэрыторыю Летувы, Эстоніі й Грузіі, ён абвешчаны персонай нон грата ў Латвіі.

    kolerov

    kolerov2

    Досыць цікавае ліставаньне Фралова з прарасейскім сьвятаром УПЦ МП а.Дзьмітрыем Познанскім, памерлым у 2010 годзе праз рак. Познанскі дасылаў Фралову мноства матар’ялаў пра Украіну, рабіў для яго пераклады, заклікаў да яшчэ большай актыўнасьці і ўцягненьня ва ўнутраную палітыку Украіны.

    srochno-nuzhen-perevod

    korch

    Ліставаньне з Анатолем Бірскім (birskiy@list.ru) дае пэўнае ўяўленьне пра тое, як быў атрыманы пэўны ўплыў на Януковіча (пакідаем у арыгінале): “Полагаю необходимым сделать все от себя зависящее для встречи Януковича с Патриархом”, “Сеть УПЦ МП идеальна для массовой пропаганды против НАТО“ . Гэтыя і іншыя выказваньні сьведчаць пра значную ролю Фралова ў сфэры рэлігійнага ўплыву як на асобных палітычных дзеячоў, гэтак збольшага і на вэктар далейшага разьвіцьця Украіны.

    etogo-nelzya-dopustyt

    З Фраловым ліставаліся й афіцыйныя структуры УПЦ МП. Вось ліст ад прэс-службы, у якім вядзецца пра тэкст Васіля Анісімава – anisimov-rezensia.

    tekst

    Адная з сталых адрэсоў – edinoe@otechestvo.org.ua – зь якой піша меркавана Валеры Каўраў, зьвязаны з адэскім прарасейскім рэсурсам «Единое отечество» (рас., пакідаем у арыгінале): «Мы можем раскрутить наше движение на Антиавтокефальных акциях, антиНАТОвских, антибандеровских и в защиту русского языка. Однако без серьезной поддержки я это все не вытяну» (ліст з 05.02.2007 г.).

    shuvalov

    У лісьце згадваюцца Максім Барысавіч Курачкін (Макс «Шалёны», kurochkyn-maksym-borysovych) – крымінальны аўтарытэт, бізнэсмэн, палітык, забіты кілерам у 2007 годзе, і Ігар Шувалаў – расейскі паліттэхноляг, адзін з кіраўнікоў т/к «Інтэр».

    У ліставаньні з «Единым отечеством» абмяркоўваюцца палітычныя праэкты: kontseptsyya-partyy, сустрэча з Барысам Лукічавым, прадстаўніком сінадальнага аддзелу й кіраўніком справамі Адміністрацыі прэзыдэнта РФ.

    lukychev

    Лукічаў зьбіраецца абмяркоўваць фінансаваньне адэскае прарасейскае арганізацыі.

    smeta

    У 2007 годзе (!) арганізуюць акцыю «Георгіеўская стужка».

    georg-lent

    Сфэра інтарэсаў Фралова распаўсюджваецца ня толькі на Кіеў і Адэсу. Ён падтрымлівае кантакты і з Данецкам, у тым ліку з Канстантынам Зазвонавым (donesm@ukr.net), які ў 2006 годзе ствараў прарасейскую арганізацыю праваслаўнага кшталту. Таксама досыць цікавае ліставаньне з Уладзімерам Карнілавым (“Чысцец”), які ў той час працаваў дырэктарам украінскае філіі ў Інстытуце краінаў СНД і рэгулярна дасылаў Фралову матар’ялы пра сытуацыю ва Украіне: otchet-na-2-marta, ynostrannye-smy-ob-ukraynskyh-vyborah, provokatsyy-ot-novogo-regyona.

    Карнілаў сыстэмна займаецца антыдзяржаўнай дзейнасьцю, фактычна прадстаўляе інтарэсы РФ, маніторыць інфармацыйныя рэсурсы, зьбірае інсайдэрскую інфармацыю, выяўляе патэнцыйных агентаў уплыву (напрыклад, predlozhenyya-po-pozdravlyaemym-na-ukrayne-2007). У 2007 годзе ён напісаў Фралову сотні лістоў з данясеньнямі, прасіў дазвол на паездкі, дасылаў дадзеныя з адкрытых крыніцаў і вынікі прыватных сустрэчаў. Зараз Карнілаў жыве ў Эўропе і працягвае займацца антыўкраінскай дзейнасьцю.

    korolevskaya

    Большая частка ліставаньня – гэта артыкулы на ўкраінскую тэматыку – якія Карнілаў адшуквае адмыслова для Фралова, напрыклад, сэрыя публікацыяў Соні Кошкінай.

    koshkyna

    Зафіксаваныя спробы Карнілава паўплываць на сытуацыю і на міжнародным узроўні.

    kytajtsy

    У 2006 годзе Фралоў атрымаў больш за 200 лістоў ад Анатоля Філатава, які паведамляў яму пра крымскія працэсы, Мэджліс і арганізацыі «расейска-праваслаўнага руху» у Крыме.

    fylatov

    mytyng-symferopol

    Часта ў сваіх лістах гэтыя праваслаўна-прарасейскія дзеячы выпрошваюць грошы і паліваюць адзін аднаго брудам, спрабуюць пазбавіцца ад канкурэнтаў да кармушкі.

    dobychynkaurovrugan

    Такім чынам, аналіз першае часткі ліставаньня й дакумантаў з паштовае скрыні Кірылы Фралова дазваляе зрабіць наступныя высновы:

    1. Падрыўная дзейнасьць супроць Украіны была распачатая РФ практычна адразу пасьля распаду СССР. Згодна з дампам паштовае скрыні Фралова спробы распальваньня сэпаратысцкіх настрояў у Закарпацьці рабіліся яшчэ ў 1997 годзе. Увесь гэты час за кошт дзяржаўнага бюджэту Расейскай Фэдэрацыі на Украіну зьдзяйсьняўся дэструктыўны ўплыў, вылучаліся сродкі на фінансаваньне грамадзкіх арганізацыяў, інстытутаў і сацыялягічных агенцыяў, якія займаюцца зборам і аналізам інфармацыі, што цікавіць Крэмль.
    2. Царкоўная тэматыка прысутнічае ў шматлікіх лістах. Фралоў, апроч праблемаў РПЦ, надае вялікую ўвагу да «ўкраінскага пытаньня». Ён робіць максымум намаганьняў для блякаваньня натуральнага працэсу стварэньня ўкраінскай памеснай царквы, уцягваецца ва ўнутрыпалітычныя й канфэсійныя справы Украіны. Уплыў адбываецца праз блізкіх да РПЦ мітрапалітаў, асаблівая роля надаецца адэскаму Агафангелу.
    3. Асноўныя інструманты ўплыву й аб’екты ўвагі Фралова – гэта розныя праэкты з прарасейскімі й праваслаўнымі ідэямі: «Аб’яднаньне расейцаў ва Украіне», «Саюз праваслаўных грамадзянаў Украіны», казачыя арганізацыі і г.д.
    4. Рэгіёны найбольш актыўнай працы Фралова – АР Крым, Закарпацьце, Адэса, Данецк, Харкаў і Кіеў.
    5. Паміж агентамі ўплыву з розных рэгіёнаў і арганізацыяў адбываецца канкурэнтная барацьба.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Giordano Bruno.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.