• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Google Earth раскрыў новыя сакрэты абстрэлаў з-за «парэбрыка»

    on 2016-03-11 | 0 Comment | Аналітыка | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае дасьледаваньні вайсковых злачынстваў Расейскай Фэдэрацыі праз спадарожнікавыя здымкі, даступныя ў сэрвісе Google Earth.

    У адным з папярэдніх расьледаваньняў «Google Earth раскрывае сакрэты трафейнай тэхнікі тэрарыстаў» былі пададзеныя факты транспартаваньня тэхнікі з тэрыторыі РФ праз некантраляваныя дзялянкі ўкраінскае мяжы ў зоне баявых дзеяньняў.

    У чарговым расьледаваньні InformNapalm зьдзейсьніў ідэнтыфікацыю гарматаў, напрамку іхнае  стральбы, маршрутаў  падвозу боепрыпасаў і сьлядоў, пакінутых у выніку абстрэлаў. Вайсковыя злачынствы ня маюць тэрміну даўніны, таму мы прааналізуем спадарожнікавыя здымкі памежнае тэрыторыі за верасень-кастрычнік 2014 году, якія захоўваюць мноства цікавых падрабязнасьцяў абстрэлаў з тэрыторыі РФ раёну населеных пунктаў Марынаўка, Першамайскі, Сьцяпанаўка і іншых ў жніўні 2014 году.

    Цікава, што менавіта гэтыя населеныя пункты фігуруюць у зводах тэрарыстаў і расейскіх прапагандыстаў. Напрыклад у публікацыі з цынічным назовам: «Храналёія грамадзянскай вайны ва Украіне за 15 жніўня 2014», апублікаванай на расейскім рэсурсе Ruspravda.info паведамляецца (пакідаем у арыгінале):

    «Подразделениями Национальной гвардии при поддержки танков осуществлялись неоднократные атаки на населенные пункты Мариновка, Степановка, Первомайский. В ходе упорных боев противник, обладающий значительно превосходящими силами, был отброшен на ранее занимаемые позиции. Решительные контратаки ополченцев позволили нанести противнику значительные потери в личном составе и материальных средствах».

    Якія ж сілы былі прыцягнутыя да апэрацыяў у жніўні 2014 г. можна даведацца з аналізу спадарожнікавых здымкаў. Здымкі Google Earth сьведчаць не пра грамадзянскае, але менавіта пра вайсковае супрацьстаяньне і агрэсію суседняе дзяржавы супроць Украіны.

    Скрыншот спадарожнікавага здымка з 14.09.2014 г. У ім зафіксаваная гаўбічная батарэя з 6 гарматаў (два вагнявых узводы), мейсца раскладкі БК, грузавікі і намёт. Мейсцазнаходжаньне на ўсход ад хутару Прыміускі Куйбышаўскага раёна Растоўскае вобласьці. Зялёным колерам пазначаныя каардынаты й дата. Праз тое, што ствол гарматы на здымку мае такую ж даўжыню, што і грузавік, можна зрабіць здагадку, што на здымку зафіксаваная 152-мм гаўбіца 2А65 Мста-Б. Даўжыня ствалу гарматы – 7200 мм, для параўнаньня даўжыня грузавіка Урал-4320 – 7366 мм,  КамАЗ-5350 – 7960мм. 122-мм гаўбіцы Д-30 мае ствол, даўжыня якога – 4660 мм, таму на здымку ён выглядаў бы менш за грузавік.

    Selection_347

    Крыху на захад ад гэтых гарматаў знаходзяцца старыя пазыцыі стральбы. Цікава, што яны таксама зафіксаваныя ў ранейшым здымку, зробленым 04.09.2014 г. Можна выразна пабачыць, што працавалі толькі пяць гарматаў.

    Selection_349

    Зараз давайце пагледзім наступны здымак у гісторыі, які датуецца 06.10.2014 г., і ў якім зафіксаваныя сьляды апаленае й вытаптанае зямлі ў мейсцах усталяваньня гарматаў (upd: нашыя чытачы дапамаглі выначыць, што вялікія чорныя плямы на здымку, гэта сьляды стральбы з сыстэмаў залпавага вагню, якія зьдзяйсьнялі ўдары з тае ж пазыцыі, напрамак стральбы ня вызначаны).

    Selection_348

    Паводле напрамку ствалу аднае з гарматаў правядзем дзьве лініі. Зялёная мае даўжыню 6400 мэтраў і ёсьць мёртвай зонай, то бок мінімальная дыстанцыя стральбы поўным зарадам. Чырвоная лінія – гэта зона паражэньня ад 6400 да 24700 мэтраў. Далей адзначым на мапе маркерамі варонкі ад абстрэлаў ля самай чырвонай лініі. Вось што атрымалася:

    Selection_351

    Ніжэй скрыншоты спадарожнікавых здымкаў мейсцаў артудараў:

    Selection_355Selection_354Selection_353Selection_352

    Праз тое, што варонкі ад снарадаў у мейсцах, пазначаных маркерамі, можна пабачыць на здымках  з 15.08.2014 г. і пасунутыя леваруч ад лініі прыцэльваньня, таксама, як і старая пазыцыя батарэі, можна выказаць здагадку, што ўдары зьдзяйсьняліся яшчэ з старой пазыцыі. Падчас выкарыстаньня артылерыі важным фактарам зьяўляецца падвоз боепрыпасаў. На скрыншотах ніжэй адзначаны маршрут падвозу й склад.

    Selection_356Selection_357Selection_358

    Такім чынам, рыторыка расейскае прапаганды пра «перамогі арміі наваросіі» і «грамадзянскую вайну ва Украіне» зьяўляецца цынічным прыкрыцьцём сапраўднай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі, падчас якой выкарыстоўваюцца ня толькі гібрыдныя мэтоды паставак узбраеньня, тэхнікі і жывой сілы наймітаў , кадравых расейскіх вайскоўцаў, але й абстрэлы ўкраінскіх сілавікоў з-за “парэбрыка” (з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі).

    Нагадаем, што азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.